Перайсьці да зьместу

Гінят

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Gennat
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Ginn + Hatho
Іншыя формы
Варыянт(ы) Генат, Гінат, Кінат, Кінят
Зьвязаныя імёны Ядгін
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гінят»

Гінят (Генат, Гінат, Кінат, Кінят) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Генёд (Genniod[1]) і Генад, Генат або Кінат (Genhadus[2], Gennat, Genat, Kynath[3]) і Гетген (Hettgen[4]) — імёны германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак'[6] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[7]), аснова -аўд- (-од-, -от-) (імёны ліцьвінаў Аціла, Отаўт, Атмут; германскія імёны Otilo, Ottolt, Otmot) — ад гоцкага audags 'шчасьце, асалода'[8], германскага *auð 'багацьце, спор'[9], а аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Гатаўт; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Hathald) — ад гоцкага *haþus[10], германскага hathu 'бой'[11].

Адпаведнасьць імя Генёт германскаму імю Genniod сьцьвер��зіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[12].

У Прусіі бытавала імя Генат: Genote (1289 год)[13].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кинъяту Ясколдовичу чотыри чоловеки (9 лістапада 1449 году)[14]; Ивашко Кгинятовичъ[15], Мацко Кгинъятовичъ[16], Мартинъ Кгинятович[17], Самашко Гинятовичъ[18], Якубъ Кгинятовичъ[19], Янъ Кгинятович[20] (1528 год); Григорь Кгинятъ (1567 год)[21]; дочъки его земянки господарьское повету Упитъского Альжбеты Анъдреевны Томашовое Лавъриновича Кгинъята и сына ее Юрья Томашевича Кгинъята (10 ліпеня 1586 году)[22]; земянка господаръская повету Упитъского Альжъбета Анъдреевъна Нацевича Томашовая Лавъриновича Кгинъята (17 ліпеня 1586 году)[23]; po śmierci Waska Giniatowca (2-я палова XVI ст.)[24]; Jan Giniat (1621 год)[25]; Jerzy Giniat[26], Andrzej Kuszleyko Giniatowicz… Dawid Kuszleyko Giniatowicz[27], Aleksander Giniat Kuszleyko[28] (1690 год); Krystyna Ginat (1801 год)[29].

Гіняты гербу Касьцеша і Гінятовічы гербу Касьцеша — літоўскія шляхецкія роды, якія мелі ўладаньні на Жамойці[32].

Кінатовічы (Kinatowicz) гербу Ястрабец[33] — літоўскі шляхецкі род[34].

Генат (Genat, Gennat) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[35].

У XVI ст. існаваў маёнтак Гінятавічы (Гинятовичи) у Жамойцкім старостве[36].

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 186, 629.
  2. ^ Gantier V. La langue, les noms et le droit des anciens Germains. — Berlin 1901. P. 319.
  3. ^ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 14.
  4. ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 155.
  5. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 285.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
  8. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 43.
  9. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 72.
  10. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 70.
  11. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 87.
  12. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1964. P. 84.
  13. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 505.
  14. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 66.
  15. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 159.
  16. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164.
  17. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 158.
  18. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164.
  19. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 165.
  20. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 172.
  21. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1336.
  22. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 294.
  23. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 320.
  24. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 1 (1380—1584). — Vilnius, 1998. P. 106.
  25. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 70.
  26. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 70.
  27. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 204.
  28. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 206.
  29. ^ 6,"asc"&searchtable=&rpp2=50 Abele, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  30. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 402.
  31. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 18.
  32. ^ Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 4. — Rzeszów, 2001. S. 53.
  33. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 281.
  34. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 6. — Warszawa, 1936. S. 315.
  35. ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 650.
  36. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 75.