Гасьціла
Гасьціла лац. Gaściła / Haściła | |
Gastila | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gasto + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гастыла, Гастэль, Касьціла, Гестул |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гасьціла» |
Гасьціла (Касьціла), Гастыла (Гастэль, Гестул) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гасьціла або Кесьціла, пазьней Гастэль або Гестэль (Gastila[1], Kestilo, Gastel[2], Gestel[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гаст- (-каст-, -гест-) (імёны ліцьвінаў Гестар, Каштарт, Гаштольд; германскія імёны Gaster, Kastert, Gastald) паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік'[5]. Таксама імя Гасьціла (Gostilo) можа мець славянскае паходжаньне[1].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Kestel[6].
У Польшчы ў 1754 годзе адзначалася прозьвішча Gastel[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Гостил (сярэдзіна 1150-х — сярэдзіна 1190-х гадоў)[8]; от Гостила (1180 ��� да пачатку 1210-х гадоў)[9]; den Litauern… Gestule (21 студзеня 1315 году)[10]; у Гостили (1340 — пачатак 1380-х гадоў)[11]; Гостилу пять чоловеков у Кернове[12], чоловекъ Гостилович[13] (1440—1492 гады); рижене выбърали от своихъ ратъмоновъ три, а от купъцовъ три, на имя панъ Конъдротъ Гостилович, панъ Радивонъ Ламорь, буръмистры (22 ліпеня 1478 году)[14]; Щитъныи слуги Дубровенъского пути… братоничовъ его 2 Гостиловыхъ сынов — Сидор, Олексеи (каля 1492 году)[15]; homines… Kosciłowiczy (2 траўня 1493 году)[16]; въ Василишском повете людей… а Гостила Онтоновича (15 лютага 1503 году)[17]; людеи наших тяглых, конюхов въ Городенском повете… а Гостила Ивашкевича (10 чэрвеня 1511 году)[18]; конюхов наших остринских… а Евлаша Гостиловича (11 красавіка 1514 году)[19]; люди… на имя Гостила Ходкевича (3 кастрычніка 1517 году)[20]; Якубъ Гостилович[21], Гостило[22] (1528 год); з Городна… Яцка Гостиловича (1535 год)[23]; Choma Hosczylowycz… Mysko Hosczylowycz (1552—1555 гады)[24]; Hosczilo a Stasz Rodziewici… Hosczilo Oliechnowicz… Hoszczilo Lienczowicz… Hosczilo a Chwiedor Sienkowiczy… Marczin Chaliew. synem Hosczilem… Hosczilo, Arcziuch, Warziwon, Iwan, Kuniec Maliukowiczi… Hossczilo, Bolthruk, Mikoss a Hryssko Janowiczy… Andrzey a Hosczilo Stanislawowicy… Iwan a Hosczilo Chwiedzkiewiczy… Michaylo, Hacuta, Osczilo a Sienko Mieliechowici… Miszko Hoszczilowic… Hosczilo Bigieniewic… Hosczilo Buigieliew. (1558 год)[25]; Stanko Hosciłowicz (2 траўня 1558 году)[26]; Hoscilo Mięsnik (1561 год)[27]; Максимъ Гостиловичъ… село Кгершановичи… Гуцъ Гостиловичъ… село Гвозница… Степанъ Гостиловичъ… село Рокитная… Кондратъ Гостиловичъ (1566 год)[28]; Гостило Чешейко… Ленецъ Гостиловичъ (24 красавіка 1580 году)[29]; dom Kastella (1596 год)[30]; от мене Юр’я Шымковича Гостила (30 красавіка 1600 году)[31]; у пана Яна Гостиловича (22 студзеня 1635 году)[32]; Gostyłany (1744 год)[33]; R. P. Franciscus Hosciłowicz, filius Giełvanensis (29 кастрычніка 1796 году)[34].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гасьціла (Гасьціл) — жыхары Ноўгараду, якія ўпамінаюцца ў XII—XIV стагодзьдзях
- Гасьціла — літоўскі баярын, які атрымаў ад вялікага князя Казімера пяць чалавек у Кернаве
- Конрад Гасьцілавіч — рыскі бурмістар, які ўпамінаецца ў 1478 годзе
- Якуб Гасьцілавіч — кернаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Гасьціла — васіліскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Юры Шымкавіч Гастыла — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1597 годзе[35]
- Войцех Гасьціла (Gościłło) — стралец Сакольскага лясьніцтва, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў[36]
- Мікалай Гастэла (1907—1941) — савецкі вайсковы лётнік беларускага паходжаньня
Гастэлі (Gastel) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[37].
Гасьцяловічы (Gościełowicz) гербу Галаўня — літоўскі шляхецкі род[38] з Слонімскага павету[39].
Гастэлы або Гасьцелы (Gastełło, Haściełło) гербу Нячуя — літоўскі шляхецкі род[40].
Гасьцілевічы (Gaścilewicz) гербу Трубы — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[41].
На 1904 год існавала вёска Гасьцілава ў Духаўшчынскім павеце Смаленскай губэрні[42].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Harvard Studies in Classical Philology. Vol. 8. — Boston, 1897. P. 145.
- ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 141.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1954. S. 279.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 605.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 301.
- ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 1: A—G. — Kraków, 2007. S. 546.
- ^ Зализняк А. А. Древненовгородский диалект. 2-е изд. — М., 2004. С. 384.
- ^ Зализняк А. А. Древненовгородский диалект. 2-е изд. — М., 2004. С. 421.
- ^ Preussisches Urkundenbuch Bd. 2. (1309—1335). — Aalen, 1962. 80.
- ^ Зализняк А. А. Древненовгородский диалект. 2-е изд. — М., 2004. С. 619.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 52.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 54.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 360.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 164.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 462.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 292.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 74.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 144.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 368.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 71.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 93.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 57.
- ^ Писцовая книга Пинского и Клецкого княжеств, составленная Пинским старостою Станиславом Хвальчевским в 1552—1555 г. — Вильна, 1884. С. 163, 393.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 6, 14, 79, 227, 262, 279, 327, 407, 497, 501, 521, 580—581.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 37.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 43.
- ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 210, 256, 316, 333.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 220, 223.
- ^ Klovas M., Meilus T. Vilniaus magistratui pavaldžių vakarinių priemiesčių ir palivarkų 1566 m. pagalvės ir 1596 m. nekilnojamojo turto laikytojų mokesčių mokėtojų sąrašai // Lietuvos istorijos metraštis. 2015/1. P. 190.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 543.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 24. — Витебск, 1893. С. 237.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 223.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 6. ― Вильна, 1908. С. 72.
- ^ Bozik E. Bohaterowie sprzed 150 lat // Powstanie 1863. Podlaskie epizody. — Supraśl, 2014. S. 370.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 490.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Г, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 144.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 36.
- ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 272.
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 210.