Перайсці да зместу

Антанас Мяркіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антанас Мяркіс
літ.: Antanas Merkys
14-ы прэм’ер-міністр Літвы
21 лістапада 1939 — 17 чэрвеня 1940
Папярэднік Ёнас Чарнюс
Пераемнік Юстас Паляцкіс
Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі
15 чэрвеня 1940 — 17 чэрвеня 1940
Папярэднік Антанас Смятона

Нараджэнне 1 (13) лютага 1887
Смерць 5 сакавіка 1955(1955-03-05)[1] (68 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Karolis Merkys[d]
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Knight of the Order of the Cross of Vytis
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анта́нас Мяркі́с (літ.: Antanas Merkys, 1 лютага, паводле інш. звестак 20 лютага 1887, в. Баёрай, цяпер Купішкіскі раён — 5 сакавіка 1955, Уладзімірская вобласць) — літоўскі дзяржаўны дзеяч, апошні прэм’ер-міністр даваеннай незалежнай Літоўскай Рэспублікі.

Экстэрнам скончыў гімназію ў Рызе. Вывучаў права ў Юр’еўскім універсітэце (цяпер Тарту). Скончыў юрыдычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта (1916).

Падчас Першай сусветнай вайны мабілізаваны ў расійскую армію. У 1915 чыгуначны камендант у Коўне, Кашадарах, Кейданах. Пазней служыў на Румынскім фронце.

У 1919 годзе добраахвотнікам уступіў у Літоўскую армію. Быў кіраўніком юрыдычнага аддзела міністэрства аховы краю (гэта значыць міністэрства абароны). Займаў пасаду міністра аховы края (гэта значыць міністра абароны) у трох кабінетах — Пранаса Давідайціса (12 сакавіка 1919 — 12 красавіка 1919), Мікаласа Сляжавічуса (12 красавіка 1919 — 21 жніўня 1919), Аўгусцінаса Вальдзямараса (17 снежня 1926 — 9 жніўня 1927). Выйшаў у адстаўку ў званні падпалкоўніка.

Магіла Антанаса Мяркіса на Пятрашунскіх могілках (Каўнас)

У 19271932 гадах быў губернатарам Клайпедскага края. У 19331939 гадах займаў пасаду бургамістра Каўнаса. Старшыня саюза гарадоў (19341939). Член IV Сойма Літоўскай Рэспублікі (19361940). Пасля перадачы Вільнюса Літве ўвосень 1939 года паўнамоцны прадстаўнік урада ў Віленскім краі.

Апошні даваенны прэм’ер-міністр незалежнай Літвы (21 лістапада 1939 — 17 чэрвеня 1940). Выконваючы абавязкі прэзідэнта Літвы пасля ад’езду Антанаса Смятоны за мяжу ў сувязі з ультыматумам Савецкага Саюза 12 чэрвеня 1940 (15 чэрвеня17 чэрвеня). Па патрабаванні савецкіх улад прызначыў главой урада Юстаса Паляцкіса.

17 ліпеня 1940 года быў арыштаваны НКУС і вывезены ў Саратаў. У 1941 годзе Мяркіс і яго сям’я былі пасаджаны ў турму. У 1954 годзе вызвалены з турмы без права вяртання ў Літву. Быў паселены ва Уладзімірскай вобласці, дзе і памёр.

Зноскі

  1. Antanas Merkys // https://pantheon.world/profile/person/Antanas_Merkys Праверана 9 кастрычніка 2017.