Сям’я
Сям’я | |
---|---|
Названа ад | familia[d][1][2] |
Пасада кіраўніка арганізацыі | family head[d] |
Вывучаецца ў | sociology of the family[d] |
URL | rdaregistry.info/Element… |
Мадэльны элемент | Rothschild family[d] |
Unicode range | U+1F46A-1F46D |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міжасобасныя адносіны |
Тыпы адносін |
Падзеі |
|
Пачуцці і эмоцыі |
|
Учынкі |
|
Гвалт у адносінах |
|
Сям’я — аб’яднанне асоб, звязаных паміж сабой маральнай і матэрыяльнай агульнасцю і падтрымкай, вядзеннем агульнай гаспадаркі, правамі і абавязкамі, якія вынікаюць са шлюбу, блізкага сваяцтва, усынаўлення. Іншыя сваякі сужэнцаў, непрацаздольныя ўтрыманцы, а ў некаторых выпадках і іншыя асобы могуць быць таксама прызнаны членамі сям’і, калі яны пражываюць сумесна і вядуць агульную гаспадарку[3].
Функцыі сям’і
[правіць | правіць зыходнік]- Упарадкавання сексуальных зносін
- Першаснага сацыяльнага кантролю
- Эканамічная
- Рэпрадукцыйная (нараджэння дзяцей)
- Сацыялізуючая (выхаваўчая)
- Псіхалагічная — аказанне ўзаемнай падтрымкі і абмен эмоцыямі
Цыкл развіцця сям’і
[правіць | правіць зыходнік]Стварэнню сям’і папярэднічае шлюб, які звычайна вызначае асаблівасці пабудовы сямейнай арганізацыі. Першай фазай развіцця сям’і з’яўляецца яе пашырэнне. Яно доўжыцца ад шлюбу да нараджэння дзяцей і дасягнення імі рэпрадукцыйнага ўзросту. У гэты перыяд нашчадкі вельмі залежаць ад бацькоў.
Другая фаза — падзел сям’і. Яна пачынаецца з моманту першага шлюбу аднаго з дзяцей і працягваецца пакуль усе дзеці не ажэняцца.
Трэцяя — замяшчэнне ў грамадскай структуры бацькоўскай сям’і сем’ямі дзяцей. Асаблівасць гэтай фазы адбываецца ў залежнасці ад традыцый таго ці іншага грамадства перадаваць сямейную спадчыну. У некаторых супольнасцях дамінуе прымагенетура (ад лац. primum «першы» і genuit «нараджэнне»), калі сямейная маёмасць і першынство перадаюцца толькі першаму дзіцяці (часцей мужчынскага полу). Астатнія дзеці застаюцца ў залежнасці ад яго або вымушаны шукаць самастойнасці за межамі сям’і. У іншых супольнасцях сустракаецца ўльтымагенетура (ад лац. ultimum «апошні» і genuit «нараджэнне») — перадача спадчыны апошняму нашчадку. Яна дазваляе адтэрмінаваць трэцюю фазу. Нашчадак клапоціцца аб састарэлых бацьках.
Тыпы сям’і
[правіць | правіць зыходнік]Звычайна ў адным грамадстве суіснуюць розныя тыпы сям’і.
Нуклеарная (лац. nucleus «ядро») — малая сям’я, якая звычайна складаецца з мужа, жонкі і дзяцей. Але ў залежнасці ад жыццёвых абставін у яе склад могуць уваходзіць толькі муж і жонка або адзін з бацькоў з дзецьмі. Акрамя таго, палігінныя шлюбы вядуць да фарміравання палігінных сем’яў з мужа, некалькіх жонак і іх дзяцей. У выніку паліандрычных шлюбаў ствараюцца паліандрычныя сямейныя групы з жонкі, яе некалькіх мужоў і сумесных дзяцей.
Пашыраная сям’я складаецца з некалькіх нуклеарных і можа набываць разнастайныя формы. Часцей сустракаюцца пашыраныя патрылакальныя сем’і з мужчыны, яго сыноў, іх жонак і дзяцей. Радзей фарміруюцца пашыраныя матрылакальныя сем’і з жанчыны, яе дочак, іх мужоў і дзяцей, а таксама пашыраныя авункулакальныя сем’і з мужчыны, сыноў яго сястры, іх жонак і дзяцей.
Часам у самастойную форму ці ў адну з форм пашыранай сям’і вылучаюць злучаныя сем’і. Яны складаюцца з некалькіх, часцей за ўсё сваяцкіх сем’яў, якія аб’ядноўваюць намаганні па вядзенню сумеснай гаспадаркі і выхаванню дзяцей. Тыповы прыклад — братэрская злучаная сям’я з братоў, іх жонак і дзяцей. На чале такой сям’і стаіць старэйшы брат.
Тып сям’і залежыць ад розных прычын, у тым ліку асаблівасцей гаспадарчага побыту, фінансавых магчымасцей, наяўнасцю жылля і г. д.
Дзеці ў сям’і
[правіць | правіць зыходнік]Хоць можна сустрэць сем’і, якія не маюць дзяцей і не збіраюцца імі абзаводзіцца, аднак дзеці — гэта важны элемент сямейных груп, які вызначае іх форму і развіццё. Сям’я з’яўляецца натуральным асяроддзем дзіцяці, на яе ўскладаецца адказнасць за выхаванне і ўтрыманне дзяцей, іх абарону.
Колькасць дзяцей у сям’і часцей залежыць ад планавання, якое сустракаецца ўжо ў традыцыйных грамадствах. У патрыярхальных аграрных супольнасцях, дзе стала патрабуюцца танныя рабочыя рукі, і старыя бацькі маюць магчымасць атрымоўваць догляд і дапамогу ад нашчадкаў, сем’і звычайна былі вялікімі. Але недахоп сродкаў для існавання, вобраз жыцця ці іншыя прычыны часам выклікалі патрэбу ў абмежаванні колькасці дзяцей, што здаўна дасягалася шляхам забароны сексуальных зносін паміж бацькамі, абортаў, засцярогі ад цяжарнасці, інфантацыду, продажам дзяцей у іншыя сем’і ці нават гандлярам рабамі. Вялікі ўплыў на нараджальнасць і колькасць дзяцей у сям’і аказваюць узровень дзіцячай смяротнасці, магчымасць атрымоўваць медыцынскую дапамогу, клопат пра малодшых членах сям’і.
Сямейныя групы заводзяць дзяцей не заўсёды звыклым шляхам. Таксама існуе грамадская працэдура ўсынаўлення. У большасці сучасных краін усынаўленню падлягаюць сіроты ці кінутыя сапраўднымі бацькамі. Клопат пра пошук і выбар прыёмных бацькоў пры гэтым кладзецца на сваякоў, дзяржаўныя ўстановы, рэлігійныя і грамадскія арганізацыі. У некаторых народаў Цэнтральнай Азіі, астравоў Ціхага акіяна, Інданезіі раней было звычайным перадаваць дзяцей бяздзетным сваякам і сябрам. Прычым, такая перадача лічылася шчодрым падарункам ці актам падтрымкі. У гэтых і іншых групах вядомыя выпадкі, калі дзяцей захоплівалі сілком.
З іншага боку, сям’я праз выхаванне, адукацыю і абмен эмоцыямі аказвае непасрэдны ўплыў на дзяцей як будучых членаў грамадства.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Святое сямейства з Францыскам, Францысканскі касцёл Успення Марыі, Пінск
-
Сям'я Ромераў, XIX ст.
-
Сучасная нуклеарная сям'я, Індыя
-
Пашыраная сям'я, Суматра (пач. XX ст.)
-
Усынаўленне (малюнак XIX ст.)
-
Удзел дзяцей у сямейнай працы, Малаві
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Coontz S. The Way We Never Were: American Families and the Nostalgia Trap — 1992. — Т. 56, вып. 1. — С. 236. — doi:10.2307/352720
- ↑ https://www.etymonline.com/word/family Праверана 22 верасня 2024.
- ↑ КОДЭКС РЕСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АБ ШЛЮБЕ І СЯМ’І
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Курыловіч Г. М., Кухаронак Т. І. Сям’я // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 348—349. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сям’я // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 450. — 663 с.
- Говард М. Сучасная культурная антрапалогія. — Мн.: Тэхналогія, 1995
- Foucault M. The History of Sexuality. Vol. 1. Introduction. — New York: Pantheon Books, 1978
- Нечаева А. М. Семья (в праве) // Юридическая энциклопедия / Отв. ред. Б. Н. Топорнин. — М.: Юристь, 2001. — С. 984—985. — 1272 с. — 8000 экз. — ISBN 5-7975-0429-4 (в пер.) (руск.)
- Семья / Харчев А. Г. // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 244—245. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Партал Belfamily Архівавана 22 жніўня 2021.
- Сямейныя праблемы
- Сямейныя стасункі Архівавана 12 чэрвеня 2010.