6 лістапада
Выгляд
← лістапад → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 |
6 лістапада — трыста дзясяты (трыста адзінаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1595: Запарожскія казакі атамана Севярына Налівайкі захапілі Слуцк.
- 1842: У Горы-Горацкай земляробчай школе заснавалі батанічны сад.
- 1860: Аўраам Лінкальн выбраны Прэзідэнтам ЗША.
- 1943: Ад нацыстаў вызвалены горад Кіеў.
- 1943: У Токіа завяршылася Вялікая Усходнеазіяцкая канферэнцыя.
- 1945: Заснаваны Мінскі матацыклетна-веласіпедны завод.
- 1960: Адкрыты першыя пяць станцый Кіеўскага метрапалітэна.
- 1987: заснаваны Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.
- 1992: Устаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Аргенцінай.
- 2005: Рэзідэнцыя ўрада М'янмы перанесена з г. Янгон (Рангун) у г. Найп'да.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1494: Сулейман I Вялікі, турэцкі султан (пам. 1566)
- 1742: Фабіян Саковіч, беларускі паэт, перакладчык, педагог (пам. ~1787)
- 1774: Жазеф Рэкамье, французскі гінеколаг
- 1794: Канстанцін Андрэевіч Тон, рускі архітэктар (пам. 1881)
- 1814: Адольф Сакс, вынаходнік саксафона
- 1835: Чэзарэ Ламброза, італьянскі ўрач
- 1861: Джэймс Нейсміт, стваральнік баскетбола
- 1879: Казімір Буга, літоўскі мовазнавец (пам. 2.12.1924)
- 1883: Яан Коарт, эстонскі скульптар
- 1887: Радаслаў Астроўскі, дзеяч беларускага руху (пам. 17.10.1976)
- 1912: Віктар Войтанка, беларускі грамадскі дзеяч, урач, святар (пам. 25.4.1972)
- 1932: Франсуа Энглер, бельгійска-ізраільскі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1936: Леанард Пятрашак, польскі акцёр
- 1946: Війві Луйк, эстонская пісьменніца
- 1963: Анатоль Жураўлёў, беларускі мастак
- 1966: Ларан Лафорг, французскі матэматык
- 1988: Эма Стоўн, амерыканская актрыса
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1406: Інакенцій VII, Папа Рымскі
- 1822: Клод Луі Бертале, французскі хімік
- 1836: Карл X Бурбон, кароль Францыі
- 1846: Аляксандр Чаўчавадзэ, грузінскі паэт (нар. 1786)
- 1856: Пётр Васілевіч Кірэеўскі, рускі публіцыст, археолаг, фалькларыст, славянафіл
- 1862: Віктар Каліноўскі, беларускі археограф, брат К. Каліноўскага (нар. 21.4.1833)
- 1893: Пётр Ільіч Чайкоўскі, рускі кампазітар (нар. 7.5.1840)
- 1930: Адольф Вёльфлі, мастак-прымітывіст
- 1940: Лявон Вітан-Дубейкаўскі, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, інжынер-будаўнік, паэт (нар. 7.7.1869)
- 1965: Эдгар Варэз, французска-амерыканскі кампазітар
- 1973: Наэль Раквер, французскі акцёр
- 1979: Рольф Кавель, нямецкі мастак
- 2000: Стэфанія Станюта, беларуская актрыса (нар. 13.5.1905)
- 2007: Юхан Пеэгель, эстонскі лінгвіст, пісьменнік
- 2009: Атамар Крэйча, чэшскі акцёр і рэжысёр