Падатак на даход
Пада́так на дахо́д (падахо́дны падатак) — просты падатак, якім абкладаецца сукупны даход грамадзяніна ў грашовым вымярэньні. Часта маецца пэўны неабкладаны падаткам памер даходу, у такім выпадку абкладаецца толькі перавышаючая мінімум сума.
Падатак на даход належыць да прагрэсіўных падаткаў. Яго стаўка звычайна адрозьніваецца ў залежнасьці ад памеру даходу грамадзяніна: чым вышэй даход, тым вышэй стаўка.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асаблівая частка Падатковага кодэксу Беларусі 2009 году ў 214-м артыкуле вызначала стаўку падаходнага падатку ў памеры 13 %. 27 студзеня 2023 году міністар па падатках і зборах Беларусі Сяргей Налівайка паведаміў, што за 2022 год падаходны падатак забясьпечыў 25,4 % (звыш 9,28 млрд) з 36,5 млрд рублёў даходу кансалідаванага бюджэту Беларусі[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ МПЗ: у 2022 годзе ў кансалідаваны бюджэт паступіла больш за 36,5 млрд рублёў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 27 студзеня 2023 г. Архіўная копія ад 27 студзеня 2023 г. Праверана 27 студзеня 2023 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |