28 жніўня
Выгляд
← жнівень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 |
28 жніўня — дзвесце саракавы (дзвесце сорак першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 489: Армія Тэадорыха Вялікага разбівае Адаакра ў бітве пры Сочы.
- 876: Пасля смерці Людовіка Нямецкага Усходне-Франкская дзяржава падзелена паміж яго сынамі: Карламану дасталася Баварыя, Людовіку Малодшаму — Франконія, Цюрынгія і Саксонія, а Карлу Тоўстаму — Швабія.
- 1916: У ходзе Першай сусветнай вайны Германія абвясціла вайну Румыніі, Італія абвясціла вайну Германіі
- 1919: У Вільні адбылося ўрачыстае адкрыццё ўніверсітэта Стэфана Баторыя, які быў створаны на месцы былога Віленскага ўніверсітэта
- 1933 : У газеце «Звязда» выйшла пастанова СНК БССР «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу»
- 1990: Ірак абвясціў Кувейт сваёй правінцыяй
- 1993: Аўтаматычная міжпланетная станцыя «Галілеа» выявіла, што астэроід Іда мае ўласны спадарожнік.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1476: Кано Матанобу, японскі мастак
- 1749: Ёган Вольфганг Гётэ, нямецкі пісьменнік і мысліцель (пам. 22.3.1832)
- 1765: Тадэвуш Чацкі, польскі гісторык, дзеяч асветы і навукі на тэрыторыі ВКЛ (пам. 8.2.1813)
- 1812: Рудольф фон Альт, аўстрыйскі мастак
- 1890: Язэп Рэшаць, беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, навуковец, педагог, пісьменнік, драматург і публіцыст (пам. 15.2.1958)
- 1915: Чэслаў Найдзюк, беларускі грамадскі дзеяч, сябра БСС у міжваеннай Вільні, дзеяч беларускай эміграцыі ў Каліфорніі (пам. 28.3.1995)
- 1925: Аркадзій Стругацкі, рускі пісьменнік-фантаст
- 1930: Ірыней, патрыярх сербскі
- 1936: Генадзь Бураўкін, беларускі паэт
- 1938: Пол Эдгар Філіп Марцін, 21-ы прэм’ер-міністр Канады
- 1940: Агастына Маркета, каталіцкі царкоўны дзеяч
- 1953: Тыну Кальюстэ, эстонскі дырыжор
- 1972: Дзмітрый Завадскі, беларускі журналіст, тэлеаператар
- 1986: Армі Хамер, амерыканскі акцёр
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 430: Аўгусцін Аўрэлій, прапаведнік хрысціянства і палітык каталіцкай царквы
- 876: Людовік II Нямецкі, кароль Баварыі
- 995: Генрых II Сварлівы, герцаг Баварыі
- 1645: Гуга Гроцый, галандскі юрыст-міжнароднік, філосаф
- 1888: Юліус Крон, фінскі фалькларыст
- 1943: Барыс III, цар Балгарыі
- 1962: Эдмон Прыва, швейцарскі эсперантыст, гісторык, прафесар Жэнеўскага ўніверсітэта, пісьменнік, прэзідэнт UEA
- 2006: Мелвін Шварц, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1988)
- 2019: Мішэль Амон, французскі акцёр тэатра і кіно