Перайсьці да зьместу

Мінціла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Мінціла, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 12:40, 12 сьнежня 2024. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Mindilo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Mende + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Манціла
Зьвязаныя імёны Монціла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Мінціла»

Мінціла (Манціла) — мужчынскае імя.

Мандзіла, Манціла, Міндзіла або Менціла, пазьней Мінтэль (Mandila[1], Mantillo[2], Mindilo[3], Menzila, Mintel[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -менд- (-мант-, -мінд-) (імёны ліцьвінаў Мінтаўт, Мендэр, Мендрык; германскія імёны Mindelt, Mender, Mendrick) паходзіць ад стараверхненямецкага menden 'весяліцца, цешыцца'[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Mendela (Mandel, Mencel, Mencyl, Mancel)[7].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Мэнтэль (Mentel)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Воидатовъскомъ селе пят служоб: <…> Юнъкгаило Манътиловичъ (23 траўня 1539 году)[9]; земли пустовские… Минтилишъку (2 лютага 1553 году)[10].

  1. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 2: Die Ostgoten. Die Langobarden. Die altgermanischen Bestandteile des Ostromanischen. Altgermanisches im Alpenromanischen. — Berlin und Leipzig, 1935. S. 13, 319.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 15, 1973. S. 56 (302).
  3. ^ Francovich-Onesti N. Vestigia longobarde in Italia (568—774). Lessico e antroponimia. — Roma, 1999. P. 252.
  4. ^ Dräger K. Deutscher Familiennamenatlas. Bd. 6. — Berlin; Boston, 2017. S. 403.
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1094.
  6. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 168—169.
  8. ^ Uzdila A. Kiek mūsų kalbos išlikę lenkų pavardėse // Terra Jatwezenorum. 2017—2018. P. 125.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 20 (1536—1539). — Vilnius, 2010. P. 263.
  10. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 35 (1551—1558 гг.). — Менск, 2020. P. 229.