Перайсці да зместу

Спіс льнозаводаў Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Спіс льнозаводаў Беларусі ўключае прадпрыемствы першаснай апрацоўкі ільняной саломы?!, асноўнай прадукцыяй якіх з’яўляецца ільновалакно і кастра. У слупку «Прадукцыя» пазначаны дадатковыя віды прадукцыі.

Льнозаводы Беларусі
Назва Дата заснавання Размяшчэнне Прадукцыя Каментарый
Арэхаўскі льнозавод 1971 Арэхаўск -
Ашмяны-лён 1964 Ашмяны -
Багушэўскі льнозавод 1950 Цыпкі, Сенненскі раён -
Бешанковіцкі льнозавод 1932 Двурэчча, Бешанковіцкі раён -
Браслаўскі льнозавод 1977 Браслаў -
Бярэзінскі льнозавод 1976 Беразіно Пасцельная бялізна і спецвопратка
Верхнядзвінскі льнозавод 1929 Верхнядзвінск -
Гарадоцкі льнозавод 1950 Гарадок -
Гомельлён 2005 Гомель -
Горкілён 1931 Горкі
Дварэцкі льнозавод 1954 Дварэц, Дзятлаўскі раён -
Дзяржынскі лён 1962 Дзяржынск -
Дубровенскі льнозавод  (бел. (тар.)) 1933 Дуброўна шпагат, вацін, іглапрабіўное палатно, тэкстыльна-тэхнічны матэрыял буйнейшы льнозавод у Беларусі
Івацэвіцкі льнозавод 1971 Івацэвічы швейныя вырабы
Кармянскі льнозавод 1932 Карма, Кармянскі раён
Карэлічы-лён 1974 Карэлічы тэхнічны шпагат, палатно
Коханаўскі льнозавод 1930-я Зялёны Бор, Талачынскі раён -
Красненскі льнозавод 1959 Краснае, Маладзечанскі раён - Да 1966 года называўся Радашковіцкі льнозавод
Крупскі льнозавод 1955 Лянок, Крупскі раён -
Лепельскі льнозавод 1952 Белаазёрны, Лепельскі раён -
Лёзненскі льнозавод 1927 Лёзна пасцельная бялізна, рукавіцы
Лідлён 1971 Даржы, Лідскі раён -
Любанскі льнозавод 1958 Любань -
Ляхавіцкі льнозавод 1971 Задвор’е, Ляхавіцкі раён сталовая і пасцельная бялізна, спецвопратка
Мёрскі льнозавод 1955 Мёры -
Мосарскі льнозавод 1948 Мосар, Глыбоцкі раён -
Мсціслаўлён 1933 Мсціслаў -
Нясвіж-лён 1993 Гарадзея -
Нясвіжскі льнозавод 1952 Гарадзея - У 1999 годзе была запушчана першая ў Беларусі аўтаматычная лінія вытворчасці катанізаванага ільновалакна
Пастаўскі льнозавод 1938 Паставы вяроўкі, каболка, іглапрабіўное палатно (льновацін), кастрапліта, ільняны алей, ільняная макуха, пража
Пліскі льнозавод 1966 Падсвілле -
Полацкі льнозавод 1952 Калектыўная, Полацкі раён -
Пружанскі льнозавод  (бел. (тар.)) 1973 Пружаны іглапрабіўное палатно, шпагат
Пухавічы-лён 1932 Мар’іна Горка -
Рэчыцкі льнозавод 1932 Рэчыца - -
Сенненскі льнозавод 1932 Сянно - -
Слонімскі льнозавод 1959 Слонім -
Слуцкі льнозавод 1961 Слуцк -
Смаргоньлён 1975 Смаргонь -
Уваравіцкі льнозавод 1932 Крыўск, Буда-Кашалёўскі раён -
Ушацкі льнозавод 1932 Ушачы -
Хоцімскі льнозавод 1932 Хоцімск -
Церахоўскі льнозавод 1932 Церахоўка, Добрушскі раён
Чашніцкі льнозавод 1933 Крупніна (цяпер у межах г. Чашнікі) -
Шклоўскі льнозавод 1931 Шклоў -
Шумілінскі льнозавод 1976 Шуміліна кастрапліта
  • Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..