Медаль да стагоддзя БНР
Медаль да стагоддзя БНР | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Беларуская Народная Рэспубліка | ||
Тып | медаль | ||
Каму ўручаецца | ваенным і грамадскім дзеячам | ||
Падставы ўзнагароджання | праца на карысць беларушчыны, папулярызацыя яе | ||
Дата заснавання | 23 сакавіка 2018 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 24 снежня 2018 | ||
Колькасць | каля 180 | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Ордэн Пагоні |
Медаль да стагоддзя БНР — узнагарода Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, зацверджаная 23 сакавіка 2018 года. Агулам медалём узнагароджаныя больш за 130 асоб з Беларусі і замежжа.
Падставы для ўзнагароджання
[правіць | правіць зыходнік]Згодна са сваім статутам, медаль уручаецца за пажыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйснення ідэалаў Акта 25 сакавіка 1918 г., у тым ліку за даследаванні і папулярызацыю беларушчыны, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.
Медаль уручаецца:
- Асобам, якія адзначыліся на ніве змагання за волю і незалежнасць Беларусі,
- Выбітным грамадскім і культурніцкім дзеячам у Беларусі і сярод беларускага замежжа,
- Замежнікам, якія спрычыніліся да даследаванняў і папулярызацыі Беларусі ў свеце, а таксама іншым чынам спрыялі нацыянальным інтарэсам Беларусі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Медаль выраблены з бронзы, мае круглую форму дыяметрам 38,61 мм[1].
На аверсе выбітыя выява герба «Пагоня», скрыжаваныя дубовыя галінкі і надпіс «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі».
На рэверсе выбіты надпіс: «100 гадоў БНР», даты «1918» і «2018», лаўровы вянок і беларускі шасціканцовы крыж.
Стужка медаля складаецца з вертыкальных палосаў наступных колераў і размешчаных у наступным парадку: шырокая белая, вузкая чорная, шырокая чырвоная, вузкая чорная, шырокая белая. Наверсе стужкі замацаваная бронзавая планка з надпісам «B.N.R.» Шырыня стужкі — 34 мм.
Да медаля дадаецца афіцыйны дыплом на беларускай мове або на беларускай і англійскай мовах.
Узнагароджаныя
[правіць | правіць зыходнік]Агулам узнагароджаныя больш за 130 асоб з Беларусі і замежжа. Сярод іх палітыкі і грамадскія дзеячы; ветэраны беларускага незалежніцкага руху і палітычныя вязні.
Сярод узнагароджаных:[2]
- Уладзімір Арлоў — беларускі пісьменнік
- Алесь Бяляцкі[3] — беларускі грамадскі дзеяч, праваабаронца
- Радзім Гарэцкі — акадэмік НАН Беларусі
- Джым Дынглі — брытанскі славіст, даследчык беларускай гісторыі і літаратуры
- Арнольд Макмілін — брытанскі славіст, даследчык беларускай літаратуры
- Ада�� Мальдзіс — беларускі літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст
- Аляксей Марачкін — беларускі мастак, сябра аргкамітэта БНФ (1988)
- Алена Міхалюк — беларускі грамадскі дзеяч у Вялікабрытаніі
- Уладзімір Някляеў — беларускі паэт, грамадска-палітычны дзеяч, намінант на Нобелеўскую прэмію
- Наталля Радзіна — беларускі журналіст, рэдактарка Хартыі 97
- Дэвід Суорц — першы пасол ЗША ў Беларусі
- Леў Талбузін — беларускі дызайнер, скульптар
- Юры Туронак[4] — беларускі гісторык
- Аляксандр Шатэрнік — беларускі скульптар
- Алесь Шут — беларускі хірург, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання, член Партыі БНФ
- Стэфан Эрыксан — пасол Швецыі ў Беларусі
Зноскі
- ↑ МЕДАЛЬ ДА СТАГОДДЗЯ БНР: АПІСАННЕ, Сайт Рады БНР 19 лютага 2019
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100 (бел. (тар.)) // svaboda.org 23 сакавіка 2019
- ↑ Раней узнагароджвала толькі дзяржава, а цяпер — краіна . Новы Час (30 жніўня 2019). Праверана 31 жніўня 2019.
- ↑ Уручаны першы Медаль да 100-годдзя БНР Архівавана 20 лютага 2019., Радыё Рацыя
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Прэс-рэліз аб узнагароджанні медалём да 100-годдзя БНР, сайт Рады БНР 25 снежня 2018
- У Вільні ўручаныя мэдалі Рады БНР дзеячам зь Беларусі (бел. (тар.)) // svaboda.org 24 лістапада 2019