Маніла (імя)
Выгляд
Маніла лац. Maniła | |
Manila | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Manno + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Маніль, Манель |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Маніла» |
Маніла (Маніль, Манель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маніла, пазьней Манэль (Manila, Mannila, Mannel) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) паходзіць ад гоцкага manna[2], германскага man 'чалавек'[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: на бояръ господарьскихъ… а Пашка Маниловича (1 кастрычніка 1539 году)[4]; Хома Маниловичъ (1563 год)[5]; wieś Boczeczniki… Andrzey Manel (31 жніўня 1789 году)[6]; Antoni Manielewicz (10 лютага 1791 году)[7]; Adam Maniło (1821 год)[8].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пашка Манілавіч — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца ў 1539 годзе
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1090—1091.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 179.
- ^ Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 241.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 35. — Вильна, 1910. С. 538.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 479—480.
- ^ Komaje k. Rakiszek, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego