Халакост у Брагінскім раёне
За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Брагінскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Яўрэяў у раёне забівалі ў Брагіне[1], Камарын[2], вёсках Асарэвічы[3], Багушы[4], Верхнія Жары[5], Капоранка[6], Кавака[7], Калыбань (3 сям’і — больш за 20 чалавек у кастрычніку 1941 года)[8][9], Касачоў[7], Краснае[10], Крыўча[11], Кр��кі[12], Малажын[13], Мікулічы[14], Новая Ёлча[6], Нудзічы[15], Астрагляды[4], Рыжкаў[14], Сабалі[5], Спярыжжа[16], Тэльман[17] і іншых.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета — у Брагіне (верасень — 27 лістапада 1941, больш за 600 загінулых[18]) і Камарыне (да кастрычніка 1941[19], каля 250 загінулых[20][21]).
Ганна Паняўчык з Брагіна за выратаванне Марыі Брыльянт была ўдастоена ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»[22][23][24].
У 1957 годзе ў Брагіне на вуліцы Пясочная быў насыпаны курган, а потым была ўсталяваная стэла з надпісам аб 8000 загінулых ад рук нацыста — у тым ліку яўрэяў, перапахаваных сюды з двух брацкіх магіл на вуліцы Набярэжнай[22][25][26].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ «Памяць. Брагінскі раён» 2003, с. 557—563.
- ↑ «Памяць. Брагінскі раён» 2003, с. 578—580.
- ↑ «Памяць. Брагінскі раён» 2003, с. 554.
- ↑ а б «Памяць. Брагінскі раён» 2003, с. 555.
- ↑ а б «Памяць. Брагінскі раён» 2003, с. 565.
- ↑ а б «Памяць. Брагінскі раён» 2003, с. 592.
- ↑ а б «Памяць. Брагінскі раён» 2003, с. 564.
- ↑ «Памяць. Брагінскі раён» 2003, с. 575.
- ↑ Свидетельствуют палачи 2010, с. 159.
- ↑ «Памяць. Брагінскі раён» 2003, с. 592—593.
- ↑ «Памяць. Брагінскі раён» 2003, с. 584.
- ↑ «Памяць. Брагінскі раён» 2003, с. 581—582.
- ↑ «Памяць. Брагінскі раён» 2003, с. 585.
- ↑ а б «Памяць. Брагінскі раён» 2003, с. 590.
- ↑ «Памяць. Брагінскі раён» 2003, с. 574.
- ↑ «Памяць. Брагінскі раён» 2003, с. 604.
- ↑ «Памяць. Брагінскі раён» 2003, с. 588.
- ↑ Брагин — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
- ↑ А. Каганович. Вопросы и задачи исследования мест принудительного содержания евреев на территории Беларуси в 1941—1944 годах. Архівавана 26 жніўня 2016.
- ↑ Смиловицкий Л. Л. Из истории Холокоста. Комарин Архівавана 21 кастрычніка 2021.
- ↑ Холокост на территории СССР 2011, с. 446.
- ↑ а б Бельченко В. Никогда больше… За годы оккупации в Брагинском районе погибли 8875 человек Архівавана 14 лютага 2022.
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Анна Паневчик. Архівавана 15 лютага 2022.
- ↑ История спасения Марии Бриллиант . Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2022. Праверана 15 лютага 2022.
- ↑ Смиловицкий Л. Л. Из истории Холокоста. Брагин Архівавана 12 лютага 2022.
- ↑ Папков А. Что осталось от еврейского Брагина? Архівавана 14 лютага 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- М. С. Кусянкоў, Г. В. Марчук, У. А. Мачульскi i iнш. (рэдкал.); І. Ф. Ганжураў (уклад.). «Памяць. Брагінскі раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: «Мастацкая літаратура», 2003. — 750 с. — ISBN 985-02-0521-0.
- Холокост на территории СССР. Энцик��опедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.