Халакост у Мёрскім раёне
За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Мёрскага раёна былі забітыя. Самыя масавыя забойствы адбываліся ў населеных пунктах Дзісна[1], Мёры[1], Блошнікі (цяпер Калінавае), Язна[2], Лявонпаль, Ліпава-2 (Ліпаўкі-2)[3].
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 3 гета:
- у Дзісне (25 ліпеня 1941 — 14 чэрвеня 1942, каля 4000 загінулых),
- у Мёрах (лета 1941 — 2 чэрвеня 1942, больш за 2000 загінулых),
- у Лявонпалі (лета 1941[4] — май 1942[5], як мінімум 120 загінулых[5]).
23 чалавекі з Міёрскага раёна былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: сям’я Кодзіс (Баляслаў, Цекла, Марыя (Балабай), Марыя (Піятроўская), Ёзеф і Феліцыя)[6], Іваноў Васіль, Левікіна (Іванова) Ірына[7], Воранавы Фёдар і Містрыдыя[8], Пашкевічы Уладзіслаў і Марыля, Сакалоўскія Уладзімір, Лідзія і Стэфа, Дзянісавы Савасцей і Ірына, Кірылава (Дзянісава) Ефрасіння[9], Дзямешкі Уладзімір, Стэфаніда і Валянціна[10], Сядлоўскія Дзмітрый і Аляксандра[11].
У Дзісне ўсталяваныя тры помнікі на месцы расстрэлу яўрэяў[12][13][14].
У Мёрах усталяваны помнік на месцы забойства ахвяр Халакостуа[15][16].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Свидетельствуют палачи 2010, с. 155.
- ↑ Свидетельствуют палачи 2010, с. 35.
- ↑ «Памяць. Міёрскi раён». 1998, с. 265, 266-276.
- ↑ Холокост на территории СССР 2011, с. 520-521.
- ↑ а б Холокост на территории СССР 2011, с. 521.
- ↑ Яд Вашем. Место спасения — Василёнки. Архівавана 2 красавіка 2015.
- ↑ Яд Вашем. История спасения Бокман Гени. Архівавана 2 красавіка 2015.
- ↑ Яд Вашем. История спасения Бокман Гени. Архівавана 2 красавіка 2015.
- ↑ Яд Вашем. История спасения Шельмор (Номкиной) Песи. Архівавана 2 красавіка 2015.
- ↑ Яд Вашем. История спасения Залмана и Мойши Каца. Архівавана 30 мая 2016.
- ↑ Яд Вашем. История спасения Зелбст (Фукс) Фани. Архівавана 2 красавіка 2015.
- ↑ Ф. Шимукович. Евреи в Дисне Архівавана 15 жніўня 2014 года.
- ↑ Город, в котором живёт история Архівавана 8 сакавіка 2015 года.
- ↑ Братские могилы Дисненского района Архівавана 2 красавіка 2015 года.
- ↑ А. Шульман. Миорские встречи Архівавана 30 мая 2016 года.
- ↑ Миоры — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
- Г. М. Маняк, В. I. Марціновіч i iнш. (рэдкал.); Л. А. Матэленак. (уклад.). «Памяць. Міёрскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: "Беларуская навука", 1998. — 632 с. — ISBN 985-08-0260-X.