Перайсці да зместу

Інстытут арганічнай хіміі НАН Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны
Міжнародная назва Institute of Organic Chemistry of the National Academy of Sciences of Ukraine
Дата заснавання 1939
Дырэктар Міхаіл Уладзіміравіч Воўк
Юрыдычны адрас  Украіна, 02660 Кіеў,
вул. Акадэміка Кухара, 5
Сайт ioch.kiev.ua/uk/golovna
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інстытут арганічнай хіміі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне тэарэтычных і эксперыментальных даследаванняў будовы, тэорыі колеру і рэакцыйнай здольнасці арганічных злучэнняў; тонкага арганічнага сінтэзу; хіміі гетэраатамных арганічных злучэнняў; надмалекулярнай хіміі макрацыклічных злучэнняў; навуковых асноў сінтэзу злучэнняў з практычна карыснымі ўласцівасцямі, у тым ліку фізіялагічна актыўных рэчываў, цыянінавых фарбавальнікаў, арганічных каталізатараў і комплексаўтваральнікаў.

Заснаваны ў 1939 годзе на базе Інстытута хімічнай тэхналогіі АН УССР і сектара арганічнай хіміі Інстытута хіміі АН УССР.

За гады свайго існавання інстытут стаў заснавальнікам некалькіх хімічных устаноў. У 1958 годзе на базе лабараторыі высокамалекулярных злучэнняў быў арганізаваны Інстытут хіміі палімераў і манамераў АН УССР. У 1987 годзе на базе Аддзялення біяарганічнай хіміі быў створаны Інстытут біяарганічнай хіміі АН УССР.

  • Аддзел хіміі фосфарарганічных злучэнняў
  • Аддзел колеру і будовы арганічных злучэнняў
  • Аддзел хіміі элементаарганічных злучэнняў
  • Аддзел хіміі функцыянальных гетэрацыклічных сістэм
  • Аддзел хіміі макрацыклічных злучэнняў
  • Аддзел медыцынскай хіміі
  • Аддзел фізіка-хімічных даследаванняў
  • Аддзел хіміі фторарганічных злучэнняў
  • Аддзел хіміі арганічных злучэнняў серы