Халакост у Стаўбцоўскім раёне
За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Стаўбцоўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ўратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1][2].
Яўрэяў у раёне забівалі ў Стоўбцах (3500 чалавек), Новым Свержане[3] (3500), Рубяжэвічах[4] (1000), Налібаках[5] (1000), Дзяраўной (1000) і іншых месцах[6]. Частку яўрэяў са Стаўбцоўскага раёна вывезлі і забілі ў лагеры смерці ў Калдычэве[7][8].
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 5 гета:
- у гета ў вёсцы Дзяраўная (лета — снежань 1941) былі забітыя каля 400 габрэяў[9];
- у гета ў пасёлку Налібакі (лета 1941 — студзень 1942) былі забітыя больш за 400 габрэяў[10];
- у гета ў вёсцы Новы Свержань (1 жніўня 1941 — 31 студзеня 1943) былі забітыя каля 3500 габрэяў[11];
- у гета ў пасёлку Р��бяжэвічы (1 сьнежня 1941 — лістапад 1942) былі забітыя больш за 1000 габрэяў[6];
- у гета ў горадзе Стоўбцы (канец жніўня 1941 — 31 студзеня 1943) былі забітыя каля 3500 габрэяў[12].
У Стаўбцоўскім раёне 14 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Стажык Эльжбета і Ян[13], Баранскія Станіслаў і Яніна[14], Цехановіч Вінцэнт, Марыя і Аляксандр, Верык (Цехановіч) Станіслава[15], Пракаповіч Аляксандр і Марыя, Кавальчук (Пракаповіч) Соф’я[16], Шчакала Іван, Аляксей і Наталля[17].
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Новым Свержане[2][18][19], Стоўбцах[20] і Рубяжэвічах[21][22].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ «Памяць. Стаўбцоўскi раён» 2004, с. 306, 549, 558-560.
- ↑ а б Наши евреи из Нового Сверженя . Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2015. Праверана 27 красавіка 2019.
- ↑ «Памяць. Стаўбцоўскi раён» 2004, с. 307, 308, 570—577, 815.
- ↑ «Памяць. Стаўбцоўскi раён» 2004, с. 307, 579-584.
- ↑ Л. Смиловицкий. По следам еврейских кладбищ Беларуси. Налибоки. Архівавана 5 студзеня 2020.
- ↑ а б «Памяць. Стаўбцоўскi раён» 2004, с. 307.
- ↑ «Памяць. Стаўбцоўскi раён» 2004, с. 303.
- ↑ Колдычево — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
- ↑ Л. Смиловицкий. По следам еврейских кладбищ Беларуси. Деревное. Архівавана 12 студзеня 2020.
- ↑ Л. Смиловицкий. По следам еврейских кладбищ Беларуси. Налибоки. Архівавана 5 студзеня 2020.
- ↑ Справочник о местах принудительного содержания 2001, с. 50—51.
- ↑ Справочник о местах принудительного содержания 2001, с. 52.
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Стажик Эльжбета и Ян. Архівавана 24 чэрвеня 2022.
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Баранские Станислав и Янина. Архівавана 24 чэрвеня 2022.
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Цеханович Винсент, Мария и Александр. Архівавана 24 чэрвеня 2022.
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Прокопович Александр и Мария. Архівавана 24 чэрвеня 2022.
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Щекало Иван, Алексей и Наталья. Архівавана 24 чэрвеня 2022.
- ↑ Новосверженский сельский исполнительный комитет(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018. Праверана 27 красавіка 2019.
- ↑ Новый Свержень — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
- ↑ «Памяць. Стаўбцоўскi раён» 2004, с. 307, 570, 792.
- ↑ «Памяць. Стаўбцоўскi раён» 2004, с. 579.
- ↑ Рубежевичи — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Г. П. Пашкоў, Н. А. Лапко, С. П. Самуэль i iнш. (рэдкал.); М. В. Міхно. (уклад.). «Памяць. Стаўбцоўскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Минск: «Беларуская энцыклапедыя», 2004. — 832 с. — ISBN 985-11-0312-8.
- Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941—1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.