Рамвольт
Рамвольт лац. Ramvolt | |
Romualt | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Rumo + Walt |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Румвольд, Рамульт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Рамвольт» |
Рамвольт (Рамульт), Румвольд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ромвалд, Ромвалт або Румалт (Romwald[1], Romuald, Romualt, Rumolt) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова рум- (ром-) (імёны ліцьвінаў Румель, Румш, Румбольд; германскія імёны Rummel, Rumsch, Rumbold) паходзіць ад гоцкага *hrôms[4], германскага hruom 'слава, славутасьць'[5], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рынгвальд; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Ringolt) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[6]. Такім парадкам, імя Рамвольт азначае «слаўны ўладаю»[3]. Больш пашыраная ў славянскіх мовах форма адпаведнага германскага імя — Рамуальд[7][8].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rumołt (Romelt)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Rwmwold Wolymuntonis (18 студзеня 1401 году)[10]; Romald[11], Rammold[12] (16 чэрвеня 1409 году); Romolt (21 чэрвеня 1409 году)[13]; Ромволтъ[14] (27 верасьня 1432 году)[15]; сын тежь Тройденов Лаврентий, a по-литовску Ролмулт [Рамулт] (Хроніка літоўская і жамойцкая)[16]; пановъ Михала и Яна Рамултовъ — земянъ его королевское милости повету Пинского… пановъ Рамультовъ… панъ Михалъ и панъ Янъ Ромултове (8 студзеня 1670 году)[17].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Румвольд (662) — Сьвяты, ангельскі немаўля
- Рамвольт (Румбольд) Валімонтавіч (1371—1432) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста генэральны жамойцкі, маршалак земскі і намесьнік віцебскі; меў сына Міхайлу
Рамульты або Рамулты (Ramułt[18], Ramult) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[19].
У акце Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся Рамульты[20]
На памежжы гістарычных Аршаншчыны і Віцебшчыны існуе вёска Рамальдава. На гістарычнай Ашмяншчыне існаваў засьценак Рамальдаўка[21].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 205, 208, 751.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 884.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 151.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 188.
- ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 171.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 215.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 38.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 185.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 183.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 186.
- ^ Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, К��вна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам: Ч. 1. — Вильно, 1843. С. 6.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 327.
- ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 33.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 18. — Вильна, 1891. С. 484.
- ^ Malewski Cz. Rody szlacheckie w powiecie lidzkim na Litwie w XIX wieku. — Wilno, 2002.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 169.
- ^ Каталог древним актовым книгам губерний: Виленской, Гродненской, Минской и Ковенской, а также книгам некоторых судов губерний Могилевской и Смоленской, хранящимся ныне в Центральном архиве в Вильне. — Вильна, 1872. С. 631.
- ^ Gmina wiejska Święciany, Radzima.net