BMW E53
Тып(ы) кузавы: | 5‑дзв. красовер (5‑месн.) |
Даўжыня: | 4667 мм |
Шырыня: | 1872 мм |
Вышыня: | 1715 мм |
Колавая база: | 2820 мм |
Каляіна пярэдняя: | 1576 мм |
Каляіна задняя: | 1576 мм |
Дызайнер: | Крыстафер Чэпман Крыс Бэнгл |
BMW X5 — сярэднепамерны красовер ад нямецкага аўтавытворцы BMW. Аўтамабіль быў прадстаўлены ў 1999 годзе на аўтасалоне ў Дэтройце. Літара «Х» азначае, што аўтамабіль мае поўны прывад, а лічба «5» — што базай паслужыла 5-я серыя (BMW E39), аднак X5 карацей E39, але пры гэтым вышэй і шырэй. Кузаў Е53 нагадвае BMW E46 Touring. Машына прыстасаваная для язды па ўсіх тыпах дарожнага пакрыцця, гэтым яна абавязана вялікаму клірансу і пастаяннаму прываду на ўсе колы.
BMW Х5 Е53 быў распрацаваны ў той час, калі BMW Group ўжо належаў брэнд Land Rover і таму ён мае шмат агульных кампанентаў і ка��струкцыю з Range Rover L322, у прыватнасці сістэму Hill Descent і Off Road, а таксама рухавік і электронныя сістэмы ад BMW E39. У адрозненне ад Range Rover, першы X5 быў распрацаваны ў якасці спартыўнага аўтамабіля, і яго пазадарожныя магчымасці значна менш, чым у Land Rover.
Машына выпускалася на заводзе ў горадзе Спартанберг, Паўднёвая Караліна (ЗША), як для амерыканскага, так і для еўрапейскага рынку. У ЗША продаж стартаваў у 1999 годзе, а ў Еўропе ў 2000. Разам са з’яўленнем малодшага брата (X3) у 2003 годзе быў абноўлены і X5. Машына атрымала новыя пярэднія фары і заднія ліхтары, рашотку радыятара і злёгку зменены капот і новыя рухавікі 4.4 л (valvetronic ад BMW E65) і дызельны 3,0 л 218 к. с.
У 2006 годзе вытворчасць машыны ў кузаве E53 была спынена ў сувязі з пастаноўкай на канвеер наступнага пакалення E70, якое паступіла ў продаж у ЗША зімой 2006/2007, а ў Еўропе вясной 2007 года.
Версія 4.6 is
[правіць | правіць зыходнік]У 2001 годзе баварцы пабудавалі прататып BMW X5 Le Mans з 6-літровым маторам ад спорт-прататыпа BMW V12 LMR. У чэрвені таго ж года знакаміты гоншчык Ганс-Ёахім Штук усталяваў на гэтым аўтамабілі рэкорд хуткасці для гэтага класа машын, разагнаўшы X5 Le Mans да 311 км/г на Нюрбургрынгу. Неўзабаве пачалася вытворчасць красовера BMW X5 4.6is, створанага па матывах машыны-рэкардсмена.
Ад іншых версій BMW X5 4.6is адрозніваецца наяўнасцю спойлераў пад пярэднім і заднім бамперамі, заніжанай падвескай і коламі дыяметрам 20 цаляў (спераду — 275/40, ззаду — 315/35).
Рухавікі
[правіць | правіць зыходнік]На рынак машына была выведзена з двума рухавікамі:
- Радны 6-цыліндравы аб'ёмам 3 літра і магутнасцю 231 к. с. (170 кВт) — BMW X5 3.0i.
- V8 M62TU аб'ёмам 4.4 літра і магутнасцю 286 к. с. (210 кВт) — BMW X5 4.4i.
У 2001 годзе да іх дадалі яшчэ два маторы:
- 3-літровы дызель M57 з сістэмай Common Rail магутнасцю 184 к. с. (135 кВт) — BMW X5 3.0d
- V8 аб'ёмам 4.6 літра і магутнасцю 347 к. с. (255 кВт) — BMW X5 4.6is.
У 2003 пры правядзенні фэйсліфцінга былі замененыя маторы V8 4.4i і дызельны 3.0d.
- Магутнасць абноўленага дызельнага рухавіка 218 к. с. (160 кВт) пры тым жа аб'ёме 3 літра.
- Бензінавы V8 N62 4.4 літра магутнасцю 320 к. с. (235 кВт).
У 2004 годзе матор 4.6is быў заменены на 4.8is магутнасцю 360 к. с. (265 кВт) — BMW X5 4.8is.
Мадэль | Аб'ём (см3) | Тып |
Максімальная магутнасць кВт(к.с.) пры аб/хв. |
Круцільны момант (Нм пры аб/хв.) |
Максімальная хуткасць(км/г) |
Гады выпуску |
---|---|---|---|---|---|---|
Бензінавыя | ||||||
3.0 i | 2.979 | L6 | 170(231) пры 5.900 | 300 / 3500 | 202 | (2000-2006) |
4.4 i | 4.398 | V8 | 210(286) пры 5.400 | 440 / 3600 | 206 | (1999-2004) |
4.4 i | 4.398 | V8 | 235(320) пры 6.100 | 440 / 3600 | 240 | (2004-2006) |
4.6 is | 4.619 | V8 | 255(347) пры 5.700 | 480 / 3700 | 240 | (2002-2004) |
4.8 is | 4.799 | V8 | 265(360) пры 6.200 | 500 / 3500 | 246 | (2004-2006) |
Дызельныя | ||||||
3.0 d | 2.926 | L6 | 135(184) пры 4.000 | 390 / 1750 | 200 | (2000-2003) |
3.0 d | 2.993 | L6 | 160(218) пры 4.000 | 420 / 2000 | 210 | (2003-2006) |
Каробка перадач
[правіць | правіць зыходнік]На BMW Х5 Е53 усталёўвалася 5-ступеньчатая механічная, 5-ступеньчатая аўтаматычная, 6-ступеньчатая аўтаматычная і 6-ступеньчатая механічная каробка перадач.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Коллектив авторов. Руководство по ремонту и эксплуатации BMW Х5 (E53). Модели с 1999 по 2006 год выпуска. — Днепропетровск: Издательство Монолит, 2011. — 354 с. — (Золотая серия). — ISBN 978-617-537-054-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]← назад — Аўтамабілі BMW, 1990-я–цяперашні час
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клас | Серыя | 1990-я | 2000-я | 2010-я | 2020-я | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | |||||||
Кампакт | 1er | E81/82/87/88 | F20/21 | F40 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
F52 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
2er | F22/23 | G42 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
F45/46 | U06 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сярэдні | 3er | E30 | E36 | E46 | E90/91/92/93 | F30/31/35 | G20 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
3 GT | F34 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
4er | F32/33/36 | G22 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы сярэдні | 5er | E34 | E39 | E60/E61 | F10/11/18 | G30 | G60 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы | 5 GT | F07 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
6er | E24 | E63/E64 | F06/12/13 | G32 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
7er | E32 | E38 | E65/E66 | F01/02/03/04 | G11/12 | G70 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Купэ | 8er | E31 | G15 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Родстар | Z | Z1 | Z3 | Z4 | G29 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Спорткар | Z8 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
4x4 | X1 | E84 | F48/F49 | U11/U12 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X2 | F39 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X3 | E83 | F25 | G01 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X4 | F26 | G02 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X5 | E53 | E70 | F15 | G05 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X6 | E71/E72 | F16 | G06 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X7 | G07 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
iX3 | G08 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
iX | iX | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i | i3 | I01 | G28 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i4 | I4 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i5 | G60 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i7 | G70 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i8 | I12 |