З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Казімір Кірдзей (? — 8 красавіка 1685 ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Кашталян троцкі (з 1684).
Паходзіў з роду Кірдзеяў герба «Бэлты» , сын Яўстаха Кірдзея , жамойцкага кашталяна , і Соф'і Храпавіцкай .
Каралеўскі дваранін, гарадзенскі харунжы з 1649 , маршалак з 1669 , вялікі лоўчы літоўскі ў 1683 —1684 , кашталян троцкі з 1684 ; староста перавальскі i філіпаўскі .
У маладосці удзельнічаў у войнах з украінскімі казакамі і шведамі . У 1660 узначальваў гарадзенская паспалітае рушэнне пры абароне горада ад расійскіх войскаў.
Пасол на соймы 1648 (удзельнічаў у абранні на трон Яна II Казіміра ), 1670 (яго маршалак), 1672 , 1674 (удзельнічаў у абранні Яна III Сабескага ), 1683 ; дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1677 .
Зноскі
Ян Казімір Кірдзей — продкі
Генеалогія і некрапалістыка