Lietuvos ūkininkas
Выгляд
«Lietuvos ūkininkas» («Літоўскі гаспадар») — штотыднёвая літоўская газета.
Выходзіла ў Вільні з 1 (14) снежня 1905 да 16 (29) ліпеня 1915 і з 23 лістапада па 25 снежня 1918. Фактычнымі рэдактарамі былі Павілас Вішынскіс, Антанас Смятона, Мікалас Сляжавічус, Казіс Грынюс і інш. З газетай супрацоўнічалі пісьменнік Ёнас Білюнас, а таксама Людас Гіра і іншыя выдатныя пасля грамадскія і палітычныя дзеячы, пісьменнікі і публіцысты.
Штотыднёвая газета з тым жа назвай была адноўлена 6 студзеня 1919 у Каўнасе. Выходзіла да жніўня 1940.