Інстытут геафізікі імя С. І. Субоціна НАН Украіны
Выгляд
Інстытут геафізікі імя С. І. Субоціна Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
---|---|
Міжнародная назва | Institute of Geophysics of the National Academy of Sciences of Ukraine |
Дата заснавання | 1960 |
Дырэктар | Аляксандр Уладзіміравіч Кендзера |
Юрыдычны адрас |
Украіна, 03142 Кіеў, праспект Акадэміка Паладзіна, 32 |
Сайт | igph.kiev.ua/ukr/index.h… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інстытут геафізікі імя С. І. Субоціна НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення навук аб Зямлі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне фундаментальнай, эксперыментальнай і прыкладной геафізікі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створаны 23 снежня 1960 года ў г. Кіеве ў выніку аб’яднання геафізічнай лабараторыі і магнітнай станцыі Інстытута геалагічных навук АН УССР, геафізічных аддзелаў і станцый Інстытута геалогіі карысных выкапняў АН УССР і Сейсмічнага сектара АН УССР.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел глыбінных працэсаў Зямлі і гравіметрыі
- Аддзел рэгіянальных праблем геафізікі
- Аддзел геадынамікі і геатэрміі
- Аддзел геамагнетызму
- Аддзел петрамагнетызму
- Аддзел нафтагазавай геафізікі
- Аддзел сейсмічнай небяспекі
- Аддзел сейсмічнасці Карпацкага рэгіёну (Львоў)
- Карпацкая доследна-метадычная геафізічная і сейсмалагічная партыя
- Аддзяленне геадынамікі выбуху
- Карпацкае аддзяленне
- Палтаўская гравіметрычная абсерваторыя