Бруну Алвіш
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Бруну Эдуарду Рэгуфі Алвіш | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
27 лістапада 1981 (42 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Партугалія | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 81 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Апалон Смірніс | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бру́ну Эдуа́рду Рэгу́фі А́лвіш[2] або Бруну Алвеш (парт.: Bruno Eduardo Regufe Alves; нар. 27 лістапада 1981, Повуа-ды-Варзін, Партугалія) — партугальскі футбаліст бразільскага паходжання, абаронца грэчаскага клуба «Апалон Смірніс». Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2007—2018). Алвіш вядомы сваёй трываласцю, жорсткім адборам і здольнасцям гульні ў паветры. Ён правёў большую частку сваёй прафесійнай кар’еры ў «Порту», стаўшы ўладальнікам увогуле 10 тытулаў з клубам.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Порту»
[правіць | правіць зыходнік]Алвіш пачынаў кар’еру ў «Порту», за які выступаў з 2001 па 2010 гады. Аднак 3 сезоны запар ён выступаў на правах арэнды адпаведна за «Фарэнсі», «Віторыю» з Гімарайнша і грэчаскі АЕК, куды яго запрасіў Фернанду Сантуш, добры знаёмы Алвіша[3]. 15 кастрычніка 2005 года ў матчы «Порту» супраць «Бенфікі» ударыў галавой нападніка суперніка Нуну Гоміша[3].
«Зеніт»
[правіць | правіць зыходнік]3 жніўня 2010 года «Порту» афіцыйна абвясціў аб тым, што пецярбургскі «Зеніт» узгадніў умовы аб куплі абаронцы за 22 мільёны еўра. 30 верасня 2010 года ў матчы Лігі Еўропы 2010/11 супраць свайго былога клуба АЕК на 13-й хвіліне адкрыў лік сваім галам за «Зеніт».
«Фенербахчэ»
[правіць | правіць зыходнік]5 чэрвеня 2013 года перайшоў у «Фенербахчэ», падпісаўшы трохгадовы кантракт. З клубам стаў чэмпіёнам і ўладальнікам Суперкубка Турцыі.
Познія гады
[правіць | правіць зыходнік]6 чэрвеня 2016 года італьянскі «Кальяры» пацвердзіў падпісанне двухгадовага кантракта з Алвішам, які прыйшоў у клуб у якасці свабоднага агента[4]. 31 мая 2017 года было абвешчана аб пераходзе Бруну Алвіша ў шатландскі «Рэйнджэрс»[5]. У ліпені 2018 года, разарваўшы кантракт з «Рэйнджэрс», папоўніў склад «Пармы»[6].
У ліпені 2021 года пакінуў «Парму» пасля яе вылету ў Серыю B і далучыўся да партугальскага «Фамалікана», але ўжо праз два тыдні разарваў пагадненна з клубам. У верасні 2021 года стаў іграком грэчаскага клуба «Апалон Смірніс».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў Бруну Алвіш у зборнай Партугаліі ў чэрвені 2007 года супраць зборнай Кувейта (1:1) пад кіраўніцтвам Луіса Феліпі Скалары.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Клубныя
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Партугаліі (4): 2006, 2007, 2008, 2009
- Уладальнік Кубка Партугаліі (3): 2006, 2009, 2010
- Уладальнік Суперкубка Партугаліі (2): 2006, 2009
- Уладальнік Кубка УЕФА: 2011
- Чэмпіён Расіі (2): 2010, 2012
- Уладальнік Суперкубка Расіі: 2011
- Чэмпіён Турцыі: 2014
- Уладальнік Суперкубка Турцыі: 2014
Міжнародныя
[правіць | правіць зыходнік]Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Бруну з’яўляецца сынам бразільскага футбаліста Вашынгтона, які пераехаў гуляць у Партугалію. Браты Бруну таксама з’яўляюцца футбалістамі[7]. Жонку Алвіша клічуць Хут, пара мае двух дзяцей.
Зноскі
- ↑ 25 паказана ў большасці крыніц, па іншых даных — 26.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ а б Бруну Алвеш: «Ехать в Россию посоветую даже Криштиану Роналду» Архівавана 28 жніўня 2010.. sport-express.ru
- ↑ «Кальяри» подтвердил переход Бруну Алвеша. by.tribuna.com
- ↑ Бруну Алвеш перешел в «Рейнджерс». by.tribuna.com
- ↑ Бруну Алвеш подписал контракт с «Пармой». by.tribuna.com
- ↑ Бруну Алвеш: «Халк вполне может переехать в Петербург». sports.ru
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бруну Алвіш
- Нарадзіліся 27 лістапада
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Порту
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Партугаліі
- Ігракі зборнай Партугаліі па футболе
- Ігракі ФК Апалон Смірніс
- Ігракі ФК Парма
- Ігракі ФК Рэйнджэрс
- Ігракі ФК Кальяр��
- Ігракі ФК Фенербахчэ
- Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
- Ігракі ФК Порту
- Ігракі ФК АЕК Афіны
- Ігракі ФК Віторыя Гімарайнш
- Ігракі ФК Фарэнсі
- Ігракі ФК Порту B
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
- Чэмпіёны Еўропы па футболе