2014
Выгляд
Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
2014 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
2014 — невысакосны год, пачынаецца ў сераду па Грыгарыянскім календары.
- «Год гасціннасці» ў Беларусі[1]
- «Год культуры» у Расіі[2].
- Гарады Рыга (Латвія) і Умеа (Швецыя) сталі культурнымі сталіцамі Еўропы на 2014 год[3].
- Міжнародны год крышталаграфіі (ЮНЕСКА)[4].
- Гродна — культурная сталіца Беларусі.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]Студзень
[правіць | правіць зыходнік]- 1 студзеня:
- 3 студзеня: Прэзідэнтам Мадагаскара абраны Раджаанарымампіяніна[6].
- 5 студзеня: Парламенцкія выбары ў Бангладэш.
- 13 студзеня:
- У Мінску стартавалі моўныя курсы «Мова ці кава» і «Мова нанова».
- Крышціяну Раналду, прызнаны найлепшым футбалістам 2013, атрымаў «Залаты мяч» ФІФА на ўрачыстай цырымоніі ў Цюрыху.
- 15 студзеня: Прэм’ера спектакля «Пан Тадэвуш» у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.
- 21 студзеня: Урад Грэнады зрабіў наведванне гэтай краіны безвізавым для грамадзян Беларусі.
- 28 студзеня: Мікалай Азараў падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Украіны.
Люты
[правіць | правіць зыходнік]- 2 лютага: У фінале «German Masters» па снукеры перамогу атрымаў кітаец Дзін Цзюньхуэй.
- 7 лютага: Пачаліся Зімовыя Алімпійскія гульні 2014 у Сочы.
- 18 лютага: Украінскія сілавікі пачалі штурм Майдана, абвясціўшы контртэрарыстычную аперацыю.
- 22 лютага: Вярхоўная Рада Украіны прыняла пастанову пра адхіленне Віктара Януковіча з пасады прэзідэнта.
- 23 лютага: Завяршыліся Зімовыя Алімпійскія гульні 2014 у Сочы.
Сакавік
[правіць | правіць зыходнік]- 8 сакавіка: Прапаў самалёт Boeing 777 кампаніі Malaysian Airlines, які ляцеў рэйсам Куала-Лумпур: Пекін. На борце самалёта знаходзілася 239 чалавек.
- 11 сакавіка: Вярхоўнай Радай Аўтаномнай Рэспублікі Крым прынята Дэкларацыя незалежнасці Крыма
- 16 сакавіка: Завяршыўся прафесійны турнір World Open па снукеры ў Хайкоу (Кітай), пераможцам стаў англічанін Шон Мёрфі.
Красавік
[правіць | правіць зыходнік]- 4 красавіка: Кампанія Microsoft скончвае выпуск праграм падтрымкі і абнаўленняў для Windows XP (акрамя версіі для ўбудаваных сістэм).[7]
- 7 красавіка: Абвешчана Данецкая Народная Рэспубліка.
- 26 красавіка: «Чарнобыльскі шлях» прайшоў у Мінску.
- 29 красавіка: Частковае сонечнае зацьменне.
Май
[правіць | правіць зыходнік]- 2 мая: Супрацьстаянне ў Адэсе прывяло да шматлікіх чалавечых ахвяр.
- 3 мая: Адкрыта Барысаў-Арэна, на якой прайшоў фінал Кубка Беларусі па футболе.
- 5 мая: У Шэфілдзе (Англія) скончыўся Чэмпіянат свету па снукеры 2014 (пач. 19 красавіка), у фінале Марк Сэлбі перамог Роні О'Салівана.
- 9 мая: У Мінску пачаўся 78-ы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай (сконч. 25 мая).
- 10 мая: Фінал конкурсу песні «Еўрабачанне-2014» у Капенгагене.
- 22 мая: Адбыўся бой пад Валнавахай ва Украіне.
- 25 мая:
- Прэзідэнцкія выбары ва Украіне, перамогу атрымаў Пётр Парашэнка.
- Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Літве.
Чэрвень
[правіць | правіць зыходнік]- 3 чэрвеня: Адкрыццё станцыі Мінскага метрапалітэна «Малінаўка».
- 7 чэрвеня: Пётр Парашэнка заступае на пасаду Прэзідэнта Украіны.
- 12 чэрвеня: У Бразіліі стартаваў Чэмпіянат свету па футболу 2014.
- 27 чэрвеня: Украіна, Грузія і Малдова падпісалі Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС.
Ліпень
[правіць | правіць зыходнік]- 10 ліпеня: Адкрыццё XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску — 2014».
- 13 ліпеня: У Бразіліі завяршыўся Чэмпіянат свету па футболе 2014, перамогу ў фінале атрымала зборная Германіі.
- 17 ліпеня: Катастрофа Boeing 777 пад Данецкам.
Жнівень
[правіць | правіць зыходнік]- 3 жніўня: Землетрасенне магнітудай 6,3 на паўднёвым захадзе Кітая.
- 28 жніўня: Завяршыліся Летнія Юнацкія Алімпійскія гульні 2014 у Кітаі.
- 30 жніўня: Дональд Туск абраны прэзідэнтам Рады ЕС.
- 31 жніўня: У Нью-Ёрку прайшла 31-я сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі[8].
Верасень
[правіць | правіць зыходнік]- 4 верасня: Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім устанаўліваецца прыгранічная тэрыторыя ў раёнах Беларусі, што мяжуюць з Расіяй.
- 7 верасня: Свята Дзень беларускага пісьменства адзначана ў Заслаўі.
- 12 верасня: Выйшаў дэбютны студыйны альбом гурта «Brutto» «Underdog».
- 18 верасня: Рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі, 55% удзельнікаў прагаласавала супраць.
- 19 верасня: У Віцебску адкрылася Ганаровае консульства Славакіі.
- 22 верасня: Прэм’ер-міністрам Польшчы стала Эва Копач.
Кастрычнік
[правіць | правіць зыходнік]- 4 кастрычніка: Парламенцкія выбары ў Латвіі.
- 22 кастрычніка: Адкрыты помнік Вікіпедыі ў польскім горадзе Слубіцы
- 23 кастрычніка: Частковае сонечнае зацьменне.
- 26 кастрычніка:
- 30 кастрычніка: У Буркіна-Фасо пасля масавых пратэстаў і падпалу парламенту ўведзена надзвычайние становішча.
Лістапад
[правіць | правіць зыходнік]- 4 лістапада — Выбары ў кангрэс ЗША.
- 9 лістапада: Апытанне аб незалежнасці Каталоніі.
- 12 лістапада: Касмічны апарат «Філы» здзейсніў пасадку на камету Чурумава — Герасіменка.
- 30 лістапада: Парламенцкія выбары ў Малдове.
Снежань
[правіць | правіць зыходнік]- 5 снежня: У Мядзелі адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Максіму Танку.
- 17 снежня: Адноўлены дыпламатычныя адносіны ЗША і Кубы.
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 5 студзеня: Эйсебіа, партугальскі футбаліст (нар. 25.1.1942)
- 11 студзеня: Арыэль Шарон, ізраільскі ваенны, палітычны і дзяржаўны дзеяч (нар. 27.2.1928)
- 20 студзеня: Клаўдзіа Абада, італьянскі дырыжор і піяніст (нар. 26.6.1933)
- 22 студзеня: Мікола Прускі, дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША (нар. 1.1.1928)
- 1 сакавіка: Леанід Левін, беларускі скульптар (нар. 25.7.1936)
- 2 сакавіка: Рыгор Барадулін, беларускі паэт, эсэіст, перакладчык, народны паэт Беларусі (нар. 24.2.1935)
- 23 сакавіка: Адольфа Суарэс, прэм’ер-міністр Іспаніі (нар. 25.9.1932)
- 17 красавіка: Габрыэль Гарсія Маркес, калумбійскі пісьменнік (нар. 6.3.1928)
- 24 красавіка: Тадэвуш Ружэвіч, польскі паэт, пісьменнік, драматург (нар. 9.10.1921)
- 4 мая: Таццяна Самойлава, народная артыстка Расіі (нар. 4.5.1934)
- 9 мая: Давід Сімановіч, беларускі паэт, перакладчык (нар. 26.6.1932)
- 30 мая: Генадзь Бураўкін, беларускі паэт, дзяржаўны дзеяч (нар. 28.9.1936)
- 30 чэрвеня: Сяргей Краўчанка, беларускі акцёр (нар. 13.5.1949)
- 7 ліпеня: Эдуард Шэварднадзэ, савецкі і грузінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч (нар. 25.12.1928)
- 12 ліпеня: Валерыя Навадворская, расійскі палітычны дзеяч, дысідэнтка, праваабаронца (нар. 17.5.1950)
- 13 ліпеня: Надзін Гордымер, паўднёваафрыканская пісьменніца (нар. 20.11.1923)
- 17 ліпеня: Джозеф Ланге, галандскі даследчык у галіне медыцыны, адзін з піянераў даследавання ВІЧ (нар. 25.9.1954)
- 25 ліпеня: Карла Бергонцы, італьянскі оперны спявак (нар. 13.7.1924)
- 1 жніўня: Валянцін Бялькевіч, беларускі футбаліст (нар. 27.1.1973)
- 29 жніўня: Канстанцін Шаранговіч, беларускі мастак (нар. 4.1.1956)
- 4 верасня: Данатас Баніёніс, літоўскі акцёр і рэжысёр
- 20 верасня: Анатоль Беразавой, савецкі касманаўт
- 25 верасня: Яак Ёала, эстонскі спявак
- 17 кастрычніка: Міхаіл Марыніч, дзяржаўны дзея Беларусі, дыпламат (нар. 13.1.1940)
- 9 лістапада: Анатоль Мікалаевіч Маразевіч, беларускі вучоны
- 9 лістапада: Валерый Дзмітрыевіч Фралоў, беларускі палітычны дзеяч
- 22 снежн��: Джо Кокер, англійскі спявак (нар. 20.5.1944)
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Лукашэнка аб'явіў 2014 год Годам гасціннасці Архівавана 1 студзеня 2014.
- ↑ Указ аб правядзенні Года культуры
- ↑ Рыга стала культурнай сталіцай Еўропы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2014. Праверана 2 студзеня 2014.
- ↑ Міжнародныя гады ЮНЕСКА
- ↑ Новым прэзідэнтам Швейцарыі стаў Дыдзе Буркхальтэр
- ↑ Прэзідэнтам Мадагаскара абраны Раджаанарымампіяніна
- ↑ Microsoft Support Lifecycle
- ↑ http://nashaniva.by/?c=ar&i=134382