Элдыр Паштыга
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Элдыр Мануэл Маркіш Паштыга | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
2 жніўня 1982[1][2][…] (42 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Партугалія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Э́лдыр Мануэ́л Ма́ркіш Пашты́га (парт.: Hélder Manuel Marques Postiga; нар. 2 жніўня 1982, Віла-ду-Конды, Партугалія) — былы партугальскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2003—2014). Пасля пачатку прафесійнай кар’еры ў «Порту», Паштыга гуляў за клубы такіх краін, як Англіі, Францыі, Грэцыі, Іспаніі і Індыі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Порту»
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова Паштыга займаўся ў клубе «Варзім», але ў 16 гадоў перайшоў у футбольную акадэмію «Порту», дзе і працягнуў развівацца, пакуль не дасягнуў рэзервовай каманды клуба. Пасля прходу ў клуб Жазэ Маўрынью ў якасці галоўнага трэнера Паштыга стаў сапраўднай зоркай партугальскага клуба разам з Дэрлеем.
«Тотэнхэм Хотспур»
[правіць | правіць зыходнік]Пасля перамогі ў партугальскім чэмпіянаце ў 2003 годзе Паштыга пераехаў у клуб англійскай Прэм'ер-лігі «Тотэнхэм Хотспур» за 9 млн еўра[3]. Аднак Элдыр не здолеў адаптавацца да англійскага стылю гульні, забіўшы толькі два галы за клуб.
Вяртанне ў «Порту»
[правіць | правіць зыходнік]Паштыга затым вярнуўся ў «Порту» паводле пагаднення па абмену яго на Педру Мендыша, нападнік быў ацэнены ў 7,5 мле еўра[4]. Новы трэнер Віктар Фернандэс уключыў яго ў склад каманды на сезон 2004/05, аднак Элдыр правёў яго няўдала.
1 чэрвеня 2008 года было абвешчана, што Паштыга пераходзіць у лісабонскі «Спортынг», падпісаўшы трохгадовы кантракт, як паведамлялася, сума трансферу склала 2,5 млн еўра[5].
Выступы ў Іспаніі
[правіць | правіць зыходнік]31 жніўня 2011 года ў апошні дзень трансфернага акна Паштыга пакінуў «Спортынг», падпісаўшы кантракт з іспанскім клубам «Рэал Сарагоса» за 1 млн еўра.
8 жніўня 2013 года Паштыга далучыўся да «Валенсіі» за 2,6 млн фунтаў стэрлінгаў, замяніўшы, такім чынам, Раберта Сальдада, які сышоў у англійскі «Тотэнхэм Хотспур»[6]. 1 верасня, толькі ў трэцім матчы сезону, ён забіў свае першыя 2 галы за клуб у гульні супраць «Барселоны», але валенсійцы трывалі паражэнне ў гэтым хатнім матчы з лікам 2:3.
Другую палову сезону 2013/14 правёў у арэндзе ў «Лацыа», пасля чаго вярнуўся ў Іспанію і сезон 2014/15 правёў у складзе «Дэпартыва».
Познія гады
[правіць | правіць зыходнік]Улетку 2015 года далучыўся да індыйскага клуба «Атлетыка Калькута», за які згуляў у адным матчы (забіў два галы). У лютым 2016 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком «Рыу Аві»[7]. У жніўні 2016 года зноў апынуўся ў Калькуце. Па заканчэнні сезону 2016, у якім Паштыга разам з камандай стаў чэмпіёнам Індыі, пакінуў каманду і завяршыў кар’еру.
Міжнародныя выступы
[правіць | правіць зыходнік]Элдыр выступаў за нацыянальную зборную Партугаліі з 2003 года. Неаднаразова абараняў колеры нацыянальнай каманды ў буйных міжнародных турнірах.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Клубныя
[правіць | правіць зыходнік]«Порту»
- Чэмпіён Партугаліі: 2003, 2006, 2007
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2003
- Уладальнік Суперкубка Партугаліі: 2004
- Уладальнік Кубка УЕФА: 2003
- Уладальнік Міжкантынентальнага кубка: 2004
«Спортынг»
- Уладальнік Суперкубка Партугаліі: 2008
«Атлетыка Калькута»
- Чэмпіён Індыі: 2016
Міжнародныя
[правіць | правіць зыходнік]Партугалія
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы: 2004
Зноскі
- ↑ Hélder Postiga // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ HELDER POSTIGA manuel marques // Argentine Soccer Database
- ↑ Tottenham turn to Postiga. uefa.com
- ↑ Postiga back at Porto. uefa.com
- ↑ Postiga leaves Porto for Sporting. uefa.com
- ↑ Valencia bring in Postiga from Zaragoza. UEFA.com.
- ↑ Элдер Поштига стал игроком «Риу Аве». by.tribuna.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Элдыр Паштыга
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце ForaDeJogo (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Нарадзіліся 2 жніўня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Віла-ду-Конды
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Партугаліі
- Ігракі зборнай Партугаліі па футболе
- Ігракі ФК АТК
- Ігракі ФК Рыу ��ві
- Ігракі ФК Дэпартыва Ла-Карунья
- Ігракі ФК Лацыа
- Ігракі ФК Валенсія
- Ігракі ФК Рэал Сарагоса
- Ігракі ФК Спортынг Лісабон
- Ігракі ФК Панатынаікос
- Ігракі ФК Порту
- Ігракі ФК Сент-Эцьен
- Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур