Халакост у Іўеўскім раёне
За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Іўеўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1][2][3].
Яўрэяў раёна, забітых не адразу пасля акупацыі, перавялі ў гета ў Іўі (у тым ліку з мястэчак Ліпнішкі[4][5], Чэневічы[6], Трабы, Суботнікі і Бакшты) і забілі ў маі 1942 года разам з мясцовымі яўрэямі.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 1 гета — у горадзе Іўе, дзе ў 1942 годзе з лютага да 7 мая былі закатаваныя і забітыя больш за 2500 чалавек.
У Іўеўскім раёне 20 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага Мемарыяльнага комплексу Катастрофы і гераізму яўрэйскага народа «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Курбат Уладзіслаў і Лізавета, Глугоўская (Курбат) Рэгіна[7], Пазняк Станіслаў, Тасілія і Ліхарад (Пазняк) Яніна[8], Пашкоўская Ядвіга і Францішак[9], Мікулка Міхаліна і Ціхан (Мікулка) Марыя[10][11], Побаль Аляксандр, Аляксандра і Уладзімір[12], Конан Вольга, Яўген і Павел[13][14], Міхалевіч Іван, Кацярына і Браніслава[15].
Мемарыяльны комплекс забітым яўрэям раёна ўзведзены ў вёсцы Стоневічы[16][17].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ «Памяць. Iўеўскi раён» 2002, с. 245.
- ↑ Яд Вашем: Ивье. Историческая справка Архіўная копія ад 19 лютага 2017 на Wayback Machine
- ↑ Холокост на территории СССР 2011, с. 343.
- ↑ «Памяць. Iўеўскi раён» 2002, с. 248—251.
- ↑ Липнишки — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
- ↑ «Памяць. Iўеўскi раён» 2002, с. 254—256.
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Курбат Владислав. Архіўная копія ад 21 лютага 2017 на Wayback Machine
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Позняк Тасилия. Архіўная копія ад 21 лютага 2017 на Wayback Machine
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Пашковская Ядвига. Архіўная копія ад 21 лютага 2017 на Wayback Machine
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Микулко Михалина. Архіўная копія ад 21 лютага 2017 на Wayback Machine
- ↑ Гулидова В. «Благословение твоему дому», газета «Советская Белоруссия», 6 сентября 2007 года
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Поболь Александр. Архіўная копія ад 21 лютага 2017 на Wayback Machine
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Конон Ольга. Архіўная копія ад 21 лютага 2017 на Wayback Machine
- ↑ Янчевская Ж. Тысячи узников Ивьевского гетто приняли мученическую смерть Архіўная копія ад 25 чэрвеня 2012 на Wayback Machine
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Михалевич Иван. Архіўная копія ад 21 лютага 2017 на Wayback Machine
- ↑ «Памяць. Iўеўскi раён» 2002.
- ↑ Холокост на территории СССР 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Г.К. Кісялёў, М.У. Дуніч, В.М. Пракопік i iнш. (рэдкал.), I.Б. Грыбоўскi, У.М. Журавель, I.П. Крэнь i iнш. (укладальнікi). «Памяць. Iўеўскi раён». — Минск: БЕЛТА, 2002. — 510 с. — ISBN 985-6302-45-5.
- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.