Перайсці да зместу

Халакост у Жлобінскім раёне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Жлобінскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1].

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 4 гета.

  • У двух гета горада Жлобін (верасень 1941 — 12 красавіка 1942) былі закатаваныя і забітыя мінімум 2000 чалавек.
  • У гета вёскі Шчадрын (лета 1941 — 10 сакавіка 1942) загінулі мінімум 1000 чалавек.
  • У гета пасёлка Стрэшын (верасень 1941 — 14 красавіка 1942) былі забітыя каля 480 чалавек.

У Жлобінскім раёне 13 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Ануфрыевы Гаўрыіл і Крысціна[2], Дэмавы Якаў, Фёдара, Мікалай, Паўлава (Дэмава) Вольга[3], Куляшэўская Кацярына[4], Петрашка Ядвіга, Хамутава (Петрашка) Аляксандра[5], Равякова Аляксандра, Макоўская Ціна[1][6][7], Сямешкіны Рыгор і Феактыста[8].

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Жлобіне (з надпісам на ідышы[9]) і ў Шчадрыне[10].

  1. а б Шульман А. Евреи города Жлобин Архіўная копія ад 21 кастрычніка 2021 на Wayback Machine
  2. Яд Вашем. История спасения. Ануфриевы Гавриил и Кристина. Архіўная копія ад 19 мая 2022 на Wayback Machine
  3. Яд Вашем. История спасения. Демовы Яков, Федора, Николай и Павлова (Демова) Ольга. Архіўная копія ад 19 мая 2022 на Wayback Machine
  4. Яд Вашем. История спасения. Кулешевская Екатерина. Архіўная копія ад 19 мая 2022 на Wayback Machine
  5. Яд Вашем. История спасения. Петрашко Ядвига и Хомутова (Петрашко) Александра. Архіўная копія ад 19 мая 2022 на Wayback Machine
  6. Славин И. Трагическая арифметика (Жлобин, Стрешин, Щедрин) Архіўная копія ад 24 чэрвеня 2022 на Wayback Machine
  7. Яд Вашем. История спасения. Ревякова Александра и Маковская Тина. Архіўная копія ад 19 мая 2022 на Wayback Machine
  8. Яд Вашем. История спасения. Семешкины Григорий и Феоктиста. Архіўная копія ад 19 мая 2022 на Wayback Machine
  9. «Памяць. Жлобiн. Жлобiнскi раён» 2000, с. 638.
  10. Belarus Holocaust Memorials Project. Shchedrin Архіўная копія ад 22 лютага 2022 на Wayback Machine (англ.)
  • Г. П. Пашкоў, В. Ф. Бяльковiч, У. К. Ерафееў i iнш. (рэдкал.); С. П. Самуэль (уклад.). «Памяць. Жлобiн. Жлобiнскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 2000. — 752 с. — ISBN 985-11-0186-9.