Аддзяленне біяхіміі, фізіялогіі і малекулярнай біялогіі НАН Украіны
Выгляд
Аддзяленне біяхіміі, фізіялогіі і малекулярнай біялогіі НАН Украіны — навуковае аддзяленне Секцыі хімічных і біялагічных навук НАН Украіны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1939 годдзе ў складзе АН УССР быў створаны Аддзел біялагічных навук. У 1963 падзелены на Аддзел агульнай біялогіі і Аддзел біяхіміі, біяфізікі і фізіялогіі. З 1971 — Аддзяленне біяхіміі, фізіялогіі і тэарэтычнай медыцыны, з 1990 — Аддзяленне біяхіміі, фізіялогіі і малекулярнай біялогіі, з 1995 — Адззяленне малекулярнай біялогіі, біяхіміі, эксперыментальнай і клінічнай фізіялогіі, з 2007 — пад сучаснай назвай.
Установы
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут біяхіміі імя А. У. Паладзіна
- Інстытут фізіялогіі імя А. А. Багамольца
- Інстытут мікрабіялогіі і вірусалогіі імя Д. К. Забалотнага
- Інстытут малекулярнай біялогіі і генетыкі
- Інстытут эксперыментальнай паталогіі, анкалогіі і радыебіялогіі імя Р. Я. Кавецкага
- Інстытут праблем крыябіялогіі і крыямедыцыны
- Інстытут біялогіі клеткі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль Аддзялення на сайце НАН Украіны Архівавана 30 ліпеня 2024.