Вікіпэдыя:Старонкі абмеркаваньняў
Гэтая старонка — частка рэкамэндацыяў Вікіпэдыі. Усім удзельнікам рэкамэндуецца прытрымлівацца пададзеных тут нормаў. Аднак, гэтыя нормы — ня догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваньнем гэтай старонкі ўпэўніцеся, што зьмены адпавядаюць пагадненьню. Калі маеце сумневы, спачатку абмяркуйце зьмены на старонцы абмеркаваньня. |
Скарачэньне: ВП:СА |
---|
У кожнага артыкула ёсьць старонка абмеркаваньня, на якую можна перайсьці на ўкладцы «абмеркаваньне» наверсе. На гэтай старонцы ўдзельнікі абмяркоўваюць магчымыя паляпшэньні зьместу і шляхі падвышэньня якасьці артыкула. Асабліва важна выкарыстоўваць старонку абмеркаваньня ў выпадку магчымай вайны рэдагаваньняў. Свае старонкі абмеркаваньняў таксама ёсьць і ў іншых старонак Вікіпэдыі, усе яны знаходзяцца ў гэтак званых няцотных прасторах. Дыскусіі, якія ня тычацца якойсьці пэўнай старонкі, звычайна праходзяць на старонках у прасторы «Вікіпэдыя:» — напрыклад, на форуме.
Правілы дыскусіяў
[рэдагаваць крыніцу]Скарачэньне: ВП:ПД |
---|
Старонка абмеркаваньня артыкула ня мусіць выкарыстоўвацца як месца вядзеньня аддаленых дыскусіяў пра прадмет артыкула або выкладу асабістых поглядаў удзельнікаў, бо зьмест артыкула ўрэшце мусіць грунтавацца на надзейных крыніцах.
У абмеркаваньнях не дазваляюцца абразы, пагрозы і пераходы на асобу апанэнта. Калі ласка, абмяркоўвайце артыкулы, а не аўтараў.
Выкарыстаньне ненарматыўнай і лаянкавай лексыкі дазваляецца толькі на старонках абмеркаваньня артыкулаў пра такую лексыку.
У Вікіпэдыі, як і ўсюды, ня варта ўцягвацца ў бессэнсоўную спрэчку — помніце пра мэту вядзеньня ўсякай дыскусіі — якасьць і праўдзівасьць энцыкляпэдычнага артыкула. Спрэчкі звычайна сканчаюцца дасягненьнем кансэнсусу.
Ня варта зьмяняць тэкст чужых паведамленьняў. Каб зьмяніць уласныя паведамленьні, варта выкарыстоўваць пазнаку <s>
закрэсьліваньня</s>
.
Свае паведамленьні на старонках абмеркаваньняў абавязкова трэба падпісваць.
Структура старонкі
[рэдагаваць крыніцу]== Тэма 1 == ... ... == Тэма 2 == ...
Старонка абмеркаваньня складаецца з асобных частак — разьдзелаў абмеркаваньня — таксама званых тэмамі. Разьдзелы ствараюцца з дапамогай вылучаных знакамі «=» назоваў (гл. падрабязьней).
Стварэньне тэмы
[рэдагаваць крыніцу]Звычайна новыя тэмы дадаюцца зьнізу з дапамогай укладкі «дадаць тэму» («+» у пэўных тэмах афармленьня), а для назова тэмы ёсьць асобнае поле «тэма/назоў». Аднак на форуме і на пэўных іншых старонках новыя тэмы дадаюцца зьверху, і ў акне рэдагаваньня даводзіцца ўручную дадаваць «== назоў ==».
Назоў мусіць коратка адлюстроўваць сутнасьць новай дыскусіі. Ня варта выкарыстоўваць бессэнсоўныя назовы — «пытаньне», «камэнтар» і іншыя. Ня трэба выкарыстоўваць у назовах шаблёны.
Рэдагаваньне тэмы
[рэдагаваць крыніцу]Каб дадаць паведамленьне ў існую тэму варта націснуць спасылку [рэдагаваць крыніцу] направа ад назова. Пры гэтым тэкст назова аўтаматычна дадаецца ў поле апісаньня рэдагаваньня паміж /*
і */
. Па запісе рэдагаваньня MediaWiki аўтаматычна пераўтворыць гэта ў спасылку на разьдзел з такой назвай.
На пэўных старонках (напрыклад «Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў») ня варта пачынаць рэдагаваньне з службовага падразьдзелу «Вынік», бо згубіцца спасылка на разьдзел у апісаньні рэдагаваньня.
Афармленьне паведамленьняў
[рэдагаваць крыніцу]Рэпліка [[user:Хтосьці|Хтосьці]] 20:40, 28 верасьня 2018 (UTC) : Адказ. [[user:Хтосьці 2|Хтосьці 2]] 20:40, 28 верасьня 2018 (UTC) :: Яшчэ адказ. ~~~~
Сваё паведамленьне варта дадаваць з новага радка ў самым канцы існай дыскусіі. Пры гэтым варта з дапамогай двукроп’яў павялічыць водступ зьлева ў параўнаньні з папярэднім паведамленьнем. У тым выпадку, калі водступ папярэдняга паведамленьня вельмі вялікі, можна зноў перайсьці да левага краю бяз водступаў.
Калі вы жадаеце дадаць паведамленьне ў сярэдзіну дыскусіі, то варта дадаткова павялічыць водступ, каб не было ўражаньня, што наступная (ужо напісаная) рэпліка зьяўляецца адказам на вашу. Альтэрнатыўным варыянтам зьяўляецца даданьне паведамленьня ў самым нізе, але з пазнакай, каму вы адказваеце.