Дні тыдня
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Назвы дзён тыдня з рымскага перыяду былі з аднаго боку звязаны з назвамі сямі планет класічнай астраноміі, а з другога боку першым днём тыдня лічылася нядзеля. Абедзве гэтыя сістэмы былі прыняты ў многіх мовах, за некаторымі выключэннямі, у сілу шэрагу рэлігійных і свецкіх падстаў.
Сувязь назваў дзён тыдня з планетамі
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Парадак дзён тыдня можна атрымаць «геаметрычна» па вострай гэптаграме ў выглядзе сяміконцай зоркі памеру {7/3} (паколькі параўнанне па модулі лікаў 24 і 7 роўнае 3, то бок 24 mod 7 = 3). Свяцілы змешчаны ў пунктах гептаграмы ў той паслядоўнасці, якая вызначана з часоў Пталамея і стоікаў. Праходзячы па маршрутнай ліні ад адной планеты да наступнай, можна атрымаць парадак дзён тыдня.
Паміж I і III стагоддзямі Рымская імперыя паступова замяняе васьмідзённы рымскі базарны цыкл на сямідзённы тыдзень. Тлумачэнне астралагічнага парадку дзён тыдня далі Веттый Валента і Дыон Кассій (Джеффры Чосэр даў аналагічнае тлумачэнне ў сваім Трактаце аб астралябіі). Паводле звестак гэтых аўтараў, прыняты парадак з’яўляецца адным з прынцыпаў астралогіі. Згодна яму, нябесныя целы паслядоўна адзін за адным главенствуюць на працягу адной гадзіны, і так адбываецца на працягу сутак. Паводле сістэмы Пталемея нябесныя целы змешчаны ў наступным парадку (паводле памяньшэння адлегласці да Зямлі): Сатурн, Юпітэр, Марс, Сонца, Венера, Меркурый, Месяц. Гэты парадак упершыню быў вызначаны яшчэ грэчаскімі стоікамі.
У астралогіі не толькі дні тыдня, але і кожная гадзіна сутак кіруецца сямю свяціламі. Калі першая гадзіна сутак кіруецца Сатурнам (), то другая гадзіна кіруецца Юпітэрам (), трэцяя — Марсам (), далей Сонцам (), Венерай (), Меркурыем () і Месяцам (). Гэта паслядоўнасць планет паўтараецца кожныя сем гадзін. Адсюль вынікае, дваццаць пятая гадзіна, ці першая газіна наступнага дня, кіруецца Сонцам, а сорак дзявятая гадзіна, ці першая гадзіна пасля наступнага дня, кіруецца Месяцам. Такім чынам, калі дзень пазначаць планетай, якая кіруе першай гадзінай, то за днём Сатурна ідзе дзень Сонца, потым ідзе дзень Месяца, і гэтак далей, як паказана ніжэй.
Паводле Веттыя Валентэ, першая гадзіна дня пачынаецца на захадзе сонца, што вынікае з грэчаскай і вавілонскай дамоўленасцяў. Ён таксама сцвярджаў, што светлыя і цёмныя часы сутак кіруюцца нябеснымі целамі ў першую гадзіну кожнага гэтага перыяда сутак. Гэта пацвярджае графіці з Пампеі, на якім пазначана дата 6 лютага 60 г. як нядзеля, хоць паводле сучасных разлікаў гэты дзень з’яўляецца серадой. Такім чынам, у гэтым надпісе ўжыта тая самая дамоўленасць іменавання Валенты аб дзённым Часе. Пры гэтвм начныя іменаванні паводле Валенты адпавядаюць сучасным астралагічным разлікам, па якім імёны дней тыдня вызначаюцца кіраўніком першай гадзіны светлага часу сутак, і дзейнічаюць гэтыя імёна на наступны дзень.
Гэтыя два перакрывальныя тыдні працягвалі ўжывацца хрысціянамі Александрыі і ў IV стагоддзі, але ў абодвух іх дні тыдня наўпрост нумараваліся ад 1 да 7. Хоць імёны багоў не ўжываліся, але тыдзень, пачынаючы з серады, іменаваўся па-грэчаску тон фэон (дзень багоў). Гэту назву ўжываў пад канец IV стагоддзя складальнік пасхалій епіскап Афанасій. У табліцы пасхалій на 311—369 г. выкарыстоўвалася эфіопская рэдакцыя. Перакрывальныя тыдні да гэтай пары ўжываюцца ў эфіопскіх пасхаліях. Кожны дзень тыдня, які пачынаецца ў нядзелю, завецца «Дзень Іоанна», а кожны дзень тыдня, які пачынаецца ў сераду, завеццы «тэнтыон», то бок простая транскрыпцыя грэчаскага тон фэон.
Грэка-рымская традыцыя
[правіць | правіць зыходнік]Самае ранняе сведчанне сямідзённага тыдня, звязанае з нябеснымі свяціламі, вядома паводле астролага Веттыю Валентэ, які напісаў аб ім каля 170 г. у сваёй працы Anthologiarum. Паслядоўнасць у яго была наступнай: Сонца, Месяц, Арэс, Гермес, Зэўс, Афрадыта і Кронас. Падабенства Кронаса з Хронасам было адзначана яшчэ Пталемеем. З Грэцыі планетарныя імёны дзён тыдня прыйшлі да рымлян, а з латынню трапілі ў іншыя мовы паўднёвай і заходняй Еўропы. Пазней яны перайшлі таксама ў іншыя мовы, знаходзячыся пад іхным уплывам.
Саксонскія багі
[правіць | правіць зыходнік]Германцы адаптавалі сістэму, прынесеную рымлянамі, але прыўкрасілі яе сваімі багамі замест рымскіх згодна так званай адпаведнасці рымскіх і грэчаскіх багоў. Багі, якім пакланяліся саксоны, былі даволі шматлікія, аднак тыя, ад якіх атрымалі назвы дні тыдня, былі галоўнымі аб’ектамі іх культу:
- Нядзеля (Сол): Стараанглійскае Sunnandæg (вымаўляецца [sun.nan.dæg] ці [sun.nan.dæj) значыць «дзень Сонца», названага ў гонар старарымскага Сол — бог сонца у старарымскай рэлігіі. Гэты ідал, які ўяўляў дзённае свяціла, быў галоўным богам. Ён выяўляўся ў выглядзе мужчыны, які трымае ў выцягнутых руках палаючы круг. Спачатку ён асацыяваўся з Янусам і толькі ў позняй Рымскай імперыі з’яўляецца як незалежны бог сонца, Sol Invictus. У знак асаблівага пакланення перад гэтым боствам, роднасным германскаму Совіла і грэчаскаму Геліясу, старажытныя саксонцы прысвяцілія яму першы дзень тыдня, які яны называлі «Сан’з дэг». Англійская мова, падобна большасці германскіх моў, захоўваюць арыгінальныя паганскія сонечныя асацыацыі гэтага дня. Адсюль і паходзіць сучаснае Sunday[1]. У многіх іншых еўрапейскіх мовах, уключаючы раманскія мовы, гэта назва змянілася на эквівалентнае «дзень Госпада» (аснаванае на царкоўнай лацінскай фразе Dies Dominica). Для параўнання: у іспанскай і партугальскай Domingo, у французскай Dimanche, у румынскай Duminică, і ў італьянскай Domenica. У сучаснай англійскай ужываюцца такія выразы, звязаныя з гэтым днем: Sunday’s child — дзіця, што нарадзілася ў нядзелю альбо ў пераносным значэнні — чалавек, якому шанцуе; When two Sundays come/meet together — «калі сустрэнуцца дзве нядзелі», то бок «ніколі»; Sunday face — двудушны чалавек ці чалавек, які крывадушнічае.
- Панядзелак (Мані): Стараанглійскае Mōnandæg (вымаўляецца [mon.nan.dæg] ці [mon.nan.dæj') значыць «дзень Месяца». У паўночнагерманскай міфалогіі Месяц персаніфікуецца як багіня Мані. Гэтая багіня выяўлялася апранутай у кароткую сукенку з каптурам, у якога былі доўгія вушы. Яна лічылася наступнай па старшынству і ўшаноўвалася ў другі дзень тыдня, зваўшыся «Мун’з дэг». Адсюль сучаснае Monday[1]. У сучаснай англійскай ужываюцца наступныя выразы, звязаныя з гэтым днем: Black Monday — першы панядзелак пасля адпачынку ці канікул; Fat Monday — панядзелак перад Вялікім постам; Monday feeling — пасля нядзелі нежаданне брацца за працу.
- Аўторак (Т’юско): Стараанглійскае Tiwesdæg (вымаўляецца [ti.wes.dæg] ці [ti.wes.dæj] значыць «дзень Т’юско». Т’юско спачатку ўшаноўваўся як бацька і першы прадстаўнік теўтонскай расы, аднак потым яму сталі пакланяцца как сыну Зямлі. На выявах гэта — паважны мудрэц са скіпетрам у правай руцэ, апранутый у скуру жывёлы. У саксонцаў яму быў прысвечаны трэці дзень тыдня, званы спачатку «Т’юско’з дэг», што ў сучаснай англійскай мове трансфармавалася ў Tuesday[1].
- Серада (Одзін): Стараанглійскае Wōdnesdæg (вымаўляецца [woːd.nes.dæg] ці [woːd.nes.dæj) значыць «дзень Вотана», (пазней вядомага сярод германскіх народаў як Одзін), а таксама вядомага бога англа-саксаў (і іншых германскіх народаў) у Англіі прыкладна да сёмага стагоддзя. Вотан ці Одзін, быў найвышэйшым боствам у паўночных нацый. Гэты герой паводле легенд прыбыў аднекуль з усходу, але невядома, з якой краіны і калі дакладна. Яго подзвігі складаюць большую частку міфалагічных паданняў старажытных народаў і перабольшаны настолькі, што знаходзяцца за межамі магчымага. Ен выяўляецца высокім, худым старым у чорным плашчы. Гэты персанаж прославіўся вынаходніцтвам рунічнага алфавіту, што праводзіць прамую паралель з богам-заступнікам пісьменнасці і размовы — Меркурыям. Паводле легенды Вотан дзеля ведаў ахвяраваў адным вокам. У гонар гэтага боства называлі чацвёрты дзень тыдня, які зваўся «Воўден’з дэг», што ў сучасным вымаўленні Wednesday[1]. У славянскіх Середа, Серада, Среда, Środa, Středa і інш., а таксама германскай Mittwoch і фінскай Keskeviikko закладзена ідэя сярэдіны тыдня. У сучаснай англійскай мове ўжываецца наступны выраз, звязаны з гэтым днем: Holy Wednesday, Spy Wednesday — Святы Тыдзень.
- Чацвер (Тор): Стараанглійскае Þūnresdæg (вымаўляецца [θuːn.res.dæg] ці [θuːn.res.dæj]) значыць «дзень Тунора». Тунор у сучаснай англійскай мове больш вядомы як Тор, бог грому ў германскім паганстве. Тор — старэйшы і самы адважны сын Одзіна і Фрыгі. У саксонцаў і ў датчан ён шанаваўся больш за ўсіх пасля его бацькоў. Ён выяўляўся седзячы на троне з залатой каронай на галове, упрыгожанай кальцом з дванаццаці бліскучых зорак, і са скіпетрам у правай руцэ. Яму прысвечаны пяты дзень тыдня, пад назвай «Тор’з дэг», У сучаснай англійскай Thursday[1]. У англійскай мове ўжываюцца наступныя выразы, звязаныя з гэтым днём: Holy Thursday — Вялікі Чацвер.
- Пятніца (Фрэя): Стараанглійскае Frigedæg (вымаўляецца [fri.je.dæg] ці [fri.je.dæj]) значыць «дзень Фрыгі» ці Фрэйі. Фрыга ці Фрэя, жонка Одзіна, якая шанавалася больш усіх пасля Одзіна у саксонскіх, датскіх і іншых язычнікаў поўначы. Фрыга выяўлялася з мечам у правай руцэ і лукам у левай. У самыя старыя часы яна звалася таксама Гертай і лічылася багіняй Зямлі. Ёй быў прысвечаны шосты дзень тыдня, званы ў саксонцаў «Фрыга’з дэг», што адпавядае сучаснаму Friday[1]. Скандынаўская назва планеты Венера была Friggjarstjarna ці «зорка Фрыгі». Дзеля параўнання: у французскай Vendredi, у іспанскай Viernes, в румынском Vineri і ў італьянскай Venerdì. У сучаснай англійскай ужываюцца такія выразы, звязаныя з гэтым днём: Man Friday — адданы служка; Girl Friday — юная дзяўчына, якая некаму прыслужвае; Friday face — «кіслы» выраз твару.
- Субота (Сітэр): Англа-саксонскае Sæturnesdæg (вымаўляецца [sæ.tur.nes.dæg] ці [sæ.tur.nes.dæj]). Сітэр выяўляўся стоячым на вострай калючай спіне окуня, як на п’едэстале, з непакрытай галавой. У левай руцэ ён трымае кола, а ў правай — вядро з вадой, у якім знаходзяцца кветкі і садавіна. Ён апрануты ў доўгі строй і падпаясаны вяроўкай. Назва, дадзеная яго дню, «Сітер’з дег», у нашы дні гучыць Saturday[1].
Індыйская астралогія
[правіць | правіць зыходнік]Грэка-рымская сістэма планетарных імёнаў была адаптавана астралогіяй індуізму ў II стагоддзі н. э. Засведчаныя ў санскрыце «дзевяць астралагічных сіл» наваграха, сем з якіх ужываюцца ў назвах дзён тыдня, датуюцца выхадам трактату Яванаятака («Гавораць грэкі»), які выйшаў у 150 г. н. э. і змяшчаў пераклады грэчаскіх тэкстаў з Александрыі, апублікаваных у 120 г. н. э.
Дзень | Нядзеля Сур’я (Сонца) |
Панядзелак Сома (Месяц) |
Аўторак Мангала (Марс) |
Серада Будха (Меркурый) |
Чацвер Брыхаспаці (Юпітэр) |
Пятніца Шукра (Венера) |
Субота Шані (Сатурн) |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Санскрыт | भानुवासरम् Бхаану |
इन्दुवासरम् Інду |
भौमवासरम् Бхаўма |
सौम्यवासरम् Саўмья |
गुरूवासरम Гуру |
भृगुवासरम् Бхргу |
स्थिरवासरम् Стхіра |
Хіндзі | रविवार Равівар |
सोमवार Сомавар |
मंगलवार Мангалавар |
बुधवार Будхавар |
गुरूवार Гурувар |
शुक्रवार Шукравар |
शनिवार Шанівар |
Маратхі | रविवार Равівар |
सोमवार Сомавар |
मंगळवार Мангалавар |
बुधवार Будхавар |
गुरूवार Гурувар |
शुक्रवार Шукравар |
शनिवार Шанівар |
Бенгальская | রবিবার Робібар |
সোমবার Шомбар |
মঙ্গলবার Монгголбар |
বুধবার Будхбар |
বৃহস্পতিবার Брыхошпотыбар |
শুক্রবার Шукробар |
শনিবার Шонібар |
Урду | Ітваар اتوار | Пір پیر[☽4] альбо Сомвар سوموار | Мангал منگل | Будх بدھ | Джуме-раат جمعراتРаат = канун | Джума جمعہ[♀4] | Санічар سنیچرальбо ہفتہ Хафта [♄6] |
Бірманская | တနင်္ဂနွေ Танінганвэй (Тананганвэ) |
တနင်္လာ Танінла (Танангла) |
အင်္ဂါ Інга (Ангга) |
ဗုဒ္ဓဟူး Боддхаху (ноч=новый дзень) ရာဟူး Раху |
ကြာသာပတေး Кьятхабадэй (Красапатэ) |
သောကြာ Тхауккья (Саукра) |
စနေ Санай (Канэ) |
Гуджараці | રવિવાર Равівар |
સોમવાર Сомвар |
મંગળવાર Мангалвар |
બુધવાર Будхвар |
ગુરૂવાર Гурувар |
શુક્રવાર Шакравар |
શનિવાર Шанівар |
Мальдыўская | އާދީއްތަ Аадхетттха |
ހޯމަ Хома |
އަންގާރަ Ангаара |
ބުދަ Будха |
ބުރާސްފަތި Бураасфатхі |
ހުކުރު Хукуру |
ހޮނިހިރު Хоніхуру |
Тамільская | ஞாயிற்று கிழமை Дзень ньяйітру |
திங்கட் கிழமை Дзень тхінгат |
செவ்வாய்க் கிழமை Дзень севвай |
புதன்க் கிழமை Дзень будхан |
வியாழக் கிழமை Дзень вьяжа |
வெள்ளிக் கிழமை Дзень веллі |
சனிக் கிழமை Дзень шані |
Тэлугу | ఆదివారం Ааді Ваарам |
సోమవారం Сома Ваарам |
మంగళవారం Мангала Ваарам |
బుధవారం Будха Ваарам |
గురువారం Бестха/Гуру/Лакшмі Ваарам |
శుక్రవారం Шукра Ваарам |
శనివారం Шані Ваарам |
Малаялам | Ньяйяр | Thingal Трынгал | Чоува | Будхан | Вьяжа | Веллі | Шені |
Каннада | ಭಾನುವಾರ Бхану Ваара |
ಸೋಮವಾರ Сома Ваара |
ಮಂಗಳವಾರ Мангала Ваара |
ಬುಧವಾರ Будха Ваара |
ಗುರುವಾರ Гуру Ваара |
ಶುಕ್ರವಾರ Шукра Ваара |
ಶನಿವಾರ Шані Ваара |
Тайская | วันอาทิตย์ Ван афіт |
วันจันทร์ Ван чан |
วันอังคาร Ван ангкхан |
วันพุธ Ван фут |
วันพฤหัสบดี Ван фруэхатсабодзі |
วันศุกร์ Ван сук |
วันเสาร์ Ван сао |
Мангольская | ад’яа |
сум’яа |
ангараг |
буд |
бархабадзь |
сугар |
санчыр |
Яванская | Радзіт’я | Кома | Анггра | Буда | Рэспаці | Сукра | Тумпек |
Балійская | Рэдытэ | Кома | Анггра | Буда | Враспаці | Сукра | Саніскара |
Сем свяцілаў усходняй Азіі
[правіць | правіць зыходнік]Сістэма іменаванняў дзён тыдня Усходняй Азі цесна пераплецена з лацінскай сістэмай і аснована на «Сямі свяцілах» (七曜), сярод якіх Сонца, Месяц і пяць планет, бачных няўзброеным вокам. Гэтыя пяць планет названы паводле пяці элементаў старажытных рэлігійна-філасофскіх вучэнняў Усходняй Азіі: Агонь (Марс), Вада (Меркурый), Дрэва (Юпітэр), Золата (Венера) і Зямля (Сатурн). Найранейшыя ўзгадванні сямідзённага тыдню ва Ўсходняй Азіі ў сучасным парадку і з сучаснымі назвамі сустракаюцца ў сачыннях кітайскага астролага Фэн Ніна, які жыў на прыканцы IV стагоддзя ў эпоху дынастыі Цзінь. Пазней, у VIII стагоддзі, у эпоху дынастыі Тан, пранікненне маніхейства дакументуецца ў працах кітайскага буддыйскага манаха Іцзіна і цэнтральнаазіяцкага буддыйскага манаха Амогхаваджры. Кітайская транслітэрацыя планетнай сістэмы хутка была прынесена ў Японію японскім манахам Кобо Дайсі. У захаваўшыхся дзённіках японскага дзяржаўнага дзеяча Фудзівара но Міцінага сустракаецца сямідзённая сістэма, ужываная ў Японіі перыяду Хэйан на пачатку 1007 г. У Японіі сямідзённая сістэма захавалася ва ўжыванні (для астралагічных мэтаў) да яе замены на паўнавартасную (у заходнім стыле) каляндарную аснову ў эпоху Мэйдзі. У Кітаі пасля аснавання Кітайскай Рэспублікі ў 1911 годзе, дні тыдня з панядзелка па суботу нумаруюцца ад 1 да 6, са спасылкай на Сонца, якое пазначае нядзелю (星期日).
Нядзеля | Панядзелак | Аўторак | Серада | Чацвер | Пятніца | Субота | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Нябесны аб’ект | Сонца (日) | Месяц (月) | Марс (火) | Меркурый (水) | Юпітэр (木) | Венера (金) | Сатурн (土) |
Кітайская (састар.) | 日曜日 жыяожы | 月曜日 юэяожы | 火曜日 хояожы | 水曜日 шуйяожы | 木曜日 муяожы | 金曜日 цзіньяожы | 土曜日 туяожы |
Японская | 日曜日 Ніціё:бі | 月曜日 Гэцуё:бі | 火曜日 Каё:бі | 水曜日 Суіё:бі | 木曜日 Мокуё:бі | 金曜日 Кін’ё:бі | 土曜日 Доё:бі |
Карэйская (Хангыль) | 일요일 Іроіль | 월요일 Вороіль | 화요일 Хваёіль | 수요일 Суёіль | 목요일 Могёіль | 금요일 Гымёіль | 토요일 Тхоёіль |
Тыбецкая | གཟའ་ཉི་མ། За' ньіма | གཟའ་ཟླ་བ། За' дава | གཟའ་མིག་དམར། За' мігмар | གཟའ་ལྷག་པ། За' хлагба | གཟའ་ཕུར་བུ། За' пхурбу | གཟའ་པ་སངས། За' басанг | གཟའ་སྤེན་པ། За' бэньба |
- Вымаўленне старакітайскіх назваў дано на путунхуа.
Народы старажытнага Закаўказзя
[правіць | правіць зыходнік]Народы старажытнага Заказказзя — сваны, грузіны, мягрэлы, — ужываля змешаную сістэму найменаванняў дзён тыдня, дзе разам з астранамічнымі назвамі можна сустрэць імёны мясцовых бостваў, што з’яўляюцца аналагамі грэка-рымскіх, і нават габрэйскіх (Шабат).
Дзень | Нядзеля (Сонца) | Панядзелак (Месяц) | Аўторак (Марс) | Серада (Меркурый) | Чацвер (Юпітэр) | Пятніца (Венера) | Субота (Сатурн) |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Мянгрэльская | Жашха (ჟაშხა) «Дзень, народжаны Сонцам» | Т’ут’ашха (თუთაშხა) — «дзень, народжаны Месяцам» | Т’ахашха (თახაშხა) Т’ахаш (თახაშ)- Бог урадлівасці | Жумашха (ჟუმაშხა) Жума — бог-заступнік пастухоў | Цашха (ცაშხა) Ца — бог неба | Обішха (ობიშხა) Дзень Зоркі (магчыма, Венеры) | Сабат’он (საბათონ) — Шабат |
Сванская | Мішладэг' (მიშლადეღ) — Сонца | Дэшдыш (დეშდიშ) — Месяц | Т’ахаш (თახაშ) — бог Т’ахаш, апякун ураджаю | Жумаш (ჟუმაშ) — бог — заступнік пастухоў | Цааш (ცააშ) — Неба | Вэбіш (ვებიშ) — Зоры (магчыма, Венера) | Сап’тын (საფტინ)- Шабат |
Стара-грузінская | Мзіса (მზისა) — Мзэ — Сонца | Мтаварыса (მთოვარისა) Мтварэ — Месяц | Араіс (არაის) Старагрэчаскі Арэс-Марс | Эрміса (ერმისა) — дзень Гермеса | Апродытыса (აფროდიტისა) Афрадыта-Венера | Дыосіса (დიოსისა), Дзень Неба | Кроносіса (კრონოსისა) Дзень Кронаса |
У многіх крыніцах блытанка — днём Афрадыты названы чацвер, а днём Неба (Зеўса) — пятніца.
Першы дзень тыдня
[правіць | правіць зыходнік]Першы дзень тыдня — нядзеля
[правіць | правіць зыходнік]У большасці аўраамічных рэлігій першым днём тыдня з’яўляецца нядзеля. Біблейскі шаббат (першапачаткова адпавядаў субоце), калі Бог адпачываў пасля шасці дзён тварэння, даў пачатак першаму дню тыдня, які ідзе пасля суботы (што адпавядае нядзеле). Субота ў царквах Сёмага дня асвенчаны для свята і адпачынку. Пасля таго, як тыдзень быў прыняты ў ранняй хрысціянскай Еўропе, нядзеля засталася першым днём тыдня, але паступова ўрачысты дзень перасоўваецца на суботу, якая разглядаецца як Дзень Госпада.
Святы Марцін Брагскі (каля. 520—580), архіепіскап Брагі, рашыў, што ня варта называць дні паганскімі багамі, і рашыў выкарыстаць царкоўную тэрманалогія для іх пазначэння. Гэта стала нараджэннем сапраўднай партугальскай сістэмы нумарацыі. Марцін таксама паспрабаваў замяніць назвы планет, але не меў поспеху. У сярэднявечча галісійска-партугальская мова захавала абедзве сістэмы. Імёны рымскіх багоў да гэтай пары ўжываюцца ў галісійскай мове.
У іўрыце і ісламскіх каляндарах дні доўжацца ад заката да заката. Такім чынам, яўрэйскі шабат пачынаецца на закаце ў пятніцу і працягваецца ў суботу. Першы дзень мусульманскага каляндару яум аль-ахад пачынаецца ў суботу пасля захода сонца і працягваецца да захода сонца ў нядзелю.
Ісландская мова заўважна адрозніваецца, пакінуўшы толькі Сонца і Месяц (sunnudagur і mánudagur адпаведна), адмовіўшыся ад імёнаў язычніцкіх багоў на карысць спалучэння нумарацыі дзён і назваў, звязаных з набожнасцю альбо хатнім ужыткам (föstudagur — «Постны дзень» і laugardagur — «Дзень Лазні»). «Дзень Лазні» ўжываецца таксама ў некаторых скандынаўскіх мовах, хоць «язычніцкія» імёны ў большасці выпадкаў захаваліся.
Дзень (гл. Заўвагі) |
Нядзеля Першы дзень |
Панядзелак Другі дзень |
Аўторак Трэці дзень |
Серада Чацвёрты дзень |
Чацвер Пяты дзень |
Пятніца Шосты дзень |
Субота Сёмы дзень |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Іўрыт | יום ראשון йом рышон Літаральны пераклад: першы дзень |
יום שני йом шэні Літаральны пераклад: другі дзень |
יום שלישי йом шлішы Літаральны пераклад: трэці дзень |
יום רביעי йом рэві’і Літаральны пераклад: чацвёрты дзень |
יום חמישי йом хамішы Літаральны пераклад: пяты дзень |
יום שישי йом шышы Літаральны пераклад: шосты дзень |
יום שבת йом шаббат[♄1] Літаральны пераклад: дзень адпачынку |
Латынь | Dominica [☉1] | feria secunda | feria tertia | feria quarta | feria quinta | feria sexta | sabbatum [♄1] |
Партугальская | domingo [☉1] | segunda-feira | terça-feira | quarta-feira | quinta-feira | sexta-feira | sábado [♄1] |
Грэчаская | Κυριακή Кірыакі [☉1] |
Δευτέρα Дэфтэра |
Τρίτη Трыты |
Τετάρτη Тэтарты |
Πέμπτη Пэмты |
Παρασκευή Параскеві [♀2] |
Σάββατο Савато [♄1] |
Грузінская | კვირა Квіра [☉1] |
ორშაბათი Оршабаті |
სამშაბათი Самшабаті |
ოთხშაბათი Отхшабаті |
ხუთშაბათი Хутшабаті |
პარასკევი Параскеві [♀2] |
შაბათი Шабаті [♄1] |
Армянская | Կիրակի Кіракі [☉1] |
Երկուշաբթի Еркушабці |
Երեքշաբթի Ерэкшабці |
Չորեքշաբթի Чарэкшабці |
Հինգշաբթի Хінгшабці |
Ուրբաթ Урбат |
Շաբաթ Шабат [♄1] |
В’етнамская | chủ nhật or chúa nhật [☉1] | (ngày) thứ hai | (ngày) thứ ba | (ngày) thứ tư | (ngày) thứ năm | (ngày) thứ sáu | (ngày) thứ bảy |
Ісландская | sunnudagur (Сонца) | mánudagur (Месяц) | þriðjudagur | miðvikudagur [☿1] | fimmtudagur | föstudagur [♀1] | laugardagur [♄2] |
Арабская | يوم الأحد яум аль-ахад |
يوم الإثنين яум аль-існейн |
يوم الثُّلَاثاء яум ас-суляса |
يوم الأَرْبعاء яум аль-арбіа |
يوم الخَمِيس яум аль-хаміс |
يوم الجُمْعَة яум аль-джумаа [♀4] |
يوم السَّبْت яум ас-сабт [♄5] |
Малайская | Ahad | Isnin | Selasa | Rabu | Khamis | Jumaat [♀4] | Sabtu [♄5] |
Інданезійская | Minggu [☉1] (Португ.) | Senin | Selasa | Rabu | Kamis | Jumat [♀4] | Sabtu [♄5] |
Яванская | Ngaat / Akad | Senen | Slasa | Rebo | Kemis | Jemuwah [♀4] | Setu [♄5] |
Сунданская | Minggu / Minggon | Senén | Salasa | Rebo | Kemis | Jumaah [♀4] | Saptu [♄5] |
Персідская | یکشنبه ікшанбэх |
دوشنبه дошанбэх |
سه شنبه сешанбэх |
چهارشنبه чахаршанбэх |
پنجشنبه панжшанбэх |
آدینه адынэх [♀3] or جمه ёмэх [♀4] |
شنبه шабанэх (ноч & дзень) шабанэх руз |
Казахская | жексенбi |
дүйсенбi |
сейсенбi |
сәрсенбі |
бейсенбі |
жұма [♀4] |
сенбі |
Турэцкая | pazar [☉4] | pazartesi [☽2] | salı | çarşamba | perşembe | cuma [♀4] | cumartesi [♄4] |
Бурацкая | гарагай нэгэн Літаральны пераклад: першая планета |
гарагай хоёр Літаральны пераклад: другая планета |
гарагай гурбан Літаральны пераклад: трэцяя планета |
гарагай дүрбэн Літаральны пераклад: чацвёртая планета |
гарагай табан Літаральны пераклад: пятая планета |
гарагай зургаан Літаральны пераклад: шостая планета |
гарагай долоон Літаральны пераклад: сёмая планета |
Першы дзень тыдня — панядзелак
[правіць | правіць зыходнік]У Міжнародным стандарце ISO-8601 першым днём тыдня вызначаны панядзелак ва ўсіх фарматах даты. У наш час панядзелак лічыцца першым днём тыдня ў бізнэсе і ў сацыяльных каляндарах большасці краін Еўропы, у Вялікабрытаніі, у частцы Азіі, у асобных каляндарах ЗША і ў некаторых іншых краінах. Аднак на большак частцы тэрыторыі ЗША, у Японіі і Канадзе першым днём тыдня з’яўляецца нядзеля.
У славянскіх, балтыйскіх і уральскіх мовах (акрамя фінскай) прынята нумарацыя дзён тыдня з панядзелка, а не з нядзелі.[2]
У кітайскай мове «нядзеля» значыць «дзень тыдня» (星期日 ці 星期天). Панядзелак літаратурна завецца «першы дзень (сямідзённага) тыднёвага цыклу», аўторак — «другі дзень (сямідзённага) тыднёвага цыклу», і г. д. Калі Кітай прыняў заходні каляндар, нядзеля была пачаткам каляндарнага тыдню, але зараз панядзелак.
Другім спосабам іменавання дзён тыдня ў кітайскай палягае ва ўжыванні слова чжо (周), што значыць «цыкл». Так нядзелю можна назваць чжо-мо (周末), што значыць «канец цыклу», а з панядзелка па суботу адпаведна чжо-і (周一) «першы ў цыкле», чжо-эр (周二) «другі ў цыкле», і г. д.
У іншай сістэме нумарацыі ў Кітаі, выяўленай у путунхуа і паўднёвых дыялектах/мовах (напрыклад, у мове юэ і мовах Мінь), нядзеля завецца «днём пакланення» (禮拜日 ці 禮拜天), а іншыя дні нумаруюцца з «першага дня пасля пакланення» па «шосты дзень пасля пакланення» (субота). Кітайскае слова «пакланення» асацыюецца з хрысціянскім і мусульманскім пакланеннем.
Першы дзень тыдня — субота
[правіць | правіць зыходнік]У суахілі дзень пачынаецца з узыходам сонца, а не з захадам, і адлік часу ў іх ссоўваецца на 12 гадзін ад арабскага і яўрэйскага календароў. Таму субота — першы дзень тыдня, бо гэта дзень, які ўтрымлівае першую ноч тыдня ў арабаў.
Дзень (гл. Заўвагі) |
Субота Першы дзень |
Нядзеля Другі дзень |
Панядзелак Трэці дзень |
Аўторак Чацвёрты дзень |
Серада Пяты дзень |
Чацвег Шосты дзень |
Пятніца Сёмы дзень |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Суахілі[3] | jumamosi | jumapili | jumatatu | jumanne | jumatano | alhamisi [♃2] | ijumaa [♀4] |
Змешаная нумарацыя і імёны планет
[правіць | правіць зыходнік]У жэянскім дыялекце істрарумынскай мовы, лур (панядзелак) і вірэр (пятніца) маюць лацінскія карані, але уторэк (аўторак), срэду (серада) і чэтрток (чацвер) пазычаны са славянскіх традыцый.[4]
Дзень: (гл. Заўвагі) |
Панядзелак | Аўторак | Серада | Чацвер | Пятніца | Субота | Нядзеля |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Істрарумынская, жэянскі дыялект | lur | utorek | sredu | četrtok | virer | simbota [♄1] | dumireca [☉1] |
Ёсць некалькі сістэм у розных дыялектах баскскай мовы[5].
Дзень: | Панядзелак | Аўторак | Серада | Чацвер | Пятніца | Субота | Нядзеля |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Стандартная баскская, гіпускоанская баскская | astelehena («першы дзень») | asteartea («прамежкавы дзень») | asteazkena («апошні дзень») | osteguna («дзень неба») | ostirala («дзень неба») | larunbata («чацвёрты», «сустрэча сяброў»), neskenegun («дзявочы дзень») | igandea |
Біскайскія баскі | astelena («першы дзень»), ilen («дзень Месяца») | martitzena («дзень Марса») | eguaztena («апошні дзень») | eguena («дзень дзён», «дзень свету») | barikua («дзень без вячэры»), egubakotx | zapatua (параўнайце з іспанскім sábado ад Sabbath) | domeka (ад лацінскага dominica [dies]) |
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Панядзелак
[правіць | правіць зыходнік]☽1 Пасля забароны на работу
☽2 Пасля базару
☽3 Галава тыдня
☽4 Майстар (як і Пір, таму што Мухамед нарадзіўся ў панядзелак)
Аўторак
[правіць | правіць зыходнік]♂1 Тынг (сход)
♂2 Другі дзень тыдня (параўн. па-венгерску kettő «два»)
Серада
[правіць | правіць зыходнік]☿1 Сярэдзіна тыдня
☿2 Першы пост (хрысціянства)
Чацвер
[правіць | правіць зыходнік]♃1 Дзень паміж двума постамі (An Dé idir dhá aoin, contracted to An Déardaoin) (хрысціянства)
♃2 Пяць (араб.)
Пятніца
[правіць | правіць зыходнік]♀1 Пост (кельцкая) ці Посны дзень (ісландская) (хрысціянства)
♀2 Канун свята (хрысціянства)
♀3 Дзень веры (іслам)
♀4 Сход (іслам)
♀5 Палова выходных
Субота
[правіць | правіць зыходнік]♄1 Шабат (іўдзея-хрысціянства)
♄2 Праннец або дзень лазні
♄3 Канун нядзелі
♄4 Пасля сходу (іслам)
♄5 Канец тыдня (Араб. Sabt = канец) (іслам)
♄6 Тыдзень
Нядзеля
[правіць | правіць зыходнік]☉1 Ад лацінскага dominicus «лорд» (хрысціянская субота)
☉2 Святы дзень (хрысціянства)
☉3 Уваскрасенне з мёртвых (хрысціянства)
☉4 Базарны дзень
☉5 Гандлёвы дзень
☉6 Няма спраў
☉7 Поўныя выходныя
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Олівер Голдсміт История Англии — Париж, Европейская библиотека Будри — 1849 — Перевод Ф. А. Силонова — Вводная глава «Краткий очерк саксонских богов»
- ↑ Michael Falk, Астранамічныя імёны дзён тыдня, Journal of the Royal Astronomical Society of Canada, v. 93 (1999-06), pp. 122—133 (англ.)
- ↑ Мова суахілі: дні, месяцы, даты Архівавана 9 жніўня 2007. (англ.)
- ↑ http://www.istrianet.org/istria/linguistics/istrorumeno/news/05_1000language-month.htm Архівавана 20 лістапада 2008. (англ.)
- ↑ Astronomy and Basque Language, Henrike Knörr, Oxford VI and SEAC 99 «Astronomy and Cultural Diversity», La Laguna, June 1999. Ён спасылаецца на Alessandro Bausani, 1982, The prehistoric Basque week of three days: archaeoastronomical notes, The Bulletin of the Center for Archaeoastronomy (Maryland), v. 2, 16-22. (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Brown, Cecil H. Назвы дзён тыдня: міжмоўнае вывучэнне лексічных сувязей, Current Anthropology 30 (1989) 536—550. (англ.)
- Falk, Michael (1999). «Астранамічныя назвы дзён тыдня», Journal of the Royal Astronomical Society of Canada, 93:122-133. (англ.)
- Neugebauer, Otto (1979). Эфіопская астраномія і пасхаліі, Österreichische Akademie der Wissenschaften, philosophisch-historische klasse, sitzungsberichte, 347 (Vienna) (ням.)