Перайсьці да зьместу

Межгел

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Mesgilo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Mess + Gill
Іншыя формы
Варыянт(ы) Мазгіль, Масгал
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Межгел»

Межгел (Масгал), Мазгіль — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Месгіла або Мезгіла (Mesgilo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова маз- (мез-, мас-) (імёны ліцьвінаў Мажэйка, Мазан, Мажэла; германскія імёны Mazecha, Massana, Mazela) узыходзіць да гоцкага *Matja 'есьці, ядун'[2], стараверхненямецкага maz 'ежа'[3] (беларускае мажны[a] 'рослы, поўны, моцнага целаскладу; тоўсты'), а аснова -гіл- (-кіл-) (імёны ліцьвінаў Гілін, Гілімонт, Таўцігіл; германскія імёны Gillin, Gilmondus, Theudigilius) паходзіць ад германскага Gisala, Gisila 'патомак, нашчадак'[4].

У Польшчы ў 1633 годзе адзначалася прозьвішча Mazgała[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Sungalonis et Mosgalonis fratrum germanorum (14 лютага 1415 году)[6]; Воитех Мозкгалевичъ (1528 г��д)[7]; боярин нашъ мстиславскии Олехно Мызкгайло (5 сакавіка 1529 году)[8].

Мазгілевічы (Mazgilewicz) — прыгонныя зь вёскі Багацькаў (каля Сьвіру), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[9].

Межгелы (Mieżgiełł) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[10].

Мізгайлы (Mizgayłło) гербу Гіпацэнтаўр — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[11].

  1. ^ Параўн.: муж > мужны, вежа > вежны і пад.
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1108.
  2. ^ Schonfeld M. Wörterbuch der altgermanischen personen-und völkernamen. — Heidelberg, 1911. S. 166.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1119.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 70.
  5. ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 2: H—Mą. — Kraków, 2009. S. 434.
  6. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 93.
  7. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 147.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 298.
  9. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 48.
  10. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 352.
  11. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 294.