Вольга Алегаўна Ламаносава
Вольга Алегаўна Ламаносава | |
---|---|
руск.: О́льга Оле́говна Ломоно́сова | |
Дата нараджэння | 18 мая 1978[1][2] (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына, актрыса |
IMDb | ID 2403341 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вольга Алегаўна Ламаносава (укр.: Ольга Олегівна Ломоносова, нар. 18 мая 1978, Данецк) — украінская і расійская гімнастка і актрыса тэатра і кіно.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 18 мая 1978 года ў Данецку, у сям’і будаўніка. Маці Наталля Яўгенаўна Ламаносава — эканаміст. Да 1986 года сям’я пераехала ў Кіеў, куды перавялі бацьку.
Яшчэ ў Данецку пачала займацца мастацкай гімнастыкай. Трэнеры адзначалі ў яе выдатную гнуткасць. У Кіеве была прынята ў Школу алімпійскага рэзерву Альбіны Дзяругінай. Тамака яна стала кандыдатам у майстры спорту. У 1988 годзе паступіла ў Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча.
У 1997 годзе з’ехала ў Маскву. Працавала ў Музычным тэатры імя К. С. Станіслаўскага і Ул. І. Неміровіча-Данчанкі артысткай балета. Паступіла ў Шчукінскае вучылішча на курс Радзівона Аўчыннікава . Насуперак асцярогам дзяўчыны, уступныя іспыты яна здала лёгка, нават абмінуўшы другі тур. Пасля заканчэння тэатральнага інстытута (у 2003 годзе)[3] працавала ў Тэатры імя К. С. Станіслаўскага (2004—2006) і Тэатры імя Я. Вахтангава (2003—2005).
Здымаецца ў фільмах, грае ў «Другом театре».
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Першы муж — Яўгеній Рашанцаў (нар. 2 лютага 1976), прадзюсер (скончыў прадзюсерскі факультэт УДІКа), сын савецкага і расійскага паэта Юрыя Рашанцава. Шлюб працягнуўся паўтара гады.[4][5][6]
Другі муж (фактычны шлюб[6]) — Павел Сафонаў (нар. 26 чэрвеня 1972), расійскі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр.[4][5]
Дачкі — Варвара Сафонава (нар. 9 снежня 2006),[5] Аляксандра Сафонава (нар. 25 мая 2011), яе хросная маці аднакурсніца Вольгі — актрыса Марына Аляксандрава.[5][7]
Сын — Фёдар Сафонаў (нар. 14.04.2017).[8][9]
З’яўляецца хроснай маці Івана — старэйшага сына акцёраў Рыгора Анціпенкі і Юліі Такшынай.[6]
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Ролі ў тэатры
[правіць | правіць зыходнік]- 2003 — «Лір» (па матывах п’есы «Кароль Лір» Уільяма Шэкспіра, рэжысёр — Уладзімір Мірзоеў)[11] — Кардэлія.
- «Дон Жуан і Сганарэль»
- «Калігула»
- «Сон у летнюю ноч» — Гермія
- «Пігмаліён» (антрэпрызны спектакль: праект «Тэатральны марафон»)— Эліза Дулітл
- «Качынае паляванне» — Галіна
- 2014 — «Тарцюф» — Эльміра, жонка Оргона
- «Валянцінаў дзень» — Валянціна
Тэатр Эстрады
2018 — «Старэйшы сын» А. Вампілава — Ніна, дачка Сарафанава
Тэатр Сатыры
2018 — «Платонаў»
Нікатэатр
2019 — «Загадкавыя варыяцыі»— Элен Метэрнах
Ролі ў кіно
[правіць | правіць зыходнік]Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Навагоднія прыгоды (ТБ) | Новогодние приключения (ТВ) | эпізод | |
2001 | с | Кобра. Антытэрор | Кобра. Антитеррор | Кацярына Узнясенская |
2003 | с | Мая Прачысцінка. Два каханні | Моя Пречистенка. Две любви | Сафі Куратава |
2004 | с | Дзеці Арбата | Дети Арбата | Людміла |
ф | Смерць Таірова | Смерть Таирова | Агнеса / Бромбіла | |
ф | Навагоднія мужчыны | Новогодние мужчины | Алёна | |
2005 | с | Не нарадзіся прыгожай | Не родись красивой | Кіра Варапаева |
ф | Вялікае зло і дробныя поскудзі | Большое зло и мелкие пакости | Зоя, сяброўка міністра інфармацыі Дзмітрыя Патапава | |
2005 | с | Адзін цень на дваіх | Одна тень на двоих | Сакавік |
2005 | с | Багіня прайм-тайму | Богиня прайм-тайма | Аліна Лаўрова |
ф | Чырвоны пакой | Красная комната | Кацярына | |
2006 | с | Дзевяць месяцаў | Девять месяцев | Наталля |
ф | Каханне на вастрыё нажа | Любовь на острие ножа | Ларыса | |
ф | Начныя сёстры | Ночные сёстры | Вера Бруснічкіна, медсястра ў санаторыі | |
ф | Кропка вяртання | Точка возврата | Шнырова | |
ф | Аддаленыя наступствы | Отдалённые последствия | Таццяна Вінаградава, натарыус | |
ф | Двойчы ў адну раку | Дважды в одну реку | Алена Болатава | |
ф | Чызкейк | Чизкейк | Наталля | |
ф | Раман выхаднога дня | Роман выходного дня | Галіна Купцова | |
ф | Ты мне снішся… | Ты мне снишься… | Вольга Мікалаеўна | |
ф | Пяць крокаў па аблоках | Пять шагов по облакам | Валерыя Мікалаеўна Крылова, рэдактар часопіса «Грошы і ўлада» | |
ф | Я не я | Я не я | жонка Віктара | |
2009 | с | Зверабой | Зверобой | Марыя Назарава, лекар |
2009 | с | Вышэйшы пілатаж | Высший пилотаж | Наталля Стебельцова, старэйшы бортправаднік |
ф | Непрабачаныя | Непрощённые | Каця | |
ф | Дзве гісторыі пра каханне | Две истории о любви | Вольга | |
2009 | с | Гісторыя лётчыка | История лётчика | Вікторыя |
ф | Выпадковы запіс | Случайная запись | Ірына | |
ф | Прыватны вышук палкоўніка ў адстаўцы | Частный сыск полковника в отставке | Майя | |
ф | Адведамлены крыніца ў Маскве | Осведомлённый источник в Москве | Джэніфер Луі | |
2010 | с | Дзяжурны анёл | Дежурный ангел | Яўгенія Косціна |
2010 | с | Ваенная разведка. Заходні фронт (фільм 3. «Адзінаццаты цэх») | Военная разведка. Западный фронт (фильм 3. «Одиннадцатый цех») | Ганна Эдуардаўна Кузняцова, урач-неўролаг |
2010 | с | Зверабой 2 | Зверобой 2 | Марыя |
ф | Назад — на шчасце, ці Хто знойдзе Сінюю птушку | Назад — к счастью, или Кто найдёт Синюю птицу | Марыя | |
2011 | с | Аб’ект 11 | Объект 11 | Маргарыта Трошына |
ф | Бабіна царства | Бабье царство | Аксана Нікіціна | |
2012 | с | Дзяжурны анёл 2 | Дежурный ангел 2 | Яўгенія Косціна |
ф | Маша | Маша | Маша (галоўная роля) | |
ф | Тры дні з прыдуркам | Три дня с придурком | дама ў чорным | |
ф | Былых не бывае | Бывших не бывает | Лера Коршунава | |
ф | 45 секунд | 45 секунд | Таццяна Чарнігава (галоўная роля) | |
2013 | с | Чорныя коткі | Чёрные кошки | Ганна Антонаўна, сакратарка |
ф | Самы доўгі дзень | Самый длинный день | Жэня | |
ф | Пра жонку, мару і яшчэ адну… | Про жену, мечту и ещё одну… | Марыя | |
2014 | с | Касатка | Косатка | Вольга Яўгенаўна Касаткіна, маёр паліцыі, аналітык |
2014 | с | Хросны | Крёстный | Ганна |
ф | А зоры тут ціхія | А зори здесь тихие | маці Чацвяртак (эпізод) | |
2016 | с | Грамадзянін Ніхто | Гражданин Никто | Ірына Мікалаеўна Кавалёва |
ф | Таямніцы і хлусня | Тайны и ложь | Каця | |
2018 | с | Лепш, чым людзі | Лучше, чем люди | Ала |
ф | Горная хвароба | Горная болезнь | Таня | |
2020 | с | Вір | Водоворот | Алена |
2020 | с | Драйв (1 сезон) | Драйв | Вольга |
2021 | с | Анатомія сэрца | Анатомия сердца | Вольга |
ф | Ледзяны дэман | Ледяной демон | галоўная роля |
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 студзеня 2016.
- ↑ Olga Lomonosova // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Выпускники Театрального института имени Бориса Щукина — 2000-е годы
- ↑ а б Шесть любовников Ольги Ломоносовой // kp.ru (14 декабря 2009 года) . Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2014. Праверана 5 студзеня 2014.
- ↑ а б в г Биография Ольги Ломоносовой // 7days.ru . Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2014. Праверана 5 студзеня 2014.
- ↑ а б в г Биография Ольги Ломоносовой // vokrug.tv . Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2014. Праверана 5 студзеня 2014.
- ↑ Кум королю или каждому крестнику свой крестный отец | Блогер elena_dokuchaewa на сайте SPLETNIK.RU 18 апреля 2017 | СПЛЕТНИК . Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2018. Праверана 21 верасня 2018.
- ↑ Ольга Ломоносова родила сына . www.zirki.odnoboko.com. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2017. Праверана 15 красавіка 2017.
- ↑ Olga Lomonosova в Instagram: «14.04 Сын . Я счастлива ❤» (руск.). Instagram. Праверана 16 красавіка 2018.
- ↑ Интервью с Ольгой Ломоносовой. Архівавана 6 студзеня 2014. // vokrug.tv (4 декабря 2008 года)
- ↑ Спектакль «Лир». Театр имени Е. Б. Вахтангова. Пресса о спектакле. Архівавана 24 верасня 2015. Сайт «Театральный смотритель» // smotr.ru (5 сентября 2003 года)
- ↑ Популярные спектакли в Москве. Лучшие спектакли(недаступная спасылка). // maskarad-maskarad.ru. Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2016. Праверана 8 ліпеня 2016.