Асьціла
Асьціла лац. Aściła | |
Aostilo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Ast + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Астыла |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Асьціла» |
Асьціла, Астыла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асьціла, пазьней Астэль або Остэль (Aostilo, Astel[1], Ostell[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -аст- (-ост-) (імёны ліцьвінаў Асьцейка, Яштальд, Астрат; германскія імёны Oustecha, Astald, Ostradt) паходзіць ад гоцкага *aust(ra)-, стараверхненямецкага ōstan 'усход'[4][5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jurkowa Osciłowicz (2 траўня 1558 году)[6]; Osczilo a Sienko Mieliechowici (1558 год)[7]; Настазыя Остыловая[8], Ościłowicz[9] (1565 год); Ościłowicz Antonius, par. eccl. Miory (1922 год)[10]; Ościłowicz Antonius, par. in Idołta (1938 год)[11].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Настасься Астылавая — кобрынская баярыня, якая ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1565 году
Асьцілы (Ościło) — прыгонныя зь вёсак Прудзянаў, Закрычча і Буракоў (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[12].
Асьцілы (Ościłło) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[13].
У 1451 годзе ўпамінаўся маёнтак Асьцілавічы[14].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Schiffmann K. Historisches Ortsnamen-Lexikon des Landes Oberösterreich. — Berlin, 1942. S. 33.
- ^ Ferguson R. English Surnames: And Their Place in the Teutonic Family. — London and New York, 1858. P. 363.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 212, 989.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 64.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 8.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 37.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 501.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 226.
- ^ Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. 6, cz. 3: Podlasie (województwo). — Warszawa, 1910. S. 234.
- ^ Catalogus Ecclesiarum et Cleri Dioecesis Vilnensis pro Anno Domini 1922. — Vilnae, 1922. P. 113.
- ^ Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis pro anno domini 1938. — Vilnae, 1938. P. 158.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 394.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 691.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 254.