Мастацтва (часопіс)
«Мастацтва» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
Галоўны рэдактар | Міхаіл Фёдаравіч Раманюк, Яўген Міхайлавіч Сахута, Аляксей Дудараў, Вадзім Аляксеевіч Салееў і Мікола Гіль |
Заснавана | 1983 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | |
Вэб-сайт | kimpress.by/mastactva |
«Маста́цтва» — штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны часопіс па пытаннях мастацтва. Асвятляе праблемы эстэтыкі і тэорыі мастацтва, выяўленчага мастацтва, тэатра, кіно і тэлебачання, музыкі, дызайна, народнага мастацтва[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Выдаецца са студзеня 1983 года ў Мінску на беларускай мове (да 1992 года пад назвай «Мастацтва Беларусі»)[2]. З 2002 года з’яўляецца часткай рэдакцыйна-выдавецкай ўстановы «Культура і мастацтва», куды ўваходзіць разам з газетай «Культура».
Сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]Заснавальнік — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Наклад (на сярэдзіну 2012 года) – каля 2 тысячы асобнікаў.
Рэдакцыйная калегія: Таццяна Арлова, Гаўрыла Вашчанка, Вольга Дадзіёмава, Міхась Дрынеўскі, Інеса Душкевіч, Валерый Жук, Уладзімір Рылатка, Рычард Смольскі, Уладзімір Тоўсцік, Аляксандр Яфрэмаў.
Галоўныя рэдактары
[правіць | правіць зыходнік]- Міхась Раманюк (1983—1985)
- Яўген Міхайлавіч Сахута (1985—1991)
- Аляксей Дудараў (1991—2002)
- Вадзім Аляксеевіч Салееў (2002—2004)
- Мікола Гіль (2004—2008)
- Людміла Грамыка (2008—2014)
- Алена Каваленка (2015—2021)
- Вераніка Клютчэня (з 2022)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Анатоль Смольскі. «Мастацтва» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. — С. 93.
- ↑ «Мастацтва» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 197.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- «Мастацтва» // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 468. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт часопіса «Мастацтва» Архівавана 24 мая 2011.
- MASTACTVA magazine