Татарскія могілкі (Мінск)
Татарскія могілкі? | |
---|---|
53°55′01″ пн. ш. 27°31′30″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Гістарычны раён | Татарская Слабада |
Гісторыя | |
Дата заснавання | XIX стагоддзе |
Дата ліквідацыі | 1974 |
Татарскія могілкі Мінска — зніклыя мусульманскія могілкі ў раёне вул. Татарскай г. Мінска. Дзейнічалі на працягу ХІХ стагоддзя ў Татарскай слабадзе і былі ліквідаваны ў 1974 г[1]. Самі могілкі былі пераўтвораны ў сквер, але пры гэтым захавалася магіла падпольшчыка Х. Александровіча[2]. Згодна са звесткамі гісторыка І. Канапацкага, сваякі Александровіча дабіліся захавання яго магілы з вялікай цяжкасцю[3]. У скверы захаваліся некаторыя магільныя помнікі, частка з іх з надпісамі на арабскай мове[4]. У 1990-я гг. татары Мінска паднялі пытанне не толькі аднаўлення мячэці, разбуранай у 1962 г., але і рэканструкцыі могілак[5]. Гэта пытанне праходзіла працэдуры згаднення з рознымі інстанцыямі ў 1993-98 гг[6]. А ў 2003 годзе мусульманская абшчына Мінска была абавязана плаціць штомесячны падатак у памеры 1,5 млн руб. за тэрыторыю могілак, выдзеленую ўладамі горада пад рэканструкцыю мячэці[7].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Татарское кладбище в Минске // Holiday.by
- ↑ Мечеть Архівавана 4 сакавіка 2016. // Минск старый и новый
- ↑ И. Конопацкий Белорусские татары: историческая судьба народа и культуры Архівавана 16 верасня 2016.// Историческая правда
- ↑ Старое мусульманское кладбище // Библиотека минчанина. Прогулки
- ↑ Старое мусульманское кладбище // Библиотека минчанина. Прогулки
- ↑ И. Конопацкий Стояла в Минске мечеть… // Татарская рассылка, 2003 г.
- ↑ И. Конопацкий Стояла в Минске мечеть… // Татарская рассылка, 2003 г.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мячэць у раёне Татарскіх могілак на карце Мінска 1903 г. Архівавана 5 сакавіка 2016. (пункт 3, самі могілкі на карце не адзначаны)
- Сквер на месцы Татарскіх могілак на фотаграфіях Архівавана 15 жніўня 2015.
- Раскіданыя помнікі татарскіх магіл на фотаграфіях
- Здымкі 2018 г. на месцы зніклых Татарскіх могілак