Перайсці да зместу

Халакост у Бабруйскім раёне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Бабруйскага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1].

Яўрэяў у раёне забівалі ў Бабруйску, вёсках Слабодка[2], Ясёны[3], Кавалі[4], у Глушанскім пасялковым савеце[3] і іншых населеных пунктах. Па даных Камісіі НДК, толькі ў Бабруйску былі забітыя прыкладна 25 000 яўрэяў[5][6][7].

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна адно гета — у Бабруйску, у якім да канца 1941 года былі закатаваныя і забітыя каля 25 000 чалавек[8].

У Бабруйскім раёне 14 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Пабалавец Марыя[9], Міхалап Стэфаніда і Галіна[10], Кот (Русецкая) Дар’я[11], Бяляўскія Ефрасіння і Аляксандр[12], Мароз Антон і Марыя[13], Яловік Юлія і Віктар[14], Лагун Феадосія[15], Пешкавы Іван, Ганна і Валянціна[16].

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены:

  • Каля вёскі Елавікі Сычкоаскага сельсавета (з 1972 года тэрыторыя далучана да Бабруйска, вуліца Мінская)[17][18].
  • Каля вёскі Каменка Гарохаўскага сельсавета — мемарыяльны комплекс[19][20].
  • У цэнтры Бабруйска, на вуліцы Сацыялістычнай, — «Алея Праведнікаў народаў свету» ў гонар беларусаў, якія ратавалі яўрэяў у Бабруйску.
  • У Бабруйску на вуліцы Бахарава — мемарыяльны знак «Вязням Бабруйскага гета».
  • На яўрэйскіх могілках Бабруйска на вуліцы Мінскай — 5 помнікаў[21][22].
  1. Холокост на территории СССР 2011, с. 92.
  2. «Памяць. Бабруйскi раён» 1998, с. 488.
  3. а б «Памяць. Бабруйскi раён» 1998, с. 491.
  4. «Памяць. Бабруйскi раён» 1998, с. 492.
  5. Акт Бобруйской областной комиссии содействия в работе Чрезвычайной Государственной Комиссии по расследованию злодеяний немецко-фашистских захватчиков январь 1945 года. Государственный архив Российской Федерации (ГАРФ). — фонд 7021, опись 82, дело 2, лист 32
  6. «Памяць. Бабруйск». 1995, с. 435.
  7. «Памяць. Бабруйскi раён» 1998, с. 165.
  8. Справочник о местах принудительного содержания 2001, с. 55.
  9. Яд Вашем. История спасения. Поболовец Мария.. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021.
  10. Яд Вашем. История спасения. Михалап Стефанида и Галина.. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021.
  11. Яд Вашем. История спасения. Кот (Русецкая) Дарья.. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021.
  12. Яд Вашем. История спасения. Белявские Ефросинья и Александр.. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021.
  13. Яд Вашем. История спасения. Мороз Антон и Мария.. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021.
  14. Яд Вашем. История спасения. Яловик Юлия и Виктор.. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021.
  15. Яд Вашем. История спасения. Лагун Феодосия.. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021.
  16. Яд Вашем. История спасения. Пешковы Иван, Анна и Валентина.. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021.
  17. «Памяць. Бабруйск». 1995, с. 433.
  18. Памятники Бобруйска. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2024. Праверана 2 лістапада 2024.
  19. «Памяць. Бабруйск». 1995, с. 434.
  20. «Памяць. Бабруйскi раён» 1998, с. 158.
  21. «Памяць. Бабруйск». 1995, с. 449, 757.
  22. Винница Г. Р. Приложение А. История гетто в отдельных населённых пунктах Восточной Беларуси // Холокост на оккупированной территории Восточной Беларуси в 1941—1944 годах. — Минск: Ковчег, 2011. — С. 269. — 360 с. — 150 экз. — ISBN 978-985-6950-96-7.
  • Г. П. Пашкоў, А. Ц. Глаз, Л. М. Драбовiч i iнш. (рэдкал.); У. А. Салановiч (уклад.). «Памяць. Бабруйскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Минск: «Беларуская энцыклапедыя», 1998. — 608 с. — ISBN 985-11-0129-X.
  • В. П. Алiмбачкаў, М. Я. Данiлаў, Р. I. Маслоўскi i iнш. (рэдкал.);. «Памяць. Бабруйск». Гісторыка-дакументальная хроніка Бабруйска.. — Минск: "Вышэйшая школа", 1995. — 765 с. — ISBN 5-339-00941-6.
  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории ��еларуси 1941—1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.