2001
Выгляд
Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
2001 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 15 студзеня: Джымі Вэйлз і Лары Сэнгер стварылі Вікіпедыю.
- 23 студзеня: Спроба згону рэйса 448, які накіроўваўся з Саны ў Хадэйду.
- 5 лютага: У Маскве на станцыі метро «Беларуская кальцавая» спрацавала выбуховае прыстасаванне.
- 12 лютага: Касмічны апарат NEAR – Shoemaker апусціўся на паверхню астероіда 433 Eros.
- 16 сакавіка: Заснавана Нямецкая Вікіпедыя.
- 3 мая: Падпісаны ўказ аб устанаўленні дыпламатычных адносін Беларусі і Малаві.
- 25 мая: Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Ісландыяй.
- 1 чэрвеня: Cпадчынны прынц Непала Дыпендра на абедзе расстраляў караля Бірэндру і амаль усіх членаў каралеўскай сям’і, а потым застрэліўся сам.
- 21 чэрвеня: Адбылося сонечнае зацьменне, поўная фаза якога назіралася ў Паўднёвым паўшар’і.
- 13 жніўня: У Мінску падпісана пагадненне «Аб узаемных абавязацельствах адзінага кандыдата і шырокай грамадзянскай кааліцыі падчас і пасля выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
- 9 верасня: Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка.
- 11 верасня: Тэрарыстычная атака на Сусветны гандлёвы цэнтр і Пентагон у ЗША.
- 7 кастрычніка: ЗША распачалі вайсковую аперацыю ў Афганістане.
- 18 кастрычніка: У бельгійскім Генце ўпершыню ўручана Сусветная прэмія саўндтрэкаў.
- 25 кастрычніка: Карпарацыя Microsoft выпусціла аперацыйную сістэму Windows XP.
- 6 снежня: Саветам Еўропы абвешчаны Еўрапейскі дзень моў, які адзначаецца 26 верасня.
- 19 снежня: Пачаліся масавыя беспарадкі ў Аргенціне на фоне эканамічнага крызісу.
- Беларускі гісторык Сяргей Рассадзін выявіў звесткі аб невядомым раней горадзе Казімір.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 31 мая: Іга Свёнтак, польская тэнісіс��ка.
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 4 лютага: Яніс Ксенакіс, французскі кампазітар
- 9 лютага: Герберт Сайман, амерыканскі сацыёлаг і эканаміст
- 18 лютага: Балтус, французскі мастак
- 18 сакавіка: Джон Філіпс, амерыканскі музыкант
- 19 сакавіка: Чарлз Джонсан, грамадскі дзеяч, 2-і прэзідэнт Міжнароднага Таварыства Плоскай Зямлі (нар. 24.7.1924)
- 27 чэрвеня: Тувэ Янсан, фінская шведскамоўная пісьменніца, мастачка (нар. 9.8.1914)
- 26 жніўня: Валерый Васілевіч Маслюк, беларускі рэжысёр
- 10 верасня: Ахмад Шах Масуд, афганскі палявы камандзір
- 29 лістапада: Джордж Харысан, англійскі музыка, удзельнік гурта The Beatles (нар. 25.2.1943)
- 22 снежня: Уладзіслаў Чарняўскі, беларускі ксёндз (нар. 14.1.1916)
- 22 снежня: Жак Маёль, французскі нырэц