Перайсці да зместу

Уладзімір Якаўлевіч Крукоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Крукоўскі
Дата нараджэння 6 сакавіка 1937(1937-03-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 красавіка 2022(2022-04-03)[1] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастак-плакатыст, дзеяч выяўленчага мастацтва, графік
Жанр плакат
Вучоба
Партыя
Член у
Узнагароды

Уладзімір Крукоўскі (6 сакавіка 1937, Асіповічы3 красавіка 2022, Мінск) — беларускі мастак-плакатыст.

Скончыў сярэднюю школу ў Ружанах (1954). Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце, служыў у войску. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1972).

З 1979 года мастацкі рэдактар часопісаў «Маладосць», «Мастацтва Беларусі», бюлетэня Помнікі гісторыі і культуры Беларусі, з 1989 года часопіса «Спадчына».

З 1975 года сябра Беларускага саюза мастакоў. Член Беларускай асацыяцыі журналістаў. Член БНФ з дня заснавання.

Жанаты, бацька дваіх дзяцей. Жыў у Мінску. Памёр на 86-м годзе жыцця.

Асноўная тэматыка плакатаў — гісторыя, культура, экалогія, антываенныя і юбілейныя тэмы, афішы. Аўтар (разам з Я. Куліком) эталона дзяржаўнага герба «Пагоня» (1991), а таксама сцяга і малой эмблемы БНФ.

З 1972 года ўдзельнік усесаюзных, рэспубліканскіх і замежных, персанальных і тэматычных выставак плакату. Творы захоўваюцца ў музеях Беларусі, Польшчы, Літвы і Расіі.

Аўтар публікацый па гісторыі беларускай прыватнай геральдыкі (часопіс «Спадчына», 1993—1995). Артыкулы У. Крукоўскага друкаваліся таксама ў часопісу «Наша вера», штотыднёвіках «ЛіМ», «Наша Ніва», газетах «Голас Радзімы», «Рунь», «Народная воля».

Узнагароджаны медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве», медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)[2].

Зноскі