Важгін
Важгін лац. Važgin / Važhin | |
Wesikin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Waso + Ginn Waso + суфікс -кін (-kin) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Васікін, Вазгін, Вазген |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Важгін» |
Важгін, Вазгін (Вазген), Васікін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Весікін (Wesikin) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова вас- (вос-, вес-) (імёны ліцьвінаў Васбут, Вазгір; германскія імёны Wospot, Wasger) паходзіць ад стараверхненямецкага hwas 'востры, завостраны'[2] або wasjan 'квітнець'[3], а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[4] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[5]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Волкиницъкомъ повете… чоловековъ… а Богдана Васикиновича (31 траўня 1503 году)[7]; Нарымонтъ Вожъкгиновичъ (1528 год)[8]; Quarta fundatio est iterum altariae sub anno 1504, a quadam Mila, filia Wozgin (1675—1677 гады)[9]; Wazginiszki[10], Wozgieniszki[11] (1744 год); droga do Rakowa… dwór Wazginiszki (1784 год)[12]; Agata Wazgien (1810 год)[13].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарымонт Важгінавіч — эйшыскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1547.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 220.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 320, 1637.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 356.
- ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 1 (6). Сборник документов канцелярии великого князя литовского Александра Ягеллончика, 1494—1506 гг. Шестая книга записей Литовской метрики. — М.; СПб., 2012. P. 344.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 89.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 286.
- ^ Opisy parafii diecezji wileńskiej z 1784 roku. T. 2: Dekanat Mińsk. — Białystok, 2009. S. 162.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Opisy parafii diecezji wileńskiej z 1784 roku. T. 2: Dekanat Mińsk. — Białystok, 2009. S. 101.
- ^ Bogusławiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego