Інстытут украінскай мовы НАН Украіны
Выгляд
Інстытут украінскай мовы Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
---|---|
Міжнародная назва | Institute of Ukrainian Language of the National Academy of Sciences of Ukraine |
Дата заснавання | 1991 |
Дырэктар | Павел Юхімавіч Грыцэнка |
Юрыдычны адрас |
Украіна, 01001 Кіеў, вул. Міхаіла Грушэўскага, 4 |
Сайт | iul-nasu.org.ua |
Інстытут украінскай мовы НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення літаратуры, мовы і мастацтвазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне праблем даследавання ўкраінскай мовы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Інстытут украінскай мовы створаны 16 кастрычніка 1991 г. на базе ўкраіністычных аддзелаў Інстытута мовазнаўства імя А. А. Патэбні НАН Украіны. Працягваў навуковыя традыцыі Інстытута ўкраінскай навуковай мовы Усеўкраінскай акадэміі навук (УАН), які быў утвораны 30 мая 1921 г. на базе тэрміналагічных камісій Украінскага навуковага таварыства ў Кіеве і Правапісна-тэрміналагічнай камісіі УАН.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел граматыкі і навуковай тэрміналогіі
- Група граматыкі
- Група навуковай тэрміналогіі
- Аддзел гісторыі ўкраінскай мовы і анамастыкі
- Група гісторыі ўкраінскай мовы
- Група анамастыкі
- Аддзел лексікалогіі, лексікаграфіі і структурна-матэматычнай лінгвістыкі
- Аддзел стылістыкі, культуры мовы і сацыялінгвістыкі
- Група сацыялінгвістыкі
- Група стылістыкі і культуры мовы
- Аддзел дыялекталогіі