Вікіпэдыя:Вандалізм
Гэтая старонка — частка правілаў Вікіпэдыі. Пададзеным тут нормам мусяць падпарадкоўвацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваньнем упэўніцеся, што зьмены адпавядаюць пагадненьню. Калі маеце сумневы, сьпярша абмяркуйце зьмены на старонцы абмеркаваньня. |
Скарачэньне: ВП:ВАНД |
---|
Вандалізм у Вікіпэдыі — відавочна шкодніцкае даданьне, выдаленьне або зьмена зьмесьціва, зьдзейсьненае наўмысна ў мэтах скампрамэтаваць верагоднасьць і аўтарытэтнасьць энцыкляпэдыі. Галоўным чынам вандалізм выяўляецца ў даданьні на старонкі Вікіпэдыі лаянкі або бессэнсоўнага набору сымбаляў, у падмене выкладзеных у артыкуле фактаў. Даданьне няслушных зьменаў з прычыны шчырай памылкі вандалізмам не зьяўляецца.
Вандалізм, нягледзячы на пашыранае меркаваньне, напраўду ня ёсьць вялікай праблемай для Вікіпэдыі, бо ўсе зьмены артыкулаў захоўваюцца ў адмысловай базе зьвестак, — такім чынам, зламысьнікі ня могуць зьнішчыць інфармацыю цалкам. Удзельніку, які заўважыў, што артыкул сапсавалі, рэкамэндуецца адкаціць пашкоджаную вэрсію, зрабіць гэта зусім не складана. Большасьць наступстваў вандалізму ў Вікіпэдыі нэўтралізуюцца ў лічаныя хвіліны.
Тыпы вандалізму
[рэдагаваць крыніцу]Вандалізм падзяляецца на тыпы паводле мэтаў, мэтадаў і складанасьці выяўленьня.
Паводле мэтаў
[рэдагаваць крыніцу]- Жартоўны вандалізм — даданьне жартоўных артыкулаў або жартоўныя зьмены існых артыкулаў.
- Вандалізм з мэтай прыцягнуць увагу — даданьне ў артыкулы абраз, стварэньне «артыкулаў-нападак».
- Спам-вандалізм — даданьне непрымальных вонкавых спасылак для (сама)рэклямы.
- Ідэалягічны вандалізм — «артыкулы-нападкі» і рэдагаваньні, якія зьніжаюць нэўтральнасьць
- Містыфікацыі — даданьне хлусьлівай інфармацыі з мэтай сапсаваць рэпутацыю Вікіпэдыі і/або паставіць у няёмкае становішча тых, хто карыстаецца ёй, а таксама з мэтай стварыць хлусьлівае абгрунтаваньне пункту гледжаньня пэўнага ўдзельніка.
- Вандалізм з помсты — спосаб адпомсьціць супольнасьці або якімсьці яе ўдзельнікам за штосьці.
- Рабінгудзкі вандалізм — «зло дзеля дабра», парушэньне правілаў дзеля дэманстрацыі іх нібы абсурднасьці, выдаленьне фрагмэнтаў артыкулаў, якія зьмяшчаюць ненарматыўную лексыку, натуралістычныя апісаньні і інш., падрабязьней гл. Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду.
Паводле мэтадаў
[рэдагаваць крыніцу]- Дзіцячы вандалізм — неаднаразовае даданьне графіці або ачыстка старонак. Здараецца з мэтай праверыць магчымасьці Вікіпэдыі або як спроба выдаліць артыкул зь зьмесьцівам, які выклікае пратэст.
- Цяжкавыяўляльны вандалізм (часта званы таксама падступным вандалізмам) — даданьне невялікай колькасьці заведама хлусьлівай інфармацыі, або незаўважная псаваньне існай (падмена спасылак, датаў, лікаў, асобных знакаў; псаваньне разьметкі, і г. д.).
- Нябачны вандалізм — занясеньне абразьлівых дадаткаў або заведама хлусьлівым зьвестак у выточны код старонак, не выяўляльнае пры праглядзе і навігацыі на ўэб-старонцы.
- Вандалізм пераназваньнямі — зьмена назваў старонак на абразьлівыя, бессэнсоўныя або відавочна не адпаведныя зьмесьціву артыкула.
- Вандалізм перанакіраваньнямі — усталёўка перанакіраваньняў на абразьлівыя артыкулы або малюнкі, a таксама стварэньне перанакіраваньняў з дурнымі або лаянкавымі назвамі.
- Вандалізм у загрузцы выяваў — загрузка абуральных і правакацыйных выяваў.
- Copyvio-вандалізм — зацятае даданьне з шкодніцкімі мэтамі тэкстаў, абароненых аўтарскім правам, без дазволу аўтара.
- Вандалізм з дапамогай бота — зьмена мноства (сотняў, тысячаў) старонак з дапамогай адмысловай праграмы-бота (адкат такога вандалізму звычайна таксама робіцца аўтаматычна).
- Вандалізм адкатамі — скасаваньне карысных рэдагаваньня або адкатаў вандалізму.
- Вандалізм шаблёнаў і юзэрбоксаў. Небясьпечны тым, што адначасна вандалізуюцца ўсе старонкі, дзе выкарыстоўваюцца адпаведныя шаблёны.
- Вандалізм з дапамогай машыннага перакладу — сыстэматычнае даданьне атрыманых з дапамогай аўтаматычнага перакладніка тэкстаў, якія зьмяшчаюць сэнсавыя перакручваньні арыгінала, пры ігнараваньні папярэджаньняў.
«Вандалізавацца» могуць як артыкулы, так і старонкі ўдзельнікаў, шаблёны, службовыя старонкі.
Паводле складанасьці выяўленьня
[рэдагаваць крыніцу]- Простае хуліганства. Яго можа лёгка ўбачыць і выявіць кожны чалавек. Звычайна такі вандалізм лёгка выдаляецца кожным удзельнікам. Прыклады: выдаленьне ўсяго артыкула, замена тэксту на якую-небудзь лаянку, даданьне бессэнсоўнага набору знакаў.
- Ціхі вандалізм. Яго нельга заўважыць у тэксьце артыкула, але добра відаць пры праглядзе рэдагаваньня. Прыклады: замена тэксту на іншы з супрацьлеглым сэнсам пры той жа крыніцы, істотная зьмена лічбавых зьвестак без замены крыніцы (калі гэта ня зьменная інфармацыя).
- Складаная фальсыфікацыя. Прыклады: фальсыфікацыя зьмесьціва ці прывядзеньне да ня вельмі радыкальнай, але тым ня менш няслушнай тэзы якойсьці маладаступнай папяровай крыніцы. Патрабуе для выяўленьня знаёмства з тэмай і стараннага вычытваньня крыніцаў.
Дзеяньні, якія не зьяўляюцца вандалізмам
[рэдагаваць крыніцу]Некаторыя дзеяньні маюць падабенства з вандалізмам, але ім не зьяўляюцца. А менавіта:
- Тэст пачаткоўца. Часам пачаткоўцы, калі бачаць кнопку «рэдагаваць», то жадаюць паглядзець, ці сапраўды ў іх атрымаецца штосьці адрэдагаваць. Яны націскаюць кнопку і штосьці пішуць у тэксьце. Гэта не вандалізм! Наадварот, іх трэба шчыра вітаць і даць спасылку на Пясочніцу. Для гэтага можна выкарыстаць спэцыяльны шаблён {{тэст}}.
- Пашыраны тэст пачаткоўца. Часам пачаткоўцы жадаюць паглядзець, ці атрымаецца ў іх зрабіць артыкул дурным або зусім нечытэльным. Ім проста цікава, што можна рабіць у вікі. Калі прыбраць іх зьмены, яны перастануць так рабіць; калі даслаць ім паведамленьне, яны засаромяцца. Але калі пачатковец працягвае сваё «тэставаньне» і па гэтым, тут ужо пачынаецца вандалізм.
- Вывучэньне магчымасьцяў вікі. Пэўныя ўдзельнікі не адразу прывыкаюць да вікі-разьметцы. Ім патрабуецца час, каб паэкспэрымэнтаваць з вонкавымі і ўнутранымі спасылкамі, табліцамі і да т. п. Замест таго, каб асуджаць такога пачаткоўца як вандала, растлумачыце незразумелыя яму ці ёй асаблівасьці вікі-разьметкі і/або дайце спасылкі на адпаведныя даведкавыя старонкі (асабліва на старонку Вікіпэдыя:Як рэдагаваць артыкул).
- Парушэньні нэўтральнасьці. Пісаць артыкулы з нэўтральнага пункта гледжаньня нялёгка, і нават дасьведчаныя ўдзельнікі часам пішуць рэчы, неідэальныя ў гэтым пляне. Кожнага або амаль кожнага чалавека яго перакананьні ў большай або меншай ступені асьляпляюць. Хоць такая ўласьцівасьць чалавечай натуры вартая жалю, гэта не вандалізм.
- Сьмелыя рэдагаваньні. Палітыка Вікіпэдыі: «Вікіпэдыя:Будзьце рашучымі». Некаторыя вікіпэдысты робяць вялікія рэдагаваньні ў артыкулах з мэтай іх палепшыць. І хоць вам, можа быць, непрыемна бачыць, што вялікія порцыі напісанага вамі тэксту прыбралі ао сур’ёзна адрэдагавалі, — гэта не вандалізм. Мудрыя вікіпэдысты ўраўнаважваюць сьмеласьць любоўю.
- Даданьне арыгінальных дасьледаваньняў — забараняецца правіламі, але вандалізмам не зьяўляецца.
- Памылкі. Памылкі не зьяўляюцца вандалізмам паводле вызначэньня. Калі вы лічыце, што артыкул утрымоўвае няслушную інфармацыю, праверце, ці так гэта і/або абмяркуйце факты з аўтарамі. Калі ж аўтары не зважаюць на вашыя тлумачэньні і хібныя рэдагаваньні працягваюцца, то трэба паспрабаваць высьвятліць, чаму яны ўносяць гэтыя рэдагаваньні.
- Цкаваньне або асабістыя абразы забараняюцца ў Вікіпэдыі, але звычайна не зьяўляюцца вандалізмам.
- Нечаканыя зьмены. Незвычайны стыль рэдагаваньняў ня робіць удзельніка вандалам. Калі хтосьці робіць добрае рэдагаваньне, але піша ў кароткім апісаньні «Прывітаньне, гэта Яська!» — гэта не вандал. Гэта пачатковец. Прыязна растлумачыце яму, як трэба пазначаць кароткае апісаньне. Не блякуйце яго і не выдаляйце ягоных зьменаў.