Гуакамоле
Гуакамоле (guacamole, гуакамоўле , гуакамоўл, гвакамоле, гвакамоўле, вакамоле) — закуска зь пюрыраванай мякаці авакада. Мае кансыстэнцыю густога соўса (пасты). Страва мэксыканскай кухні.
Прыгатаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуе мноства рэцэптаў гуакамоле, якія адрозьніваюцца дадаткамі, заправамі, а таксама ступеньню драбленьня кампанентаў.
У мясцовасьцях, дзе авакада дарагі, у якасьці напаўняльніка могуць дадаваць іншыя прадукты, напрыклад, маянэз. Але трэба заўважыць, што такія вэрсіі гуакамоле маюць меншую якасьць, таму што ў іх густ авакада перабіваецца густам напаўняльніка.
Пасьля прыгатаваньня, гуакамоле ужываюць з кукурузнымі ці са звычайнымі чыпсамі. Таксама распаўсюджана ужываньне гуакамоле зь іншымі стравамі мэксіканскай кухні.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Акрамя авакада ў склад гуакамоле ўваходзіць сок лайму альбо цытрыны і соль.
Таксама пры жаданьні дадаюць: памідоры, розныя перцы (чылі таксама), цыбулю, кінзу і ішную зеляніну.