Эрнястас Галванаўскас
Эрнястас Галванаўскас | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Ernestas Galvanauskas | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалас Сляжэвічус | ||||||
Пераемнік | Казіс Грынюс | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Казіс Грынюс | ||||||
Пераемнік | Антанас Туменас | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 лістапада 1882[1] |
||||||
Смерць |
24 ліпеня 1967[1] (84 гады) |
||||||
Нацыянальнасць | літовец | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрнястас Галванаўскас (літ.: Ernestas Galvanauskas; 20 лістапада 1882, Зізоніс, цяпер Біржаўскі раён, Літва — 24 ліпеня 1967, Экс-ле-Бен, Францыя) — літоўскі дзяржаўны і грамадска-палітычны дзеяч, выкладчык.
Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў пачатковай школе ў Вабалінінках і ў двухгадовай рэальнай вучылішча ў Панявежы. Скончыў гімназію ў Мітаве (цяпер Елгава). У 1902—1904, 1906—1908 вучыўся ў Пецярбургскім Горным інстытуце. У 1905 удзельнічаў у стварэнні Літоўскага сялянскага саюза, які неўзабаве аб’ядналася з Літоўскай дэмакратычнай партыяй. У 1908—1912 завяршаў адукацыю ў Льежы. У 1913 атрымаў дыплом электраінжынера. Супрацоўнічаў у газетах «Vilniaus žinios» (бел.: Віленскія весткі), «Lietuvos ūkininkas» (бел.: Літоўскі гаспадар). Аўтар шэрагу навуковых прац. У 1913 працаваў у Сербіі ў кансорцыуме французскіх банкаў. У 1918 удзельнічаў у Парыжскай мірнай канферэнцыі, у 1919 арганізаваў літоўскае інфармацыйнае бюро ў Парыжы.
Дзяржаўная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Міністр-старшыня пятага кабінету міністраў і міністр фінансаў, гандлю і прамысловасці (7 кастрычніка 1919 — 19 чэрвеня 1920). У шостым урадзе Казіса Грынюса (19 чэрвеня 1920 — 2 лютага 1922) міністр фінансаў, гандлю і прамысловасці, выканаўца абавязкаў міністра транспарту. У сёмым (2 лютага 1922 — 22 лютага 1923), восьмым (23 лютага 1923 — 29 чэрвеня 1923), дзявятым (29 чэрвеня 1923 — 18 чэрвеня 1924 урадах Літвы міністр-старшыня і міністр замежных спраў. Адначасова ў восьмым і дзявятым урадах, гэта значыць у лютым 1923-чэрвені 1924, выконваў абавязкі міністра па справах беларусаў.
Пры ім у 1922 быў заснаваны Універсітэт Вітаўта Вялікага ў Коўне. У 1923 адбылася акупацыя Літвой Клайпеды. У 1924—1927 прадстаўнік Літвы ў Лондане, дамогся прызнання Клайпеды за Літвой.
Клайпеда
[правіць | правіць зыходнік]У 1927—1928 старшыня кіравання Клайпедскага порта. Заснаваў у Клайпедзе таварыства танных кватэр для рабочых літоўцаў. У 1934—1939 першы рэктар Клайпедскага камерцыйнага інстытута.
Познія гады
[правіць | правіць зыходнік]Ува ўрадзе Антанаса Мяркіса (21 лістапада 1939 — 17 чэрвеня 1940) быў міністрам фінансаў. У 1940 выканаўца абавязкаў міністра транспарту. У студзені 1941 увайшоў у Літоўскі нацыянальны камітэт і быў яго старшынёй. Камітэт быў створаны за мяжой у верасні 1940 на ініцыятыву паслоў незалежнай Літоўскай Рэспублікі, якія заставаліся за мяжой, і пры ўдзеле прэзідэнта-ўцекача Антанаса Смятоны. Меркавалася, што Нацыянальны камітэт трансфармуецца ў літоўскі ўрад у выгнанні. Аднак ніякай істотнай ролі камітэт не згуляў. У 1941 арыштаваны немцамі.
У 1944 эміграваў у Германію, быў членам Найвышэйшага літоўскага вызваленчага камітэта. У 1947 пераехаў на Мадагаскар, дзе выкладаў у мясцовым універсітэце, заснаваў камерцыйныя і прамысловыя курсы. У 1963 эміграваў у Францыю, дзе і памёр.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- «Valstija ir mokesčiai», (бел.: Дзяржава і падаткі) 1909,
- «Pologne et Lithuanie», (бел.: Польшча і Літва) 1923,
- «Atsiminimai», (бел.: Успаміны), 1925
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1063751500 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ernestas Galvanauskas (кароткая біяграфія) Архівавана 5 чэрвеня 2003.
- Нарадзіліся 20 лістапада
- Нарадзіліся ў 1882 годзе
- Нарадзіліся ў Ковенскай губерні
- Памерлі 24 ліпеня
- Памерлі ў 1967 годзе
- Памерлі ў Францыі
- Выпускнікі Льежскага ўніверсітэта
- Асобы
- Прэм’ер-міністры Літвы
- Міністры замежных спраў Літвы
- Міністры беларускіх спраў Літвы
- Міністры фінансаў Літвы
- Міністры транспарту Літвы
- Дыпламаты Літвы
- Эканамісты Літвы
- Кандыдаты ў прэзідэнты Літвы
- Інжынеры Літвы