BMW X5
Аб'ём бака: | 85 л |
BMW X5 — заднепрывадны або паўнапрывадны красовер класа "люкс" ад нямецкага аўтавытворцы BMW. Вытворца класіфікуе яго як SAV (Sport Activity Vehicle). Упершыню аўтамабіль быў выпушчаны ў 1999 годзе. З таго часу было прадстаўлена 3 пакалення BMW X5:
Першае пакаленне 1999—2006
[правіць | правіць зыходнік]Аўтамабіль першага пакалення выпускаўся ў амерыканскім Спартанбурге. Ён абсталёўваўся сістэмай поўнага прывада, якая пераразмяркоўвае крутоўны момант паміж заднімі і пярэднімі восямі ў суадносінах 62:38. Базавым для BMW X5 быў 3-літровы матор магутнасцю 225 к. с. У 2002 годзе была прадстаўлена версія X5 4.6is з 347-моцным V8. Таксама аўтамабіль эксплуатаваў бензінавы матор на 4,4 л і трохлітровы турбадызель. Пасля рэстайлінгу 2004 года аўтамабіль крыху змяніўся знешне, і набыў новую сістэму поўнага прывада xDrive, якая аўтаматычна перадавала да 100% круцільнага моманту на любую з восяў, у залежнасці ад умоў руху.
Другое пакаленне 2006—2013
[правіць | правіць зыходнік]Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Трэцяе пакаленне 2013—
[правіць | правіць зыходнік]Базавая мадэль BMW X5 абсталявана 3.0-літровым шасціцыліндровым бензінавым рухавіком на 306 к. с. і 400 Нм. Дзякуючы яму і аўтаматычнай каробке перадач на восем прыступак, разгон адбываецца за 6.5 секунд. Выдатак паліва знаходзіцца на ўзроўні 8.5 л/100км ў змяшаным цыкле. Больш магутная мадэль уяўляе сабой аўтамабіль з бензінавым 4.4-літровым V8 рухавіком на 450 к. с. і 650 Нм. Разгон у гэтым выпадку адбываецца за 5.0 секунд. Выдатак паліва складае 10.5 л / 100км у змяшаным цыкле. Каробка аўтаматычная, прывад на ўсе колы.
Самым сціплым сярод дызельных стаў 2.0-літровы чатырохцыліндравы сілавы агрэгат на 218 к. с. і 450 Нм. Да сотні аўтамабіль разганяецца за 8.2 секунд, расход паліва роўны 5.6 л/100км у змяшаным цыкле. Прывад на заднія колы, каробка «8-Steptronic». Больш магутнасці, а менавіта 258 к. с. і 560 Нм, прапануе 3.0-літровы шасціцыліндравы рухавік. З ім красовер разганяецца за 6.9 секунд, выдаткоўвая 6.2 л/100км у змяшаным цыкле. Яшчэ адзін 3.0-літровы матор, але ў версіі на 313 к. с. і 630 Нм, гарантуе разгон за 6.1 секунд. Выдатак паліва не перавышае 6.4 л/100км у змяшаным цыкле. Каробка перадач аўтаматычная, прывад поўны. Верхнюю пазіцыю займае 3.0-літровы шасціцыліндравы сілавы агрэгат на 381 к. с. і 740 Нм. Дзякуючы яму X5 разганяецца за 5.3 секунд, спажываючы 6.7 л/100км у змяшаным цыкле. Прывад традыцыйна поўны, каробка, як заўсёды, аўтамат. Як альтэрнатыву і ў падтрымку сучаснай плыні па абароне навакольнага асяроддзя BMW прадставіла падключаемы гібрыд з 2.0-літровым чатырохцыліндравым рухавіком і электрычным маторам.[1]
Бяспека
[правіць | правіць зыходнік]Вынікі краш-тэсту BMW X5 2017 года ад страхавога інстытута дарожнай бяспекі (IIHS)[2]:
Франтальны ўдар з
сярэднім перакрыццем |
З боку | Прадухіленне
лабавога сутыкнення |
Фары галаўнога
святла |
---|---|---|---|
Добра | Добра | Надзвычай добра | Здавальняюча |
Агляд мадэлі
[правіць | правіць зыходнік]Галоўным адрозненнем BMW X5 трэцяга пакалення з'яўляецца наяўнасць задняга прывада, паколькі раней усе мадыфікацыі гэтага аўтамабіля былі паўнапрываднымі.
-
BMW X5 F15_front
-
BMW X5 F15_rear
-
BMW X5_inside
Зноскі
- ↑ Обзор тест-драйва: BMW X5 2017
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2017. Праверана 13 лістапада 2017.
← назад — Аўтамабілі BMW, 1990-я–цяперашні час
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клас | Серыя | 1990-я | 2000-я | 2010-я | 2020-я | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | |||||||
Кампакт | 1er | E81/82/87/88 | F20/21 | F40 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
F52 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
2er | F22/23 | G42 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
F45/46 | U06 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сярэдні | 3er | E30 | E36 | E46 | E90/91/92/93 | F30/31/35 | G20 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
3 GT | F34 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
4er | F32/33/36 | G22 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы сярэдні | 5er | E34 | E39 | E60/E61 | F10/11/18 | G30 | G60 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы | 5 GT | F07 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
6er | E24 | E63/E64 | F06/12/13 | G32 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
7er | E32 | E38 | E65/E66 | F01/02/03/04 | G11/12 | G70 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Купэ | 8er | E31 | G15 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Родстар | Z | Z1 | Z3 | Z4 | G29 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Спорткар | Z8 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
4x4 | X1 | E84 | F48/F49 | U11/U12 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X2 | F39 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X3 | E83 | F25 | G01 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X4 | F26 | G02 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X5 | E53 | E70 | F15 | G05 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X6 | E71/E72 | F16 | G06 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X7 | G07 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
iX3 | G08 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
iX | iX | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i | i3 | I01 | G28 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i4 | I4 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i5 | G60 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i7 | G70 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i8 | I12 |