Перайсьці да зьместу

Сымона Вэйль (палітычная дзяячка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сымона Вэйль
Simone Veil
Міністарка аховы здароўя (1974-1978)
Прэзыдэнтка Эўрапейскага парлямэнту (1979-1982)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 13 ліпеня 1927(1927-07-13)[1][2][3][…]
Памерла: 30 чэрвеня 2017(2017-06-30)[4][1][2][…] (89 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Antoine Veil[d]
Дзеці: Jean Veil[d], Pierre-François Veil[d] і Claude-Nicolas Veil[d]
Бацька: André Jacob[d]
Маці: Yvonne Steinmetz[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Дама-камандорка ордэна Брытанскай імпэрыі кавалер Нацыянальнага ордэна «За заслугі» golden class of the honour medal for Health and Social Affairs кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёну вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна ордэн Трох Зорак 2 ступені Grand Cross of the Order of Prince Henry Schiller Prize of Marbach[d] (2011) прэмія Карла Вялікага прэмія прынцэсы Астурыйскай за міжнароднае супрацоўніцтва European Civil Rights Prize of the Sinti and Roma[d] прэмія Поўнач—Поўдзень[d] прэмія «Манісманія»[d] (1977) ганаровы доктар Габрэйскага ўнівэрсытэту ў Ерусаліме[d] (1980) ганаровы доктар Брусэльскага свабоднага ўнівэрсытэту[d] ганаровы доктар Эдынбурскага ўнівэрсытэту[d] (1980) Ганаровы доктар Прынстанскага ўнівэрсытэту[d] (1975) ганаровы доктар Бар-Іланавага ўнівэрсытэту[d] (1979) ганаровы доктар Нацыянальнага аўтаномнага ўніверсітэта Мексікі[d] ганаровы доктар Брандэйскага ўнівэрсытэту[d] прэмія Гайнрыха Гайнэ[d] (2010) ганаровы доктар Брусэльскага вольнага ўнівэрсытэту[d] (2007) Coudenhove-Kalergi Plaque[d] (2010) ганаровы грамадзянін Бруселя[d] (26 траўня 1982)
Выява аўтографу

Сымона Вэйль (па-француску: Simone Veil; 13 ліпеня 1927, Ніца, Францыя — 30 червеня 2017, Парыж, Францыя) — француская адвакатка, палітыца, міністарка аховы здароўя Францыі пад кіраўніцтвам прэзыдэнта Валеры Жыскар д’Эстэна, прэзыдэнтка Эўрапейскага парлямэнту (1979—1982).

Сымона Жакоб нарадзілася ў сьвецкай жыдоўскай сям’і ў Ніцы[7].

Вучылася ў ліцэі ў Ніцы, які скончыла ў 1944 годзе. Па дарозе ў ліцэй, ідучы на ўрачыстае ўручэньне дыплёмаў, была арыштаваная немцамі ў цэнтры Ніцы, дэпартаваная. Яна была вязьняркай канцлягеру Аўшвіц-Біркенаў, дзе страціла некалькіх блізкіх сваякоў (бацьку і брата)[8].

У 1946 годзе выйшла замуж за Антуана Вэйля, а затым, пасьля вывучэньня права і паліталёгіі, паступіла ў судовую сыстэму ў якасьці вышэйшай дзяржаўнай службоўкі[9].

У 1974 годзе прэзыдэнт Валеры Жыскар д’Эстэн прызначыў яе міністаркай аховы здароўя[9].

Яна была першай прэзыдэнтай Эўрапарляменту — наноў абранага ўсеагульным галасаваньнем — пасаду, якую яна займала з 1979 па 1982 год. Наагул, яе лічаць адной з прыхільніцаў франка-нямецкага прымірэньня і будаўніцтва агульнай Эўропы[10].

З 1993 па 1995 яна была дзяржаўнай міністаркай, міністаркай сацыяльных справаў, аховы здароўя і места ва ўрадзе Эдуарда Баляд’юра. Яна засядала ў Канстытуцыйнай радзе з 1998 па 2007 год, перш чым была абраная ў Францускую акадэмію ў 2008 годзе[11].

З 2001 па 2007 год С. Вэйль была першай галавой Фонду памяці ахвяраў Халакосту, потым ганаровай старшынёй да самай сьмерці.

Памерла ў 2017 годзе ў Парыжы[12].

Па рашэньні прэзыдэнта Эманюэля Макрона 1 ліпеня 2018 году Сымона Вэйль разам з мужам была перапахаваная ў Пантэёне[13].

У 1974 годзе ў якасьці міністаркі аховы здароўя падрыхтавала і актыўна ўдзельнічала ў прыняцьці закону аб дэкрыміналізацыі выкарыстаньня добраахвотнага перапыненьня цяжарнасьці (IVG), то бок закону аб дэкрыміналізацыі аборту. У Францыі закон вядомы пад назвай «закон Вэйль». Міністарка сталася своеасаблівай іконай барацьбы за пашырэньне правоў жанчынаў у Францыі[14].

Гэты закон абышоўся ёй шматлікімі абразамі і пагрозамі з боку скрайніх правых і часткі парлямэнцкай правіцы, пра што нагадаў Жан д’Армэсан, вітаючы яе ў Францускай акадэміі. Выступаючы перад дэпутатамі, яна сьцьвярджала, што «аборт павінен заставацца выключэньнем, апошнім сродкам для бязвыходных сытуацыяў». Канчаткова тэкст быў прыняты Нацыянальным сходам 29 лістапада 1974 году. Праз два тыдні закон быў прыняты Сэнатам. Ён уступіў ў сілу 17 студзеня 1975 году[15].

Такім парадкам, Сымона Вэйл выступала супраць баналізацыі аборту, які, на ейную думку, «заўсёды застаецца трагедыяй» і ўдакладняла пра свой закон, што «калі ён больш не забараняе, ён не стварае ніякага права на аборт»[16].

  • Simone Veil, Clément Launay et Michel Soulé, L’Adoption: données médicales, psychologiques et sociales, Paris, Éditions sociales françaises, 1968, 224 p. (BNF 33208741).
  • Simone Veil et Annick Cojean, Les Hommes aussi s’en souviennent: discours du 26 novembre 1974, suivi d'Un entretien avec Annick Cojean, Paris, Stock, 2004, 111 p. (ISBN 2-234-05720-5, BNF 39268205).
  • Simone Veil, Une vie, Paris, Stock, 2007 (réimpr. 2009), 397 p. (ISBN 978-2-234-05817-0, BNF 41149288)
  • Simone Veil (préf. Robert Badinter), Mes combats: Les discours d’une vie, Paris, Bayard éditions, 2016, 280 p. (ISBN 978-2-227-48937-0)
  • Simone Veil et David Teboul, L’Aube à Birkenau, Paris, Les Arènes, 2019, 300 p. (ISBN 979-10-375-0090-8). Version Pocket: Les Arènes, 2019, 289 p. (ISBN 978-22-663-2040-5).
  1. ^ а б в г д е Mort de Simone Veil, icône de la lutte pour les droits des femmes (фр.) // Le Monde / J. FenoglioParis: Société éditrice du Monde, 2017. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
  2. ^ а б в г Simone Veil // FemBio database (ням.)
  3. ^ а б Simone Annie Veil // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ а б Simone Veil est décédée à 89 ans (фр.) // Le Journal du Dimanche — 2017. — ISSN 0242-3065; 2650-0027
  5. ^ а б Fichier des personnes décédées mirror
  6. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  7. ^ «Les cinq lieux marquants de l’enfance de Simone Veil à Nice», Nice-Matin, 30 juin 2017, https://www.nicematin.com/vie-locale/simone-veil-entre-au-pantheon-les-cinq-lieux-marquants-de-son-enfance-a-nice-150482
  8. ^ Claude Jacquemart et Jean-Baptiste Garat, «Simone Veil, survivante et immortelle», Le Figaro, 2 juillet 2017, p. 4.
  9. ^ а б «Simone Veil, une vie de combats», Paris Match, semaine du 6 au 12 juillet 2017, pages 34-73.
  10. ^ Patrice Trapier, «Simone Veil, une vie de peines et de combats», JDD, 2 juillet 2017, https://www.lejdd.fr/Politique/simone-veil-une-vie-de-peines-et-de-combats-3377291
  11. ^ Claude Jacquemart et Jean-Baptiste Garat, «Simone Veil, survivante et immortelle», Le Figaro, mardi 1er / dimanche 2 juillet 2017, pages 4-5.
  12. ^ «Mort de Simone Veil: réactions dans la communauté juive», Libération, 30 juin 2017,
  13. ^ «Simone Veil reposera avec son époux au Panthéon», dailymotion.com, 5 juillet 2017, https://www.dailymotion.com/video/x5skmje
  14. ^ Pascal Bories, «Pour Simone Veil, il n’y a „aucun droit à l’avortement“», Le Huffington Post, 5 octobre 2016, https://www.huffingtonpost.fr/pascal-bories/pour-simone-veil-il-y-a-aucun-droit-avortement_b_6243866.html
  15. ^ "Michèle Cotta: «On a vécu des injures inimaginables avec Simone Veil», europe1.fr, 30 juin 2017, https://www.europe1.fr/politique/michele-cotta-on-a-vecu-les-injures-avec-simone-veil-des-injures-inimaginables-3376436
  16. ^ «Il y a 40 ans, le discours historique de Simone Veil sur l’avortement», lefigaro.fr, 26 novembre 2014, https://www.lefigaro.fr/actualite-france/2014/11/26/01016-20141126ARTFIG00080-il-y-a-40-ans-le-discours-historique-de-simone-veil-sur-l-avortement.php