Філіпаў (Падляскае ваяводства)
Вёска
| ||||||||||||||||||||
Філіпаў[1] (польск.: Filipów) — вёска ў Польшчы, за 24 км на паўночны захад ад Сувалкаў і за 124 км на поўнач ад Беластока, на рацэ Распудзе. Уваходзіць у склад Сувальскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Філіпаў. Насельніцтва 2113 чалавек (2013).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Філіпаў утварыўся паміж 1562 і 1568[2] гадамі ў выніку злучэння вёсак Шэмбелева і Даўспуды[2]. Гэтыя вёскі былі заснаваны ў пачатку XVI стагоддзя літоўскімі баярамі братамі Шэмбелямі, якія атрымалі гэтыя землі ад вялікага князя Жыгімонта Старога ў 1513 годзе[3]. У гэты час мясцовасць уваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.
8 верасня 1570 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Філіпаву магдэбургскае права і герб: у срэбным полі чорны рак[4]. Адначасова з гербам мяшчане атрымалі дазвол на штотыднёвы торг і 3 кірмашы штогод. Апроч таго, тут быў заснаваны парафіяльны касцёл. У 1574 годзе Філіпаўскае староства было перададзена ў пажыццёвае валоданне Аляксандру Гваньіні, аўтару Хронікі Еўрапейскай Сарматыі. Каля 1585 года ў Філіпаве пачаў дзейнічаць пратэстанцкі збор. У 1608 годзе ў горадзе нарадзіўся арыянскі тэолаг Андрэй Віславаты.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Філіпаў апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні. На 1827 год у горадзе было 323 будынкі, на 1861 год — 291.
У 1870 годзе Філіпаў быў пазбаўлены статуса горада.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Філіпаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Філіпаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводства.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1827 год — 2326 чал.; 1861 год — 2551 чал.[5]
- XXI стагоддзе: 2013 год — 2113 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (XVI—XIX стагоддзі)
- Могілкі: каталіцкія, пратэстанцкія, іўдзейскія
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Збор евангелісцкі
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ а б Wiśniewski J. Dzieje osadnictwa w powiecie suwalskim od XV do połowy XVII wieku // Studia i materiały do dziejów Suwalszczyzny. — Białystok, 1965. S. 103.
- ↑ Wiśniewski J. Dzieje osadnictwa w powiecie suwalskim od XV do połowy XVII wieku // Studia i materiały do dziejów Suwalszczyzny. — Białystok, 1965. S. 92.
- ↑ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 248.
- ↑ Chlebowski B. Filipów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. S. 388.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881.
- Studia i materiały do dziejów Suwalszczyzny. — Białystok; Warszawa: Białostockie Towarzystwo Naukowe; Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1965. — 681 s.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Філіпаў (Падляскае ваяводства)