Гуакамоле
Гуакамоле | |
---|---|
ісп.: guacamole | |
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гуакамоле (guacamole, гуакамоуле , гуакамоул, гвакамоле, гвакамоуле, вакамоле) — закуска з пюрыраванай мякаці авакада. Мае кансістэнцыю густога соуса (пасты). Страва мексіканскай кухні.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя гуакамоле сыходзіць у часы ацтэкаў.
Слова «гуакамоле» (guacamole) — з мексіканскай іспанскай мовы, паходзіць ад слова з мовы ацтэкаў (науатль) Ahuacamolli (Ahuacatl = «авакада» molli = «соус»).
Прыгатаванне
[правіць | правіць зыходнік]Існуе мноства рэцэптаў гуакамоле, якія адрозніваюцца рознымі дадаткамі, заправамі, а таксама ступенню драбнення кампанентаў.
У тых мясцовасцях, дзе авакада дарагія, у якасці напаўняльніка часам дадаюць іншыя прадукты (напрыклад, маянэз); аднак такія версіі гуакамоле менш якасныя, бо ў іх смак авакада перабіваецца смакам напаўняльніка.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Акрамя авакада, асноўныя кампаненты гуакамоле — сок лайма ці лімона і соль.
Часта па жаданні таксама дадаюцца памідоры, розныя перцы (у тым ліку перац чылі), зялёная або іншая цыбуля, кінза і іншая зеляніна, часнок і іншыя прыправы.
Асноўны рэцэпт
[правіць | правіць зыходнік]Мякаць свежых авакада (лупіна і костка не выкарыстоўваюцца) пюруецца з даданнем соку лімона ці лайма, і солі на смак. Цытрынавы сок з'яўляецца антыаксідантам, гэта значыць прадухіляе акісленне авакада і афарбоўванне гуакамоле ў неапетытны карычняваты колер.
Затым дадаюцца астатнія інгрэдыенты, звычайна дробна насечаныя.
Для пюравання і здрабнення могуць выкарыстоўвацца як проста відэлец і нож, так і блэндар. Некаторыя аддаюць перавагу гуакамоле з дробнымі кавалачкамі зыходных прадуктаў і пюруюць авакада відэльцам, дадаючы дробна нарэзаную зеляніну і гародніну. Іншыя ж аддаюць перавагу пюрэ і выкарыстоўваюць блэндар.
Ужыванне
[правіць | правіць зыходнік]Традыцыйна гуакамоле ядуць з кукурузнымі чыпсамі (tortilla chips). Гэтак жа гуакамоле ядуць з любымі чыпсамі, хлебам і да т. п. ці падаюць як соус (падліўкай) да розных страў, асабліва да страў мексіканскай кухні.
Гуакамоле распаўсюджана ў Мексіцы, ЗША, іншых краінах свету. Таксама папулярна сярод вегетарыянцаў.