Азот
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Выгляд | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
газа бяз колеру | |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Азот, N, 7 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Катэгорыя элемэнту | Немэталы | ||||||||||||||||||||||||||||||
Група, пэрыяд, блёк | 15, 2, p | ||||||||||||||||||||||||||||||
Адносная атамная маса | 14,0067 г·моль−1 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Канфігурацыя электронаў | 2s²2p³ | ||||||||||||||||||||||||||||||
Электронаў у абалонцы | 5 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Фізычныя ўласьцівасьці | |||||||||||||||||||||||||||||||
Колер | бяз колеру | ||||||||||||||||||||||||||||||
Фаза | газа | ||||||||||||||||||||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | 1,165×10-3 г·см−3 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Тэмпэратура плаўленьня | 63,29 K, -209,86 °C, −345,8 °F | ||||||||||||||||||||||||||||||
Тэмпэратура кіпеньня | 77,4 K, -195,8 °C, −320,4 °F | ||||||||||||||||||||||||||||||
Крытычны пункт | 126,2 K, 3,9 МПа | ||||||||||||||||||||||||||||||
Структура крышталічнай краты | hexagonal close-packed | ||||||||||||||||||||||||||||||
Цеплаправоднасьць | (300 K) 0,02598 Вт·м−1·K−1 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Уласьцівасьці атама | |||||||||||||||||||||||||||||||
Ступені затляненьня | -3,3,5 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Электраадмоўнасьць | 3,05 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Атамны радыюс | 71 пм | ||||||||||||||||||||||||||||||
Кавалентны радыюс | 70 пм | ||||||||||||||||||||||||||||||
Радыюс Ван дэр Ваальса | 154 пм | ||||||||||||||||||||||||||||||
Найбольш стабільныя ізатопы | |||||||||||||||||||||||||||||||
Асн. артыкул: ізатопы | |||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Азот, N (па-грэцку: ázōos — «безжыцьцёвы»; па-лацінску: Nitrogenium, па-грэцку: nitron — «натуральная сода, салетра») — хімічны элемэнт V групы пэрыядычнай сыстэмы з атамным нумарам 7 і атамнай масай 14,0067. Быў упершыню выяўлены і вылучаны шатляндзкім лекарам Дэніелам Рэзэрфордам у 1772 годзе, незважаючы на тое, што Карл Вільгэльм Шээле і Гэнры Кавэндыш незалежна адзін ад аднаго таксама выявілі яго прыкладна ў той жа час. Рэзэрфорд, як правіла, лічыцца першаадкрывальнікам таму што ягоная праца была апублікаваная першай. Назва «азот» была прапанаваная францускім х��мікам Антуанам Лявуазье.
Азот зьяўляецца самым лёгкім чальцом групы 15 пэрыядычнай табліцы элемэнтаў і зьяўляецца адным з самых распаўсюджаных элемэнтаў у Сусьвеце. Пры стандартнай тэмпэратуры і ціску, два атамы элемэнту зьвязваюцца адзін з адным, утвараючы дыазот, то бок свадобны азот — двухатамны газ бяз колеру і паху з формулай N2. Дыазот складае каля 78% аб’ёму атмасфэры Зямлі, што робіць яго найбольш распаўсюджаным нязьвязаным элемэнтам. Азот зьмяшчацца ва ўсіх арганізмах, у асноўным у амінакісьлях, нуклійных кісьлях (ДНК і РНК), а таксама ў малекулах адэназынатрыфасфату (АТФ). Чалавечае цела зьмяшчае каля 3% азоту паводле масы, і зьяўляецца чацьвёртым самым распаўсюджаным элемэнтам у арганізме пасьля кіслароду, вугляроду і вадароду. Азотны цыкль апісвае рух элемэнту азоту з паветра, у біясфэру і арганічныя злучэньні, а затым назад у атмасфэру.
Прыродныя крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прамысловае значэньне з прыродных крыніцаў мае толькі атмасфэрны азот і радовішчы двух яго мінэралаў — натравая (чылійская) NaNO3 і калевая (індыйская) KNO3 салетры.
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Звыш 3/4 прамысловага азоту выкарыстоўваецца для сынтэзу аміяку, які служыць зыходным рэчывам у вытворчасьці азотавага квасу, угнаеньняў, фарбаў, лекавых прэпаратаў, выбуховых рэчываў.
Свабодны газападобны азот выкарыстоўваецца і ў якасьці інэртнага асяродзьдзя пры атрыманьні сынтэтычных валокнаў, чыстых мэталаў і сплаваў.
Вадкі азот патрэбны для стварэньня нізкіх тэмпэратураў у крыягеннай тэхніцы.
У хімічнай прамысловасьці азот азот выкарыстоўваецца для абароны ад затляненьня і іншых рэакцый рэчываў. Азот уваходзіць у сумесі газаў, якія моцна ўзаемадзейнічаюць. Азот зьяўляецца добрым правадніком для адводу цяпла і дазваляе аддзяляць хімічныя злучэньні, каб паменшыць небясьпеку пажараў ці выбухаў. У харчовай прамысловасьці азот выкарыстоўваецца для захаваньня прадуктаў ад затляненьня, зьяўленьня цьвілі і насякомых. Вадкі азот выкарыстоўваецца для халоднай сушкі і ў халадзільных устаноўках. У электрычнай прамысловасьці азот выкарыстоўваецца для недапушчэньня затляненьня і іншых хімічных рэакцый, у вытворчасьці ізаляцыі кабэляў і для абароны рухавікоў. Азот знаходзіць прымяненьне ў мэталюргічнай прамысловасьці для зваркі і паяньня, у якіх ён недапушчае затляненьня, карбюрацыі і дэкарбюрацыі. Дзякуючы там, што азот мала ўступае ў хімічныя рэакцыі, ён выкарыстоўваецца ў вытворчасьці пеністых ці элястычнай гумы, плястыкаў і элястамэраў. У мэдыцыне хуткая замарозка вадкім азотам можа выкарыстоўвацца для захаваньня крыві, шпіку, тканін, бактэрый і кнуры[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Изотопы: свойства, получение, применение / Под ред. В. Ю. Баранова. — Москва: ФИЗМАТЛИТ, 2005. — Т. 2. — С. 626. — ISBN 5-9221-0523-X
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Азот — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Пэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаў Дз. І. Мендзялеева
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | ||||||||||||||||
1 | H | He | |||||||||||||||||||||||||||||||
2 | Li | Be | B | C | N | O | F | Ne | |||||||||||||||||||||||||
3 | Na | Mg | Al | Si | P | S | Cl | Ar | |||||||||||||||||||||||||
4 | K | Ca | Sc | Ti | V | Cr | Mn | Fe | Co | Ni | Cu | Zn | Ga | Ge | As | Se | Br | Kr | |||||||||||||||
5 | Rb | Sr | Y | Zr | Nb | Mo | Tc | Ru | Rh | Pd | Ag | Cd | In | Sn | Sb | Te | I | Xe | |||||||||||||||
6 | Cs | Ba | La | Ce | Pr | Nd | Pm | Sm | Eu | Gd | Tb | Dy | Ho | Er | Tm | Yb | Lu | Hf | Ta | W | Re | Os | Ir | Pt | Au | Hg | Tl | Pb | Bi | Po | At | Rn | |
7 | Fr | Ra | Ac | Th | Pa | U | Np | Pu | Am | Cm | Bk | Cf | Es | Fm | Md | No | Lr | Rf | Db | Sg | Bh | Hs | Mt | Ds | Rg | Cn | Nh | Fl | Mc | Lv | Ts | Og | |
|