Перайсці да зместу

BMW F10

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW F10
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (5‑месн.)
4‑дзв. універсал (5‑месн.)
5‑дзв. ліфтбэк (5‑месн.)
6-ст. МКПП
8-ст. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4899 мм
Шырыня: 1860 мм
Вышыня: 1464 мм
Колавая база: 2968 мм
Каляіна пярэдняя: 1400 мм
Каляіна задняя: 1406 мм
Маса: 1725—1795 кг
Поўная маса: 2260—2330 кг
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Падобныя мадэлі: Mercedes E-Klasse, Audi A6, Lexus GS
Сегмент: E-сегмент
Іншае
Грузападымальнасць: 610
Аб'ём бака: 70 л
Дызайнер: Эдрыян Ван Хаайдонк

F10 — гэта шостае пакаленне BMW «пятай» серыі, якое было прадстаўлена 23 лістапада 2009 і выпускаўся з 2010 па 2017 год. Варыянт з кузавам універсал (Touring) мае пазначэнне F11, а ліфтбэкF07. Гэта пакаленне прыйшло на змену кузавам BMW E60/BMW E61.

Мадэльны шэраг

[правіць | правіць зыходнік]
BMW 520d (F10)
BMW 535i Touring (F11)
Інтэр'ер
  • 520i (2011) — 2,0 л, L4 Twin Scroll Turbo, 184 к.с.;
  • 520i/520i xDrive (2011) — 2,0 л, L4 Twin Scroll Turbo, 245 к.с.;
  • 523i (2010) — 3,0 л, L6, 204 к.с.;
  • 528i (2010) — 3,0 л, L6, 258 к.с.;
  • 530i (2011) — 3.0 л, L6, 272 к.с.;
  • 535i/535i xDrive (2010) — 3,0 л, L6 Twin Scroll Turbo, 306 к.с.;
  • 550i/550i xDrive (2010) — 4,4 л, V8 Biturbo, 408 к.с.;
  • 550i/550i xDrive (2013) — 4,4 л, V8 Biturbo, 450 к.с.;
  • 518d (2013) — 2,0 л, L4 Turbo, 143 к.с.;
  • 518d (2014) — 2,0 л, L4 Turbo, 150 к.с.;
  • 520d/520d xDrive (2010) — 2,0 л, L4 Turbo, 184 к.с.;
  • 520d (2011) — 2,0 л, L4 Turbo, 184 к.с.;
  • 520d/520d xDrive (2014) — 2,0 л, L4 Turbo, 190 к.с.;
  • 525d (2010) — 3,0 л, L6 Turbo, 204 к.с.;
  • 525d/525d xDrive (2011) — 2,0 л, L4 Biturbo, 218 к.с.;
  • 530d (2010) — 3,0 л, L6 Turbo, 245 к.с.;
  • 530d/530d xDrive (2011) — 3,0 л, L6 Turbo, 258 к.с.;
  • 535d (2010) — 3,0 л, L6 Biturbo, 299 к.с.;
  • 535d xDrive (2011) — 3,0 л, L6 Biturbo, 313 к.с.;
  • M550d xDrive (2012) — 3,0 л, L6 Turbo trzystopnioweі), 381 к.с.;
  • M5 (2011) — 4,4 л, V8 Biturbo, 560 к.с.;
  • M5 Competition (2013) — 4,4 л, V8 Biturbo, 575 к.с.;
  • M5 "30 Jahre M5" (2014) — 4,4 л, V8 Biturbo, 600 к.с.;

На міжнародным аўтамабільным салоне 2010 года ў Жэневе BMW прадставіла канцэптуальны гібрыд BMW Concept 5 Series ActiveHybrid[1]. У канцэпце былі рэалізаваны магчымасці загадзя падладжвацца пад будучы рэжым кіравання, выкарыстоўваючы дадзеныя бартавых сістэм і навігатара. На спуску блок кіравання можа заглушыць рухавік і задзейнічаць электраматор для зарадкі акумулятараў, выкарыстоўваючы сістэму тармажэння. Канцэптуальны гібрыд у сярэднім на 10 % эканамічней BMW 535i.

BMW ActiveHybrid 5

Серыйная мадэль ActiveHybrid 5 была прадстаўлена ў верасні 2011 года[2]. Аўтамабіль пабудаваны на базе 535i і мае бензінавы трохлітровы радны бі-турба рухавік (306 к.с., 400 Нм) і электраматор (55 к.с., 210 Нм). Агулам магутнасць сілавой устаноўкі складае 340 к.с., велічыня крутоўнага моманту дасягае 480 Нм. Цяга перадаецца на заднія колы праз васьміступеньчатую каробку перадач. Электраматор інтэграваны ў адзіны вузел з аўтаматычнай трансмісіяй і злучаны з рухавіком асобным счапленнем. Літый-іённы акумулятар, які складаецца з 96 ячэек, мае ёмістасць 1,35 кВт·г; размешчаны за заднімі сядзеннямі. На энергіі батарэй аўтамабіль можа праехаць каля 4-5 кіламетраў з хуткасцю не вышэй 35 км/г.

Аб'ём багажнага аддзялення з-за акумулятарнай батарэі скараціўся да 375 літраў (на 165 літраў менш, чым у звычайнага седана), а спінка задняй канапы не складваецца і не мае люка для рэчаў вялікай даўжыні.

Тэхнічныя асаблівасці

[правіць | правіць зыходнік]

У параўнанні з папярэдняй мадэллю ў F10 унесена мноства ўдасканаленняў. У прыватнасці, у пярэдняй падвесцы цяпер прымяняюцца здвоеныя папярочныя рычагі (падобная канструкцыя выкарыстоўваюцца на BMW 7-й серыі), задняя падвеска шматрычагавая.

Па стане на сярэдзіну 2012 года дадзеная мадэль у СНД прапануецца з васьмю варыянтамі рухавікоў. Бензінавыя рухавікі ўключаюць у сябе 4.4-літровы V8 твін-турба рухавік N63, 3-х літровы турбіраваны рухавік N55, і два варыянты 2-х літровых рухавікоў N20 рознай магутнасці. Усе бензінавыя рухавікі маюць непасрэдны ўпырск паліва.

Дызельныя рухавікі прапануюцца ў чатырох разнавіднасцях — два 3-х літровых радных шасціцыліндравых матора N57 рознай магутнасці і двухлітровы радны чатырохцыліндравы рухавік N47 у дзвюх мадыфікацыях. Каробкі перадач прапануюцца ў двух варыянтах — шасціступеньчатая механічная каробка альбо васьміступеньчатай аўтаматычнай ZF 8HP.

Экстэр’ер машыны быў распрацаваны Яцэкам Фроліхам. Аўтамабіль выкананы ў новым карпаратыўным стылі BMW — цяпер «пяцёрка» нагадвае сваім дызайнам BMW 7-й серыі ў кузаве F01/F02 або рэстайлінгавую BMW 3-й серыі. Знеше аўтамабіль стаў больш традыцыйна падобны на аўтамабілі BMW у параўнанні з E60. Таксама ў параўнанні з папярэднім пакаленнем кузаў F10 павялічыўся на 58 мм у даўжыню і на 14 мм у шырыню (што нядзіўна, улічваючы, што аўтамабіль пабудаваны на платформе BMW 7 серыі F01), але пры гэтым стаў на 18 мм ніжэй.

Аўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2010 годзе:

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2010[3]
Балы %
Бяспека дарослых пасажыраў 34,3 95%
Бяспека пасажыраў-дзяцей 40,8 83%
Бяспека пешаходаў 28 78%
Актыўная бяспека 7 100%
Пратэставаны аўтамабіль:
BMW 530d

Зноскі