Інстытут прыкладной фізікі НАН Украіны
Выгляд
Інстытут прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
---|---|
Міжнародная назва | Institute of Applied Physics of the National Academy of Sciences of Ukraine |
Дата заснавання | 1991 |
В. а. дырэктара | Аляксандр Анатолевіч Лебедзь |
Юрыдычны адрас |
Украіна, 40000 Сумы, Петрапаўлаўская вул., 58 |
Сайт | iap.sumy.org |
Інстытут прыкладной фізікі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення ядзернай фізікі і энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне прыкладных і фундаментальных праблем прымянення ядзерных тэхналогій пры даследаванні структуры і складу рэчыва (у тым ліку біяаб’ектаў), у медыцыне і іншых галінах. Створаны ў 1991 годзе на базе Сумскага аддзялення Інстытута металафізікі АН Украіны (заснавана ў 1989).
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел фізікі пучкоў зараджаных часціц
- Аддзел радыяцыйнай біяфізікі
- Аддзел ядзерна-фізічных даследаванняў
- Лабараторыя рэнтгенаўскай фазакантрастнай тамаграфіі на аснове малагабарытных паскаральнікаў
- Сектар эксплуатацыі і мадэрнізацыі электрастатычных паскаральнікаў
- Сектар — Цэнтр калектыўнага карыстання «Паскаральны мас-спектрометр»
- Лабараторыя фізіка-хімічных даследаванняў вадарод-абсарбцыйных матэрыялаў
- Лабараторыя паскаральнікаў прамога дзеяння і іоннай імплантацыі і мадыфікацыі рэактарных матэрыялаў
- Лабараторыя кампазітных матэрыялаў атамна-вадароднай энергетыкі
- Аддзел квантавай электрадынамікі моцных палёў
- Лабараторыя інтэграванага мадэлявання механічных уласцівасцяў канструктыўных матэрыялаў пад дзеяннем апрамянення
- Аддзел мадэлявання радыяцыйных эфектаў і мікраструктурных пераўтварэнняў у канструкцыйных матэрыялах