1974
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1974 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 7 лютага: Грэнада становіцца незалежнай ад Вялікабрытаніі.
- 24 лютага: Адкрыты Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы».
- 6 красавіка: Конкурс песні Еўрабачанне 1974 прайшоў у Брайтане (Вялікабрытанія), выйграла конкурс Швецыя, якую прадстаўляла група ABBA з песняй «Waterloo».
- 25 красавіка: Чэмпіянат свету па снукеры 1974 завяршыўся ў Манчэстэры, перамогу атрымаў валіец Рэй Рыярдан.
- 9 мая: Адкрыта Пражскае метро.
- 21 мая: Пушчаны Наваполацкі трамвай.
- 16 чэрвеня: У Самалі абвешчана аб закрыцці ВНУ на год дзеля таго, каб студэнты навучылі качэўнікаў краіны пісьменнасці.
- 26 чэрвеня: Выйшаў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні Мінску ганаровага звання «Горад-герой».
- 30 чэрвеня: Ва Ушачах адкрыты мемарыяльны комплекс «Прарыў» у гонар подзвігу партызан Полацка-Лепельскай партызанскай зоны.
- 1 ліпеня: Прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан наведаў Беларусь.
- 7 ліпеня: Чэмпіянат свету па футболе 1974 завяршыўся ў ФРГ, зборная гаспадароў стала двухразовым чэмпіёнам свету.
- 18 ліпеня: У польскім Канстанцінаве збудавана самая высокая ў свеце пабудова — Мачта Варшаўскага радыё вышынёй 646,38 м.
- 9 жніўня: Рычард Ніксан падаў у адстаўку з пасады Прэзідэнта ЗША.
- 29 жніўня: Здарылася сутыкненне Мі-4 пад Ружанамі.
- 14 верасня: Адкрыўся метрапалітэн Сан-Паўлу.
- 10 лістапада: Пуск першага тралейбуса ў Гродна.
- 29 лістапада: Адчынены Музей індустрыі Дэрбі.
- 20 снежня: Эфіопія абвешчана сацыялістычнай дзяржавай.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 16 мая: Лаура Паўзіні, спявачка, неаднаразовая пераможца міжнароднага конкурсу Грэмі
- 21 мая: Файруза Балк, амерыканская актрыса
- 23 жніўня: Сяргей Віктаравіч Жадан, украінскі паэт
- 23 жніўня: Канстанцін Сяргеевіч Навасёлаў, брытанскі фізік расійскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 2 лістапада: Сафія Полгар, венгерская шахматыстка, гросмайстар
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 13 лютага: Петар Лубарда, югаслаўскі мастак
- 24 мая: Дзюк Элінгтан, амерыканскі кампазітар
- 13 ліпеня, Патрык Мейнард Сцюарт Блэкет, брытанскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 29 ліпеня: Эрых Кестнер, нямецкі пісьменнік
- 21 верасня: Уолтэр Брэнан, амерыканскі акцёр
- 12 лістапада: Торбергур Тордарсан, ісландскі пісьменнік-сацыяліст, эсперантыст