Перайсьці да зьместу

Рокіль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Rochilo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Rocco + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рукель, Рукля
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рокіль»

Рокіль, Рукель (Рукля) — мужчынскае імя.

Рокула, Рокіла, Рукела або Рукла (Rocula, Rochilo, Rukelo[1], Ruclo[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова хрок- (рок-, рук-) (імя ліцьвінаў Рукша; германскае імя Rocksch) паходзіць ад гоцкага hruk, стараісьляндзкага hrokr 'варона'[4] або стараверхненямецкага (h)ruoho 'грак, сойка'[5].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Рукля азначае «які рыкае»[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rukiel (Rukel)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: оуби Роуклѧ же Репекьӕ (Галіцка-Валынскі летапіс); село Руклишки (1554 год)[8]; з ыменья Руклишского… з Руклишокъ и з другихъ Руклишокъ съ Колвелевскихъ (1567 год)[9]; учтивого Ивана Рукли (25 ліпеня 1578 году)[10]; учтивы Иванъ Рукля… звышъ мененого Ивана Рукли (30 ліпеня 1578 году)[11].

Ракілевічы (Rokilewicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[13].

На 1910 год існавала ваколіца Рукліна ў Аршанскім павеце, а таксама вёскі Цярэні-Рукалева, Руклі і фальварак Рукалева ў Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні[14].

На гістарычнай Аршаншчыне існуе вёска Руклі.

  1. ^ Stark F. Die Kosenamen der Germanen: eine Studie. — Wien, 1868. S. 91, 101.
  2. ^ Ao. Prof. Dr. Hermann Reichert, Lexikon der altgermanischen Namen
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 880.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 135.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 214.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 210, 214.
  8. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 10.
  9. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 586.
  10. ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 39. — Вильна, 1915. С. 9.
  11. ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 39. — Вильна, 1915. С. 13.
  12. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 111.
  13. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 392.
  14. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 106, 168—169.